Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той не варушыўся, але i не соп гучна, дык, можа, ужо i не спаў. Хоць i стаміўся, але Янка не мог адразу ж забыцца, нырцануць у сон: завельмі быў узбуджаны.

Ціхенька ляжаў, усё яшчэ, здаецца, бачачы цёмную дарогу ў Янкавіны, купальскае вогнішча ў Налібаках, Зосю ў белай кашулі, віднейшую ўжо дарогу на Шубін, а заадно нібы чуў, цешыўся ласкавымі Зосінымі словамі i пацалункамі. Ляжаў датуль, пакуль не падняўся бацька, пахадзіў вакол будана, адхінуў дзяружку:

— Ну, то ўставай!

A калі ён, хаваючы вочы, выйшаў з будана, стары патлумачыў яму сённяшні іхні клопат:

— З раніцы пакосім, а потым ужо ўвесь дзень будзем сенаваць. Зграбём у валкі, складзём у копы тое, што скасілі ў панядзелак i ў аўторак. Не дай бог увалье дождж — лясне сена... A ў копах колькі хочаш прастаіць.

Калі касілі асаку (а яе шахкаць зусім легка), Янка адчуваў сябе бадзёра, а вось калі прыгрэла сонца i ўзяліся разбіваць учарашнія ранішнія пракосы, выносіць з кустоў, з ценю, вялую зялёную траву, пачаў слабець. Пацяжэла ад бяссоння галава, замлела цела, і зам-ружыліся вочы. Ён цярпліва, нават пакутліва чакаў, калі пойдуць на абед, а калі ўрэшце, у пякельную гарачыню, прыйшлі, дык не захацеў ні купацца, як заўсёды, ні палуднаваць, заваліўся ў будан і, мусіць, тут жа салодка захроп.

Ён не ведаў, колькі спаў, бо яго пабудзіў бацька:

— Уставай! Ужо ўсе пераварочваюць сена.

Бачачы, што яму цяжка падняць сонную галаву, хітра, з разуменнем усміхнуўся:

— Дык дзе гэта ты паўночнічаў?

— У Кляцішчах,— схлусіў ён.— На купаллі.

Бацька моўчкі падаўся на луг. Неўзабаве, перакусіўшы, далучыўся да яго i Янка. Спачатку згрэблі сена ў валкі, а пасля пачалі шчынкаваць яго i складаць копы.

У перадвечаровую гадзіну, яшчэ да расы, ужо ў абодвух цешыліся вочы i душа: на гладкай пакошы (а на ёй нідзе не было ні «барод», ні «меж» паміж пракосамі) адна каля адной красаваліся стройный копы.

...Нямкевічы, як i хацелі, дакасілі свой надзел у суботу. Значыць, заслужылі адпачыць у нядзельку альбо, каб вельмі не грашыць, пыніць лёгкую работу — адным словам, як i заведзена ў іхнім родзе, удалося ссенаваць да Пятра.

У нядзелю можна было спаць колькі хочаш, але Янка прачнуўся рана. Паляжаў крыху, а пасля падаўся ў лес — пашукаць першых летніх баравікоў альбо суніц. Грыбоў не знайшоў, а вось суніц набраў цэлую жменю.

Калі вяртаўся балацявінаю, то наткнуўся на тучную сварку. Гарланілі, мацюкаліся мужчыны. Можа, i тры-чатыры. Падышоўшы бліжэй, запыніўся. Пачуў: лаюцца Чорныя i хтосьці незнаемы.

— Ідзы! — вось паслаў таго куды трэба Пятро.

— Дык хто я вам? — незалюбіў незнаемы.

— Сабака! — адказаў Міхайла.

— Я вам дам — «сабака»! Вот цяпер пайду i затэлефаную аканому, што лезеце ў панскі луг, крадзіцё траву...

— Ты злавіў? — закрычаў Міхайла.

— А хто ж гэтулькі выкасіў? — абурыўся незнаемы. Канечне, тутэйшы ляснік альбо вартаўнік панскіх сенажацей.

— Шукай!

— A ў вас адкуль гэтулькі сена?

— Сваё нарасло.

— Так i нарасло! Накасілі, нацягалі панскага i параскідалі як сваё! Рыбу ловіце, ягады, грыбы збіраеце — чорт з вамі, хто што палічыць! Але ў луг не лезьце...

— Знаес сто, Цімох, не злуй, ідзі, пакуль цэлы. А то бэцну абухом па башцэ i — у лоўж!.. Сапрэес за падлу! Ну!

Як пачулася, ляснік, збаяўшыся, тут жа залапатаў па кустах і, адбегшыся, загразіўся:

— Зладзеі! Бандзюкі! Заяўляю! Казакі спаласуюць вашы чорныя задніцы!

Янка наўмысна не выйшаў на Чорных, якія палохалі лесніка ці вартаўніка ў адказ, а пасля пачалі самі сабе абурацца на сваіх людзей («Хто ж, сволач, удаў?»), абмінуў i падаўся балацявінаю, пакуль не выйшаў на свой надзел.

Бацька пакручваўся каля агню, нешта варыў у гаршку, а таксама заварваў у кацялку настой з маліны, а побач стаяў Гарбацэвіч.

— Што там за крык? — запытаў у яго бацька.

— Ды ляснік трос Чорных за панскі луг.

— Яны, зладзюжыны, улезлі! — гнеўна загаварыў Гарбацэвіч, панізіўшы голас, дадаў: — Сам бачыў, як яны траву на свае надзелы цягалі. Двое косяць на панскім лузе, a трэці ў рэзгінах валочыць i растрасае. Каб як сваё было...

— Патрасуць i ix i нас заадно...— уздыхнуў бацька.— Паспрабуй цяпер дакажы, што ты не лазіў...

— О-то-то ест, Ясь,— са згодаю i паныла пахітаў галавою Гарбацэвіч.— Мала што патрасуць, дык, можа, з-за гэтых Чорных яшчэ i забяруць i ад нас, колькі захочуць...— I пачаў дакараць, абурацца на Чорных: — Вот людзі, вот кроў паганая! Не могуць пражыць, каб не ўлезці ў чужое. Увесну, казалі, лес хатаўскога пана секлі, а цяпер во тут улезлі. Волю вялікую пачулі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x