Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адным словам, утрапёна пабег я з лесу ў ненавісны, але i любы горад, во жыву, б'юся як рыба аб лёд, пакрыху супакойваюся. Нават зноў наіўна веру, што дыхаю, працую, раблю сваё недарма, што нешта ўсё ж зменіцца i будзе лепш... Зрэшты, а як жыць без мары, без веры i надзеі? Усё гэта, здаецца, вельмі магутны рухавік, які імкне наперад не толькі нейкую адну асобу, але i ўсе народы, усё чалавецтва...

Сёння вось ужо, як кажуць бюракраты, зноў прыступіў да выканання сваіх службовых абавязкаў. Сустракаўся з адным са сваіх віленскіх знаёмых. Ён, Галубовіч, адвакат, з якім мы ў свой час досыць часта бачыліся ў колішнім беларускім клубе ў Вільні, употай перабраўся сюды праз фронт, заявіўся ў Мінску ў форме капітана рускай арміі, захацеў сустрэцца са мной i як з былым знаёмым, i як з членам тутэйшага камітэта БСГ.

Запрасіў ён мяне на ўскраіну, у незнаемы для мяне чыйсьці дом, дзе ўжо быў Муха. З Васілём госць гутарыў сам-насам, а вось са мною — пры Васілю. Мне здалося, што гэта было не зусім выпадкова, ва ўсім гэтым быў нейкі свой намер альбо хітры ход. Галубовіч, недзе маіх гадоў, рыжы i рабаціністы, вельмі імпазантны ў афіцэрскай форме, сказаў, што прыбыў сюды ад віленскіх Беларускага народнага камітэта i Цэнтральнага саюза беларускіх арганізацый, а таксама i ад «адной падпольнай суполкі», словам, па даручэнні знаёмых мне Лапкінскіх i Стася Лысковіча. Расказаў, што яны там робяць, як ім то замінаюць, то памагаюць немцы, а пасля пачаў вяшчаць, што цяпер усім нам трэба «прапаведаваць ідэю адрыву Беларусі ад Pacii i ўтварэння нашай незалежнай дзяржавы ў блізкім саюзе з Германіяю».

«Ты — што? — здзівіўся я.— Звар'яцеў? Я не магу нават заікнуцца пра гэта ні перад нашымі, ні перад іншымі...»

«Hi Часовы ўрад, нi Саветы, ніхто i не думае справядліва вырашаць нацыянальнае пытанне,— сваё даказваў мне той.— Дык ix трэба прыпалохаць, змусіць павярнуцца да нас тварам... Тым больш што Германія можа нам памагчы...»

«На словах...»

«Не будзь прадузяты, Сымон. Тэўтоны — адно, а цяперашняя Германія — другое... Яна можа даць малым народам больш, чым цяперашнія петраградскія i мінскія гаваруны пра волю, братэрства i дружбу народаў... Звычайна хто шмат клянецца ў дружбе, той усыпляе цябе i хоча ўсесціся на твой карак...»

«А твой кайзер не такі?»

Мы паспрачаліся i не прыйшлі да згоды. Я сказаў, што яны там гуляюць з агнём, псуюць справу, а ён адпарыраваў мне, што мы тут «поўзаем на каленях i перад старымі, i перад новымі гаспадарамі, слепа верым у нечыю міласць i не бачым, што гэтая рэвалюцыя робіцца не для ўсяго народа, a толькі для выбраных».

30 мая 1917 года

«Як адзін з рэдактараў i аўтараў «Грамады» сёння атрымаў шмат лістоў — адказы на тое, што мы надрукавалі ў сваёй газеце. З вёсак прыслалі водгукі на матэрыял, што публікаваўся на пачатку мая (там мы заклікалі сялян чакаць хуткага Зямельнага закону, які павінен справядліва падзяліць зямлю), а з гарадоў, у тым ліку i з Мінска, выказваюць свае думкі пра нашу публікацыю за 20 мая, дзе мы абнародавалі, як кажуць, свае помыслы — патрабаванне для нашага краю аўтаноміі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, якую павінен даць Устаноўчы сход.

Нехта М. з-пад Бабруйска, адстаўны ротмістр, піша нам: «Господа, не будоражьте мужиков! Печатное слово они иногда воспринимают как постановление. Ваши статьи о земле подогревают их захватнические чувства. В результате и по вашей вине учащаются случаи захвата бездельниками хозяйской пашни...»

У лісце, які i крыжыкамі, i прозвішчамі падпісалі сяляне адной воласці з-пад Ігумена, ёсць такія словы: «Шаноўныя паночкі! Вы вот пішаце: бедныя i малазямельныя, чакайце, скора вам дадуць зямельныя надзелы, дык будзеце гаспадары... Мы грамадою чыталі — i от каторыя нашы бывалыя людзі мала вераць: кажуць, нас толькі суцешваеце, як малых дзяцей... Бо i наш пан, i прыезджы з горада чалавек, што купіў маёнтак у суседняй вёсцы, гавораць, што зямлі сваёй яны дарэмна не аддадуць. A калі i аддадуць, то толькі за вялікія грошы... Але мы, што падпісаліся, грошай такіх не маем. Ды i сыны нашы на вайне...»

Хтосьці (подпісу пад лістом няма) з Оршы здзекуецца: «Эй вы, лапотники! Вы не спятили с ума? Какой еще автономии вам хочется? Какую-такую Бела-Русь сочиняете?»

Наш пастаянны карэспандэнт з Маладзечна, шавец Сямашка піша: «Дзякуй вам, браточкі, што вы яшчэ не выракліся сярмяжнага люду свайго, хочаце яго ачалавечыць i дабіцца, каб ён стаў народам».

А чытач (прафесіі, узросту не назваў) Ю. Абабірка са Слуцка патрабуе: «Смялей, хлопцы! Падымайма сонных, патрасём за грудзі хітрых альбо абыякавых, не дадзім спакою дужым i хіжым! I не выпрошвайма ласкі, а запатрабуем свайго ў тых, хто i не хоча выпрагаць нас з хамута, i нахабна выскаляецца ды здзекуецца!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x