• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2007, ISBN: 978-985-6852-15-5, издательство: Кнігазбор, категория: Современная проза / Биографии и Мемуары / История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць. Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але вярнуся ў 19661973 гады. Мы паранейшаму шмат ездзілі на выступленні. Самае, бадай, запамінальнае — паездка ў Брэст, дзе мы выступалі ў педінстытуце i дзе я наноў пазнаёмілася з Уладзімірам Калеснікам. Кажу «наноў», таму што ён разам з маімі бацькамі быў у адным партызанскім атрадзе, і, як жартаваў на сустрэчы, «бачыў Олю Іпатаву яшчэ да нараджэння», г. зн. калі мая маці была цяжарнай.

Неўзабаве i другі раз, на больш сур'ёзным узроўні, узнікла думка пра маю першую кнігу. Я ўжо добра разумела, што яе трэба нарэшце скласці.

Друкаркі ў мяне, канешне, усё яшчэ не было. Пазычыла яе Данута Бічэль, якая з маіх дзетдомаўскіх гадоў добра мною апекавалася. На ейнай друкарцы спачатку адным пальцам, а потым усё хутчэй стала я друкаваць свае вершы. Данута мне дапамагала, рэдагуючы i пад казваючы, як i куды лепей паставіць слова, i нават дапісала канцоўку верша «На Нарачы»:

Цікуюць сосны, стаўшы на дыбкі, Як плешчуцца ў хвалях чырвоныя рыбкі...

Рукапіс гэтай кніжкі, названай мною «Раніца» (пазней мне прыпі салі атаясамленне яе з назван газеты, якая выдавалася ў часы вайны) Карпюк сам павёз у выдавецтва i паказаў Петрусю Броўку. Броўка прыслаў мне ліст з прапановай дапоўніць кніжку вершамі, бо ix сап раўды было малавата. Пасля працы я хадзіла між замкамі — Старым i Новым — i радкі самі сабой нараджаліся — пра вуліцу Замкавую, пра Каложу...

Карпюк час ад часу забягаў да мяне на працу: «Як жывсш, што патрэбна?» — i тым як бы падсцёбваў мяне. Я разумела — ён столькі ўжо апякуецца мною, гэтая кніжка патрэбная i яму як сакратару Гро дзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў. Адчувала сябе яму моцна абавязанай: ён так шчасліва вырашыў мае жыццёвыя праблемы — я мела працу i ўсё болыи блізкую надзею на кватэру ў самой Гародні!

Кватэру я сапраўды атрымала — ужо ў 1968 годзе, перад самым на раджэннем сына. Да таго часу я стала разумець, што доўга ў камсамоле не пратрымаюся: усё там, як у складніку савецкай сістэмы, пярэчыла маім уяўленням пра праўду i справядлівасць, хаця, паўтаруся, самі па сабе людзі там былі мне пераважна прыемныя i яны таксама ставіліся да мяне няблага.

Аляксей Нічынаравіч асцерагаўся гэтай установы. Цяпер я магу зразумець тое, што мяне тады часам страшна раздражняла: не каб спа койна прыйсці, сесці на крэсла i пераказаць што трэба! Заместгэтага ён, на імгненне зазірнуўшы ў кабінет i жэстам паказаўшы, каб я выйшла, спыняўся за вуглом Старога замка i таямніча паведамляў:

— Заўтра ў аддзяленне прыйдзе сакратар абкама! Каб была, глядзі!

Звычайна за тым вуглом свісцеў вецер — вышыня, рака ўнізе. I я казала:

Ну i што гэта за сакрэт? Нашто было сюды ісці?

Нічога ты не разумеет! Зялёная яшчэ!

I гэтак жа таямніча знікаў, а я ішла назад, ужо смеючыся — надта ж забаўнай здавалася гэтая гульня ў канспірацыю!

Аднак ён ведаў больш, a менавіга: што ўсе мы былі пад пільным кантролем адпаведных органаў, i чым менш яны ведаюць, тым лепей. Да таго ж, было што i хаваць: мснавіта Каргпок даваў мне чытаць замежныя выданні, Салжаніцыпа, эмігранцкі друк — усё тое, за што можна было i «схлопотать».

Дарэчы, якраз у гэтыя гады было адно здарэнне, якое таксама ака залаўплыў на мае жыццё. Нас, пісьменнікаў Гродзеншчыны, запрасілі ў Вільню. Ехалі В. Быкаў, А. Карпюк, Данута Бічэль, здаецца, Валянцін Чэкін i я. За тыдзень да той паездкі да мяне зазірнуў нейкі чалавек. Ён паказаў пэўнае гіасведчанне, доўга расказваў мне, якую адказнасць як паэт я нясу перад народам, а пасля як бы між іншым нагадаў:

Вы собираетесь в Вильнюс. Так вот, вы как комсомолка должны нам помочь: постарайтесь запомнить, о чем будут говорить с литовцами Василий Владимирович и Алексей Никифорович...

Я разгубілася. Адмаўляцца было немагчыма. Але ў той жа вечар, узяўшы з Карпюка слова, што ён захавае гэта ў сакрэце, я расказала яму пра нечаканае «даручэнне», а па вяртанні адгаварылася тым, што ні аб чым «такім» иашыя пісьменнікі з літоўцамі не гаварылі.

I трэба ж было, каб праз дватры месяцы, выступаючы на адкрьггым партыйным сходзе, Аляксей Нічыпаравіч закончыў свае выступление тым, што публічна абвінаваціў адпаведныя органы ў назіранні за творцам! i скончыў словамі (як мне пасля перадалі):

Вы ўжо i маладых паэтак, як вось Олю, прымушаеце станавіцца такімі, як вы! Haimo з самага пачатку псуяце ім жыццё ?

I за гэта я ўдзячная Аляксею Нічыпаравічу — больш да мяне ніхто i ніколі не падыходзіў, так што не давялося мне пасля, як А. Емялья наву ці С. Адамовічу, публічна вінаваціцца ў тым, што не змаглі, не выстаялі...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.