Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі пачало ўжо цямнець, заявілася братавая, Ядзя. Выпіла ў Гарбацэвічаў, дык расчырванелася, развесялілася, здаецца, аж пырскала ад яе здароўе, маладосць, дужасць. Малую дачку сваю, відаць, пакінула на бабчыных руках.

— Маркоцішся? — запытала.

Змаўчаў. Бо не апраўдвацца ж яму ці наракаць на Зосю. Ды хацеў заадно i быць сярдзіты. Ядзя апошпі час, здаецца, зноў пачала зазіраць ласкава ў вочы, насміхоўвацца, старацца застацца з ім сам-насам. Можа, думала: калі ён не Зосін, дык зноў можна завабіць яго.

— Не маркоцься,— падышла, паклала руку на плячук. Дыхнула пахам гарэлкі.— Знойдзеш яшчэ сабе. I не горшую... Калі пагналася на багацце, дык няхай пажыве, паглядзіць. Заплача яшчэ не раз, пакаецца... Не ўбівайся...— прытулілася, пагладзіла яго цёплаю рукою па шчацэ.— Я цябе пашкадую... Харошы мой, пакрыўджаны богам i людзьмі...

Змусіла павярнуцца яго. Да яе. Павярнуўся: вочы яе былі заплюшчаныя, губы цягнуліся да яго губ.

— Ядзя! — прамовіў сярдзіта.— Ты зноў за сваё?

— Ніхто ж i ведаць не будзе...— прашаптала.— Дурненькі...

— Мала што ведаць не будзе...

— Мала, мала! — папікнула.— Колькі ты ўжо мучыць мяне будзеш? Хіба не бачыш: не магу ж! Нi спаць, ні рабіць, ні жыць... Ляжыш ты, павернешся, уздыхнеш, а я ўся палымнею, трасуся... Адпіхнеш — чужому дамся. Любому! Я не магу ўжо болей... Згарэла, спалымнела ўся...

Калі б не ведаў Зосі, не быў аддадзены ёй душой, можа, i спакусіўся б. Зведаў адну каханую — не мог цяпер аддаваць сябе іншай. Не хацеў i не ўмеў быць распуснікам.

— Не магу...— сказаў.— Грэх жа...

— Ну i дурань! — засіпела.— Вялікі дурань! Цяля! Быў бы хлопец, не баяўся б i папрасіць, i ўзяць сілаю, дык i Зося твая была б.

— Дурань дык дурань...— прамовіў, адыходзячы ад яе.— Які ўрадзіўся, такі ўжо i буду.

6.

Выйшаў Янка па двор, калі ўжо ўцямнелася, калі сталыя мужчыны i кабеты засталіся за сталамі ў Гарбацэвічавай хаце, пілі, елі ўволю ды гаварылі, а маладыя выйшлі самі i вывелі музыкантаў; з двара свайго бачыў, як першыя над музыку пачалі танцаваць Віця i Зося, пасля ішныя. Неўзабаве Зося недзе знікла, a скакалі ўжо толькі дружкі i асістэнты полькі, падыспаны, кракавякі, вальсы. Спявалі, валтузіліся, той-сёй прагульваўся з дзяўчынаю па вёсцы.

Янка, насунуўшы на вочы брылёўку, стаяў воддаль за плотам i пазіраў на вясёлых хлопцаў i дзяўчат, думаючы, што яго вельмі ніхто не бачыць: лixтар вісеў аж каля сянец хаты i сюды святло яго, лічы, не даходзіла. A ў святле бачыў вясёлых Уладака, Антона Емельяновіча.

Але яго згледзелі. Пільная сястра Кастуся.

Падышла. Малайчына, не папікала, не пасміхоўвалася. Узяла руку, пагладзіла, пасля моўчкі сціснула яе. У яго душы зацяплілася ласка да такой сардэчнай сястры, але ён нічога не прамовіў, з падзякаю маўчаў. Ды з пакутаю сароміў сябе, што часамі крыўдзіў яе.

— Ідзі за іхняе гумно...— прашаптала.— Яна там... Ідзі, я павартую...

Цяпер ён ужо моўчкі, з падзякаю падіснуў сястры руку і, абыходзячы Гарбацэвічаў плот, пайшоў у цемень, у цеплыню, спадзеючыся ўбачыць белую постаць. Але каля гумна яе не ўбачыў. Запыніўся. Дзе яна? Не паспела прыйсці? Падманула?

— Я тут,— пачуў ціхі голас, ад сцяны адарвалася постаць, але ўжо не ў белай, а цёмнай сукенцы. Яна, Зося. Прыблізілася, прытулілася i сашчапіла рукі на яго шыі.

— Яначак! — зашаптала яыа.— Родненькі! Дзе ты хаваешся? Нідзе ж цябе не відаць! Я ўсе вочы прагледзела...

Маўчаў.

— Не магу! — паскардзілася.— Не дачакаюся, калі ўсё гэта ўжо скончыцца! — пацалавала. У шчокі, у вусны.

Пацалаваліся. Ён сціснуў, прытуліў яе.

— Яначка, мілы мой, харошы,— загаварыла з пяшчотаю.— Ужо я не дзяўчына, а замужняя кабета... Жонка... Але я яго не любіла i любіць не буду. Я люблю толькі цябе... I дзіцятка ад цябе раджу...

Ён маўчаў, туліў, можа, самага дарагога цяпер для сябе чалавека, баючыся адпусціць, страціць яго.

— Я не баюся, Яначка, ніякага граху. Добра баяцца, калі ты мог бы быць шчаслівы, a калі не шчаслівы, дык... Што — той грэх?! I ты ж любіш мяне, Яначка? Ну, скажы. Хоць адно слоўца.

— Люблю...

— I будзем любіцца, міленькі. Няхай не думае ні ён, ні ўсе, што нас разлучылі. Не, не разлучылі. Абы мы самі не разлучыліся... Няхай абгаворваюць людзі, мажуць вароты глінаю, няхай б'е, але я не адракуся ад цябе... I ты ж не адрачэшся? Праўда?

— Праўда. Ніколі не адракуся.

Майская ноч была цёплая, ціхая, калі не лічыць далекаватых гамонак, смеху, музыкі; за небасхілам паблісквалі ўжо сполахі — на першыя грымоты, навальніцу.

7.

Зосю шукалi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x