— Але ж мы не гаворым, як тут гаворыць Сяргеенка i айцец Феадор,— стаяў на сваім Ядзін пляменнік.
— Ну-ну, дзеці, думайце,— усміхнуўся Алесь.— На пачатку ўжо дваццатага стагоддзя трэба ведаць, хто ты...
— Я ведаю, хто мы...— падняў руку Кастусь Чорны.
— Ну, хто ж мы? — усміхнуўся Алесь.
— Мы ліцвіны.
— Не, Кастусёк.
— Мы тутэйшыя...
— Але ж, Кастусёк, нідзе на свеце няма такой нацыі: тутэйшыя. Ёсць рускія, палякі, англічане, французы, немцы, украінцы, літоўцы, грузіны... Так, мы тутэйшыя. Але не без роду i племені. Ты, Кастусёк, беларус...
Усміхнуўся. Пазіраў на дзяцей: яны пазіралі на яго са здзіўленнем. Ім жа ніхто дагэтуль пра гэта не гаварыў. Калі хто i ўспамінаў гэтае слова, дык з сорамам ці з насмешкаю.
— Я, дзеці, хачу навучыць вас пісаць i чытаць так, як гаварылі вашы дзяды, як гавораць цяпер вашы бацькі i як гаворыце вы,— сказаў Алесь.— Пазней вы даведаецеся, што я нічога не выдумляю... Навучыўшыся пісаць i чытаць, шмат чаго даведаўшыся, вы перастанеце саромецца, адчуеце сябе людзьмі сярод людзей. Хоць гэта не значыць, што пасля вы можаце ўжо i не паважаць іншых. Не. Мы павінны заўсёды ўсіх паважаць, i тады ўсе нас будуць шанаваць... Некалі вялікі рускі пісьменнік Аляксандр Сяргеевіч Пушкін пісаў: «Два чувства дивно близки нам — в них обретает сердце пищу — любовь к родному пепелищу, любовь к отеческим гробам». Мы павінны прыслухацца да гэтых слоў i шанаваць памяць — гісторыю, продкаў, культуру. Чалавек без памяці — не чалавек, толькі нейкая паўразумная істота. Я раскажу вам на нашых уроках пра далёкіх прашчураў — крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, пра гісторыю, культуру, пра гарады. А гарады тут старажытныя: Полацк з 862 года, Віцебск з 974, Тураў з 980, Брэст з 1019, Мінск i Орша з 1067, Пінск з 1097, Гродна з 1128, Гомель з 1142... На жаль, сёння часамі не толькі дзеці, але i сталыя адукаваныя дзядзькі ўсё да драбніц ведаюць пра нейкі далёкі астравок у акіяне, а вось пра гарады, што я назваў, не знаюць амаль нічога... Здзіўляемся, не верым, калі нехта скажа, што, да слова, Полацкае княства з канца дзевятага стагоддзя было ў складзе Кіеўскай Русі, на пачатку адзінаццатага адасобілася, стала моцнаю суполкаю дзяржаўнага тыпу. Праз Полацк ішоў славуты птлях «з варагаў у грэкі», сам Полацк гандляваў з краінамі Усходу, з Паўднёвай Руссю, з блізкімі суседзямі, меў магутныя фінансы, узброеныя сілы, высокаразвітую архітэктуру, жывапіс, прыкладное мастацтва, пісьменнасць...
Алесь зірнуў на дзяцей: тыя слухалі ўважліва, лічы, не міргаючы, пазіралі на яго. Яму хацелася заплакаць: здаецца, дзеці думалі, што ён расказвае ім не нра блізкі Полацк, а пра далёкі Марс.
— У 1044-1161 гадах быў пабудаваны славуты Полацкі Сафійскі сабор, у 1152-1161 — Полацкая Спаса-Ефрасіньеўская царква, мясцовы таленавіты майстра Лазар Богша для асветніцы Ефрасінні Полацкай зрабіў славуты крыж — шэдэўр тагачаснага мастацтва. У 14 стагоддзі — дарэчы, як кажуць, у гэтую эпоху заявілася назва Белая Русь у дачыненні да нашых зямель — створана вядомае Друцкае Евангелле. Продкі мелі высокі ўзровень яшчэ ў ліцейнай справе, апрацоўцы металаў, ганчарным i сталярным рамястве, вырабе адзення, у ювелірным мастацтве, мастацкай разьбе па касці, камені i дрэве... Калі яны па пэўных прычынах у 13-14 стагоддзях злучыліся з Літвою, дык займелі ў новай дзяржаве, Вялікім княстве Літоўскім, добрую павагу. Першая сталіца яе была ў Новагародку, тагачасная беларуская мова стала афіцыйнай у Вялікім княстве Літоўскім[ 16 16 «Руская» (беларуская) мова абвешчапа афіцыйнай мовай дзяржавы артыкулам Статута Вялікага княства Літоўскага 1588. БелСЭ. Кароткая энцыклапедыя, 1978, т. 1, с. 168.
], на ёй вялося справаводства i судаводства, пісаліся статуты, граматы, сеймавыя пастановы, летапісы i хронікі, а таксама мастацкія i царкоўныя творы...[ 17 17 Там жа, с. 171.
] Былі вялікія бібліятэкі ў Полацку, Слуцку, Супраслі, Гродне, Новагародку, Брэсце, выдатнае выяўленчае мастацтва, свецкія хоры i капэлы, аркестры... I як узлёт, як лебядзіная песня культуры таго часу — кнігі палачаніна Францішка Скарыны. Ён першы з усходніх славян у 1517 годзе пачаў кнігадрукаванне, пры гэтым на роднай мове... Пасля былі яшчэ творы Гусоўскага, Полацкага, першы на Беларусі i на Украіне буквар Лаўрэнція Зізанія i яго ж слоўнік роднай мовы, кнігі Стэфана Зізанія, Буднага, Цяпінскага, Собаля... Вялікае княства Літоўскае памагло запыніць нашэсце тэўтонаў i татара-манголаў... Пазней, пасля злучэння Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, наша культура пачала занепадаць: у 1696 годзе Рэч Паспалітая забараніла ўжыванне беларускай мовы, i яна, гэтая забарона, на жаль, цягнулася аж да 1905 года... У 1772, 1793 i 1795 гадах пашы землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі...
Читать дальше