Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы ўжо i так... Гэта мы, простыя людзі, прывыклі да ўсялякай работы...

— I я яе не беларучка. Увесь час жыву ў вёсцы, раблю вясковую работу, — сказаў ён.— Калі быў жанаты, то i гаспадарку сваю меў, усё сам рабіў. I настаўнічаў, i дома спраўляўся. Як цяпер Вяртун ці Рагатка...

— Я ж здалёку замуж сюды прыйшла, то i цяжка, бо адна жыву, без радні... I ён жа, чалавек мой, быў прыезджы...— прамовіла яна.— Што зраблю сама, тое i маю...

— Нешта будзе, — заспакоіў ён.— Дзяцей на ногі амаль паднялі ўжо, гаспадарку не толькі не запусцілі, але i добра трымаеце.

— Ды не прападзём жа, абы здароўе бог даў...— згадзілася яна.— А я, дзякуй богу, яшчэ добра чуюся... Шчасця вот толькі малавата... Ляпей сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець... Ды ў маладым веку...— усхліпнула, шморгнула носам, але ўтрымалася, не заплакала, хутка выцерла падалом вочы, зірнула на яго і, чамусьці як саромеючыся ці позіркам просячы, каб ён цяпер нічога не гаварыў, усміхнулася. Пры гэтым не варухнула нават вуснамі, не міргнула вокам, усміхнулася толькі позіркам, выказваючы да яго вялікі давер.

— Але чаго мы, людзі, тут сядзім: холадна i цямнее ўжо, хадзем у хату.

Устала, падалася першая. У хаце прыпынілася ля печы, выцягнула вілкамі гаршчок з бульбаю, паторкала відэльцам, правяраючы, ці зварылася.

Ён гэтаксама падняўся, убачыўшы, як ад шыбін адарваліся дзеці — відаць, дзяўчынкі сачылі за ім i за маці. Але Каця нічога на ix не сказала, абхапіла гаршчок анучаю, зняла яго з прыпека i адцадзіла ваду ў вядро, а пасля высыпала бульбу па стол, на разасланы ручнік. Тады відэльцам, адпіхаючы лісце хрэну ды вішанніку, дастала з вядра салёныя гуркі, паклала ix, зялёныя, крамяныя, у талерку. Пасля ўзяла з паліцы загорнуты ў паперу, на якой самапіскай была напісана цана, кавалак купленай у магазіне каўбасы, парэзала яе, наліла ў кубкі кіслага малака.

Затым схадзіла ў другую палавіну i прынесла адтуль пляшку, заткнутую гумовым чорным коркам.

— Не трэба, — прамовіў ён, саромеючыся i Каці, i яе дочак-вучаніц.

— На апетыт трохі...— усміхнулася Каця, наліла яму з палавіну шклянкі, а сабе зусім крыху.— Ну, будзьце здаровыя, — сказала, але пастаралася не зірнуць, не глядзела: бярэ ён чарку ці не — выпіла, прыкрыла рот рукою.— Фу, як яе толькі п'юць!

Ён паволі выпіў, моўчкі пачаў закусваць.

— А можа, i гэта дап'яце?— спытала пасля.— Кропля тут засталася, што вам значыць, мужчыну...

— Ды хопіць, — усміхнуўся ён.— Не раз i кропля лішняй бывае, зводзіць... Што тады i стрымацца не можаш... Вялікая яна губіцелька, гэтая гарэлка...

— Гэтая халера толькі дурных ды прагных губіць, разумнага чалавека не звядзе...— сказала яна, зноў на яго не пазіраючы, але шмат што i намякаючы, — Ну, дык бярыце за здароўе ды за гэты розум...

Выпіўшы, ён зноў пачаў есці, адчуваючы, што ў яго разгарнуўся апетыт, а яна яшчэ дастала гуркоў, парэзала каўбасы. Сама не ела больш, сядзела паблізу, як радуючыся, што сядзіць разам з мужчынам i той смачна есць тое, што яна прыгатавала, i не толькі смачна ўплятае, але i, канечне, у душы дзякуе ёй.

— Спадабалася вам у нас, Апанасавіч? — запытала пасля з хваляваннем у голасе.

— Ды няблага...— адказаў ён, зірнуў на яе, яшчэ зусім маладую, ружовашчокую, прыгожую, i адчуў такое збянтэжанне, якое даўно ўжо не адчуваў: прыйшоў вялікі смутак па жанчыне — па жонцы, сяброўцы, маці яго дзяцей, — па ўсім тым, без чаго, відаць, не можа жыць усякі разумны ды здаровы чалавек.— Ды чаму можа быць блага? Дырэктар як дырэктар, як i ў кожнай школе, калегі на рабоце разумныя, далікатныя, працавітыя... Толькі вот, можа, аднагодкаў маіх мала, бо ўсе маладыя амаль, са сваімі клопатамі, i я ім мала падыходжу, бо ў мяне іншыя клопаты... A ў вас мне — здаецца, лепш нідзе i быць не можа...

— Ці добра вам тут выходзіць?— як ужо між іншым запытала Каця, прыбіраючы стол.

— Ды рублёў сто трыццаць...

— Добра, — сказала яна.

Ён нічога не адказаў, закурыў, глядзеў, як увішна ўсё робіць гаспадыня, i адчуваў трывожнае хваляванне ад блізкасці жанчыны...

1975

«Адлюблю за ўсю маладосць...»

Неба, высокае, сіняе, вакол сонца белаватае, сцішэла i прымлела ад яркага святла. Недзе зусім невысока, як толькі пачыналася блакітная смуга, вісеў, заліваўся радаснаю песняю маленькі жаўручок. Любаваўся, мусіць, на густое цёмна-зялёнае жыта, дзе ў невялікай разорцы, можа, было яго гняздзечка.

Як Васіль ні ўзіраўся ўвысь, ніяк не мог згледзець вясёлага жаваранка, жмурыўся толькі ад белага святла, сінізны неба i адчуваў, што ад закінутай уверх галавы пачынае балець карак. Тады апусціў галаву, убачыў, што стала цёмна ў вачах; ён моцна заплюшчыў ix, але ўсё роўна яшчэ доўга плылі бела-жоўтыя плямы i густы блакіт чэрвеньскага чыстага неба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x