Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхаіл Апанасавіч, бачачы гэта i трывожачыся, прысеў на лаўцы, што была ля сцяны, пад кухонным акном. Пасядзеў з хвіліну, i як убачыў, што вярнулася з пашы карова, падняўся, адчыніў ёй весніцы. Каця вынесла з дрывотні i кінула ў куток двара ахапак звялай канюшыннай атавы — i карова ахвотна падышла да яе, узялася есці, раз за разам матляючы галавою, ад чаго закідвала на спіну траву. А Каця ўжо праз міг была ў хаце, загадвала дочкам падпальваць у печы i ставіць варыць бульбу.

Ухадзіўшыся, Каця вынесла з хаты гаршчок з цёплаю вадою, вымыла ёю каровіна вымя, абцерла яго сухім ручніком, села на столачку i пачала даіць. Пачуўшы пах сырадою, прыбег аднекуль з-за хлява рыжаваты кот, падняў кароткі хвост, замяўкаў, тручыся ля гаспадыніных ног.

— Естачкі захацеў?— жартам падражніла яго Каця.— Ах ты, стары гультай! А хто ж мышэй будзе лавіць? Бегаюць вунь па кладоўцы, гарцуюць, як коні...

Міхаіл Апанасавіч, зноў седзячы на лаўцы, усміхнуўся, бачачы, што гаспадыня вельмі паважае ката i сабаку, хоць не раз i кажа, што «замест гэтых гультаёў можна было б выкарміць добрага падсвінка», але зводзіць ката i сабаку не збіраецца.

— Ну, як там, Апанасавіч, мае вучаніцы? — запытала Каця ў яго, бачачы, што ён сядзіць паблізу i саромеецца, запытала, хоць i добра ведала, што ён не вучыць яе дачок.— Усё гаварэця, каб я ведала.

— Дзеці як дзеці, — адказаў ён.— Ніхто на ix не наракае. Старанныя, працавітыя.

— Працуюць, бо жыццё прывучыла...— уздыхнула Каця.— Большая то кожны год добра вучыцца, а вот меншая кепска... Ды i здароўе яе кепскае... Усё галава баліць...

— Двоек жа i меншая не мае... Падрасце, то i здароўе паправіцца...— сказаў ён, ведаючы, што Каця вельмі любіць, калі хто хваліць яе — i напраўду працавітых, сумленных, прыгожанькіх — дзяўчатак.— А цяпер, можа, яе рост такі...

— Можа, i так, — згадзілася Каця.— Я i сама некалі такая ўжо танюсенечкая была, зусім не такая, як цяпер...

Дочкі ж, слухаючы гэтую размову i сарамліва ўсміхаючыся, усё яшчэ бянтэжачыся яго, i новага ў доме чалавека, i настаўніка, запалілі ў печы (чуваць было, як пачаў слацца па двары смалісты дым), пасля намылі свінням бульбы, насыпалі яе ў гаршкі, каб маці адразу заўтра ранічкай магла паставіць ix у гарачую печ. Як толькі тут, на двары, памылі рукі, адразу шмыганулі ў хату.

— Брыдка во за троечкі...— усміхнулася Каця, якая паднялася ўжо, ішла да сянец з ледзь не поўным вядром малака, якое наверсе ўспенілася, пахла па ўвесь двор.

— Дзеці ёсць дзеці, — заступіўся ён.— Але няма чаго, далібог, маракаваць вам: добрыя ў вас дочкі...

— Такія ўжо добрыя!..— гучна, каб чулі тыя, сказала Каця.— У людзей i лепшыя ёсць.

Яна паставіла паблізу ганка столачак, на яго — вядро з малаком, а сама падалася ў хату, заляскала там вілкамі пры печы, пасля вярнулася з бляшанкай i цадзілкай. Паклала жаўтаватую цадзілку на высокую тонкую бляшанку, абціснула яе, падняла вядро, перагнула крыху i пачала ліць з яго малако, якое адразу ж гучна заструменіла па дне.

— Пакіну, гультай, i табе, — міралюбна сказала кату, які зацёрся аб яе гумовікі.

Усё малако з вядра не ўлезла ў бляшанку. Каця дапільнавала, калі яно перастала цадзіцца, узняла цадзілку i астатняе працадзіла ў двухлітровы слоік. Крыху з дна вядра наліла кату ў кансервавую баначку, што з загнутым пачарнелым вечкам стаяла ля сянец.

Бляшанку Каця апусціла ў студню, а слоік занесла ў хату.

Калі вярталася адтуль, несла ў руцэ кубак, Міхаіл Апанасавіч ведаў, што гэты сырадой яму. Ён выпіў i падзякаваў.

— Піце на здароўе, — спакойна, як надта нічога такога добрага i не зрабіла, адказала яна.— Самі бачыце, малака хапае. Ды i другога чаго, хоць i без гаспадара жыву, ёсць. Не многа, але ёсць. Карова добрая, не прагаварыцца толькi, два парсючкі гэтаксама ладныя. Сена пачці сабрала за лета, дроў тожа хваціць на зіму. Толькі вот па мужчынскай часці вялікія непаладкі — плот пагніў ды паваліўся, веранда ды страха во абы-якія, што, здаецца, i не глядзеў бы, падпаветка развалілася... Ды, на добры толк, i хату ўжо варта было б ашаляваць, бо надта ж халодная.

— Страху то позна ўжо раскрываць, бо восень на дварэ, — сказаў ён, бачачы, як яна, абцягваючы на поўныя калені сукенку, прысела на ганку.— А плот можна яшчэ i цяпер перасыпаць.

— Хіба мая гэта работа, Апанасавіч? — клапатліва, моршчачыся, прамовіла яна.— Ці надта час на гэта маю?

— Пагаварыце з лесніком, хай яшчэ дазволіць высекчы сасняку ды дасць на шулы чаго таўсцейшага, то я за восень пакрысе i перасыплю ўвесь частакол, — сказаў ён, — усё роўна мне да полудня няма чаго рабіць. То памагу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x