Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты не думаеш, што твая любіміца крыху штучнаватая? — асцярожна запытаў я. — Яна нібы стварае вобраз звычайнай маладой удалай савецкай дзяўчыны, але ці не далека гэты вобраз ад рэальнасці? Ад тых маладых жанчын, якія асфальтуюць вуліцу, дояць кароў, стаяць каля гарачых катлоў?

— Можа, твая праўда, але... Хіба не варта імкнуцца жыць больш узнёсла?

— Варта, але не кожнаму гэта ўдаецца i ўдасца. На гэта ёсць сотні прычын.

— Але мы з табой будзем імкнуцца жыць узнёсла, — замарыла Іста. — Мы паселімся на беразе мора.

— Чорнага? — усміхнуўся я.

— Чорнага, — адказала зусім сур'ёзна. — Ты ўбачыш, не, ты будзеш любавацца, якое мора гладзенькае, лагоднае, цёплае ў пагоду i якое яно бунтоўнае, пеністае, сярдзітае ў непагадзь. Але заўсёды — i ад яго вялізнага люстэрка, i ад яго хваляў — нельга адарваць вачэй, так i хочацца стаяць, пазіраць удалечыню i марыць, марыць, марыць... — А пасля начала чытаць добра знаёмае:

Белеет парус одинокий
В тумане моря голубом!..
Что ищет он в стране далекой?
Что кинул он в краю родном?..

Играют волны — ветер свищет,
И мачта гнется и скрипит...
Увы — он счастия не ищет
И не от счастия бежит!

Под ним струя светлей лазури,
Над ним луч солнца золотой...
А он, мятежный, просит бури,
Как будто в бурях есть покой! —

Цудоўна, Алесь?

— Хоць гэты верш Лермантаў напісаў не на беразе Чорнага мора, a Фінскага заліва, але ён, як ты кажаш, цудоўны летуценнасцю, таямнічасцю i смуткам, — адказаў я.

— А я лічыла: Лермантаў напісаў гэтыя радкі на поўдні i пра паўднёвае мора.

— Не. Ён напісаў гэты твор на пачатку трыццатых гадоў таго стагоддзя, калі пераехаў у Пецярбург. Верш пры яго жыцці не публікаваўся, але яго ведалі, любілі i ў рукапісе.

— А ты будзеш пісаць вершы на беразе Чорнага мора, — зноў замарыла яна, — я ж буду цябе натхняць i апекаваць. Ты таксама напішаш шэдэўры. Хочаш, я ахвярую сабой дзеля тваёй славы?

— Ды не, Іста. Што да цябе, я хачу, каб ажыццявілася твая мара, каб ты, як кажаш, жыла ўзнёсла, была шчаслівая. Што да мяне, дык я доўга на чужыне не вытрываю. Я — сын вёскі, не змагу без нашых лясоў, лугоў, поля i без роднай мовы. Мы з табой будзем найперш ездзіць у маю вёску. Ты будзеш з маімі сёстрамі грэбці сена, жаць, хадзіць у ягады i з песнямі вяртацца дадому. Хочаш? Вясковай працы i вясковай рамантыкі?

— Я, Алеська, зусім слабая фізічна.

— Ад працы, свежага паветра i малака хутка амацуешся. А заадно ў жыцці падгледзіш, створыш для сябе ідэал сучаснай жанчыны-сялянкі. Калі не ідэал, дык вобраз. I ён будзе больш праўдзівы, чым у Арловай.

— Ты жартуеш?

— Не. У нашай вёсцы жывуць вельмі цікавыя людзі, у тым ліку i жанчыны. Ды сапраўднай артыстцы трэба не паўтараць кагосьці, а шукаць сваё.

— Разумею, — ціха прамовіла. — Ты хочаш, каб я стала зусім зямная.

— Але ж i летуценніца Наташа Растова рана-позна стала зямной жонкай i маці. Жанчынай.

— Многія, наколькі ведаю, якраз за гэта папікалі Талстога: ён разбурыў жаночы ідэал.

— Ён не столькі разбурыў ідэал, колькі быў праўдзівы.

— Што пераўтварыў Наташу Растову са шчырай, высакароднай дзяўчынкі ў курыцу-квахтуху?

— A ці варта, Іста, так ацэньваць яе? За тое, што яна шчыра i высакародна прысвяціла сябе дому, мужу i дзецям? Урэшце, Радзіме?

— З табой мне лёгка i цяжка заадно, — уздыхнула яна.

У горад мы вярталіся позна i вярталіся ўжо іначай — не седзячы адно супраць аднаго, як ехалі сюды, а прымасціўшыся поплеч. Іста паклала лёгкую галаву мне на плячук, а яе беленькія халаднаватыя рукі былі ў маіх цёплых руках. На нас не маглі не зважаць пасажыры, той-сёй, здаецца, дакараў позіркам («Ну й моладзь пайшла! Зусім не тая, якімі былі мы ў грамадзянскую, у першыя гады індустрыялізацыі ці ў камсамольскія будоўлі!»), але мы з Істай ні на кога не зважалі, былі ўзнёслыя i шчаслівыя.

Калі пад'язджалі да вячэрняга пахмурнага горада, Іста зноў трошкі закапрызіла:

— Я не хачу ўжо дадому.

— А строгая мама? — усміхнуўся я.

— Я ж ужо не дзяўчынка, каб слухаць i баяцца яе. Я хачу яшчэ пабыць з табой.

— Мы паходзім па горадзе.

— Я не хачу хадзіць. Я стамілася.

Калі мы выйшлі на прывакзальную плошчу, яна не запрасіла мяне дадому, я тым больш не мог параіць зайсці да мяне: мог пакрыўдзіць яе i выклікаць недавер. Запрасіў ужо крыху пазней, калі Іста прызналася, што маці забараняе ёй прыводзіць дадому сяброў i што яна яшчэ не сказала бацькам, што ў яе ўжо ёсць я. Што да майго запрашэння, дык Іста з ахвотай згадзілася зазірнуць да мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x