Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мы падышлі да досыць прасторнай паляны, быццам падковай атуленай беластвольнымі бярозамі з яшчэ жаўтаватымі лісцікамі, што зліваліся тут у суцэльны празрысты пяшчотны вэлюм, я запыніўся:

— Прыгожа?

— Прыгожа, — згадзілася Іста.

— Не зразумець, хто каго ўдыхае: ці ты — гэтую кволенькую, але вабную зеляноту, ці яна — цябе, душу тваю?

— Тваімі вуснамі прамаўляе паэт, Алесь.

— I неба, зірні, прыгожае! — захапляў я яе. — Высознае, не то блакітнае, не то з беленькім туманом вакол сонца. Я люблю, Іста, пазіраць на неба. Уночы я адчуваю ў ім, у нашым жыцці i ва Усяленнай вялікую таямніцу, далёкае халаднаватае ачышчальнае зоркавае святло, сусвет, дзе жывуць душы нашых продкаў альбо адрозныя ад нас іншыя насельнікі планет. Я тады адзінокі i бездапаможны, але чамусьці мне хочацца пабыць такім чым даўжэй. Можа, каб засумаваць без дня, без людзей, без нашай мітусні. Удзень жа, пазіраючы на неба, я адчуваю: у маю душу адтуль льецца нейкая незразумелая паўната, радасць, што я з усёй Усяленнай, што нават няма яе без мяне. Вось заплюшчу вочы — i нікога ды нічога вакол няма. Значыць, трэба, каб быў i я, малы ды слабы. Значыць, ёсць сэнс жыць, працаваць, марыць, кахаць...

— Ды ты, Алесь, таксама летуценнік! — захоплена прамовіла Іста. — Не толькі паэт, але i філосаф! Я не ўмею сказаць пра тое, што бачу, чую, пра што думаю. Мне не хапае слоў.

— I мне ix не хапае. Ды я ўсё ж адчуваю: жыву тут, на Зямлі, усім зямным.

Неяк незаўважна Іста схіліла галаву мне на плячук, я легка прыгарнуў яе, i мы, сцішэлыя ад лагоднага ляснога шуму i няўлоўнага пошапку неба, узрушаныя, пазіралі ўвысь, адпускаючы туды нашы душы альбо, наадварот, штосьці касмічнае беручы адтуль. Паколькі мы тут былі ўдваіх, мы не маглі не прытуліцца.

— Божа, як усё дзіўна i проста! — прамовіла Іста. — Неба, лес, дарога, бярозы, ты i я... Усё гэта мог бы бачыць, адчуваць i хтосьці іншы. Але няўжо так, як i мы?

Ці то не вытрымліваючы таго, чым напаўняла высь яе душу, ці то асцерагаючыся страціць пачуццё рэальнасці, Іста апусціла галаву — у яе вачах свяціўся блакіт, разлілося цяпло, ад хады i свежага паветра яе звычайна белаватыя шчокі падружовіліся, i яна ў гэтую хвіліну была сама нібы маладзенькая бярозка.

— Якая ты прыгожая i натхнёная! — здзівіўся я, прытуліў бліжэй, i яна, заплюшчваючы вочы, наблізіла падфарбаваныя вусны. Заплюшчыў вочы i я, i мы ўжо быццам падняліся з зямлі, зніклі ў сусвеце, дзе не было адчування нашых цел, а было лунанне нашых душ.

Запынілі свой палёт тады, калі нам не хапіла дыхання, i мы перапынілі пацалунак.

— Што гэта, Алеська? — прашаптала Іста, тулячы галаву да маёй грудзіны. — Ап'яненне небам i свежым паветрам?

— А не нашым каханнем?

— Ты мяне пакахаў? — нібы здзівілася. — Асілак, паэт-філосаф — дзівачку-няўдачніцу?

— Мы з табой — найперш Ён i Яна, Іста.

— Вось так i нараджаецца каханне, пра якое ўжо столькі напісалі твораў i карцін? Не каля мора, a ў вясковым лесе?

— А чаму не, Іста?

— Я думала: каханне да мяне прыйдзе толькі на беразе мора.

— Дык ты не кахаеш мяне? — запытаў я.

— Не ведаю. Мабыць, я больш чым кахаю. Я ўжо не магу без цябе. Я трачу волю, сваё «я». Ты здаешся мне нейкай вялізнаю глыбай, да якой мне хочацца прытуліцца i даверыцца ёй. Ты больш чым рыцар, славуты кінагерой. — I папрасіла: — Панасі мяне на руках.

Я не мог не паслухаць, легка падхапіў яе — яна абняла мяне за шыю, шчыльна прытуліла шчаку да маёй, узбуджаючы мяне дзявочай цеплынёю, i радасна зашаптала:

— Як мне добра! Я — каралеўна, а ты — мой рыцар-асілак! Ты адбіў мяне ад Змея Гарыныча! Ты нясеш мяне ў іншае жыццё! Божа, a хтосьці ў гэтыя цудоўныя хвіліны займаецца нейкай дробяззю, хмурыцца, злуецца, а то i спіць!

Я апусціў яе долу.

— Як народным асілкам некалі Бог не даваў зашмат сілы, так табе не трэба даваць шмат летуценнасці, — сказаў ёй жартам. — Кажу ж, усе мы, рэалісты i лірыкі, ходзім па зямлі. А на ёй трэба араць, касіць, варыць сталь, будаваць, жыць усімі чалавечымі страсцямі ды летуценнямі, есці i спаць!

— Алесь, — закапрызіла Іста. — Ты ж нядаўна так хораша гаварыў пра неба, пра душу, а цяпер такі заземлены! — Не забірала рук з маёй шыі, мусіць, яшчэ хацела быць на маіх руках. — Ты ж мой рыцар, а я дама твайго сэрца! Дык слухай мяне!

— Слухаю, — падпарадкаваўся я.

— Я ведаю, Алесь, жыццё ёсць жыццё. Больш з будняў, чым з рамантыкі. Трэба рабіць тое, пра што ты казаў. Але я не хачу жыць так, як жывуць многія: толькі з клопатам пра свой жывот, пра сваю панчоху. Хіба так жывуць гераіні Арловай?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x