Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Куды ляжаць вашы шляхі-дарогі? — міжволі вырвалася ў мяне.

— Скажу шчыра, не ведаю, — пасціснула яна плячыма.

— Можа яшчэ раз паглядзім «Цырк», Арлову? — зноў нечакана для сябе запытаў, а гэта значыць i падказаў я.

— А вам не будзе сумна без Дастаеўскага i Талстога? — шпільнула яна, але па яе голасе я адчуў, што яна не толькі радая за нашу сустрэчу, але давяраецца мне.

— З вамі мне не будзе сумна i без любімых класікаў, — загарэзнічаў я, адчуваючы, што за плячыма нібы растуць крылы. У гэтыя хвіліны быў патрэбен якраз такі, крышку гуллівы тон. Праўда, да пэўнай, далікатная мяжы.

Карацей, сам пан Лёс звёў нас i паманіў пакрочыць па адной сцяжыне. На кінасеансе, у тую хвіліну, калі гераіня-Арлова наракае на сваю цяжкую долю i заліваецца слязьмі, узрушаная Іста спачатку ціха заплакала, а пасля схапіла маю руку i сціснула яе сваёй невялікай далонькай.

«Не, яна не столькі дзіўная, колькі незвычайная» , — падумаў я, адчуваючы, што шчыры i ўтрапёны поціск далонькі — вялікі ды чысты, нічым яшчэ не замутнёны душэўны парыў безабароннай асобы, якую зусім лёгка пакрыўдзіць, а то i параніць. Нават зневажальнай усмешкаю альбо жорсткім словам. I яшчэ я зразумеў, што яе далоньцы добра ў маем дужай руцэ: мабыць, ад мяне да яе наш дотык нёс не толькі адчуванне блізкасці, але і веру ды сілу.

Калі фільм скончыўся, а на экране замільгалі ці то нейкія знакі, ці то звычайныя драпіны на плёнцы, у залі пыхнула святло, Іста, апамятаўшыся, хуценька адпусціла маю руку.

— Выбачайце, — папрасіла. — Я i сёння адчувала сябе гераіняй фільма, жыла яе жыццём.

— А мяне не ўспрымалі за мужа гераіні? — усміхнуўся я. — За дужага i добрага негра? Яна рэзка ўскінула галоўку, засаромелася:

— Вы пасміхаецеся з мяне?

— Зусім не. Я лічу: вялікі грэх — пасміхацца са шчырых пачуццяў.

— Сапраўды. Хіба, скажам, можна быць абыякавым тады, калі гераіня трапляе да нашых людзей, i ўсе любяць яе, яе дзіця, i кожны пяе чужому дзіцятку песню на сваёй роднай мове?

— Сказаць вам, Іста, нештачка шчыра?

— Скажыце.

— Вы гатовыя ўжо стаць жонкай i маці.

— Яшчэ не зусім, — усміхнулася яна. — Я пра гэта не думала.

— Значыць, гэта ёсць у вашых генах. Як i ў кожнай жанчыны.

— Я — пра адно, пра мастацтва, а вы... — нібы падакарала.

— А я пра жыццё, што не слабейшае, а часамі мацнейшае за мастацтва.

— Як калі, — не зусім згадзілася яна. — Для мяне цяпер больш значнае мастацтва.

— Але так будзе не заўсёды...

Яна зноў стрэльнула вачыма: пакепліваю альбо на штосьці намякаю?

— Загадкамі гаворыце вы, Алесь.

— Ніякіх загадак альбо загадкавасці ў маіх словах няма. Я гавару пра звычайныя рэчы.

На гэты раз, гутарачы, як кажуць, пра тое ды сёе, мы ўжо не памкнуліся адразу да Ісцінага дома, а, каб даўжэй пабыць разам, паблукалі па цяперашнім Ленінскім праспекце, зайшлі ў кнігарню, павандравалі па гарадскім садзе, а пасля ўжо, канечне ж, падружнелыя, пакрочылі да Ісцінага дому. Калі развітваліся каля знаёмых варот, я затрымаў яе руку, Іста спачатку спрабавала яе вызваліць, але не вельмі настойліва, да ўсяго не спяшалася пазваніць, каб вартавы-вайсковец упусціў яе ў двор, толькі пазней, калі адмысловай гульнёй рук мы міжволі прызналіся, што падабаемся адно аднаму i жадаем большага, яна папрасіла:

— Мне пара быць дома. Хутка мама начне ўжо не толькі хвалявацца, але i званіць у міліцыю. Я яшчэ ніколі так позна не вярталася.

— Вас ніхто з хлопцаў не праводзіў?

— Праводзілі, але я ні з кім так доўга ў горадзе не затрымлівалася. Мама лічыць мяне яшчэ зусім малой. Без яе дазволу я не магу запазніцца ні на хвіліну.

— Ведаеце, Іста, як пра такое кажуць у нашай вёсцы? — усміхнуўся я. — Узяў хлопец дзяўчыну за руку, а яе маці — за сэрца...

— Мусіць, так, — усміхнулася i яна, але яшчэ ўмольней папрасіла: — Адпусціце, а то мне дастанецца на арэхі.

— Што ж, здаюся, — прамовіў я. — Але заўтра мы зноў сустрэнемся.

— А вы жадаеце сустрэчы?

— Жадаю. У такі ж час, як сустрэліся сёння, чакаю вас у гардэробе.

— Намерыліся патрывожыць маміна сэрца?

— Намерыўся.

— Тады да заўтра, — адказала яна i, ясна ж, са згодай.

— Да заўтра.

Іста пайшла; я таксама закрочыў сваёй дарогай. Але не спакойна, як той раз, a ўзбуджана: у душы маёй ужо не толькі штосьці скранулася, але яна, душа мая, пачала поўніцца чымсьці светлым i добрым, я адчуў вялікую прагу кахання, любові да ўсяго i да гэтай дзіўнаватай, натхнёнай, але вельмі прыстойнай i сардэчнай Істы. Наколькі штосьці адно перасцерагала, адваблівала мяне ад яе, настолькі іншае, другое клікала, цягнула, нібы ў спёку да халоднай крыніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x