Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Выбачайце, — непарушна адказала на мой кпін яна, — але i вы глядзіце на актрыс як просты мешчанін. Няўжо не відно, што добры фільм, таленавітая актрыса альбо таленавіты акцёр драматычнага, камедыйнага ці трагіка-драматычнага складу могуць захапіць, змяніць на лепшае мільёны людзей, нават змяніць жыццё?

Скажу шчыра, мне было няёмка, што я сапраўды няўдала пажартаваў і, мабыць, здаўся ёй не зусім сур'ёзным чалавекам.

— Выбачайце, я няўдала пажартаваў, — абачліва адступіў. — Але не трэба засмучацца. Вы будзеце захапляць, высакародзіць калі не мільёны, дык тысячы дзіцячых душ пачуццямі i думкамі, што ёсць у вялікай рускай літаратуры.

— Я ўсё разумею, — зноў уздыхнула яна, — але не магу змірыцца з тым, што не магу дабіцца свайго. А што да рускай літаратуры, дык прызнаюся: я руская, рускага выхавання, але сваёй літаратуры не разумею. Пушкін, Гогаль, Някрасаў, Дастаеўскі, Талстой — усе, каго называюць волатамі рускай культуры, мабыць, на самай справе геніі альбо вялікія таленты, але яны i вялікія бунтаўшчыкі, выкрывальнікі, клеймавальшчыкі i... Калі я, да слова, чытаю Дастаеўскага i Талстога, дык я, здаецца, апускаюся ўсё ніжэй i глыбей, i там столькі шмат роздуму, супярэчнасці, брыды, што я разгубліваюся, хачу хутчэй вынырнуць i глытнуць свежага паветра... Можа, мне не па сіле літаратура. Тым больш, як вы кажаце, вялікая.

— Але ж i актрысам прыходзіцца спасцігаць псіхалогію i філасофію літаратурных герояў, ідэі аўтараў. Тых жа Дастаеўскага i Талстога.

— Я хачу быць іншай актрысай.

— Такой, як Арлова?

— Такой.

— Без Дастаеўскага i Талстога?

Яна ўскінула на мяне вочы і, бачачы, што зноў жартую, усміхнулася i сама:

— А вы, выходзіць, калючы. Як вожык.

— Ды не зусім. Штосьці вось сёння найшло на мяне незразумелае.

Так, размаўляючы, мы дайшлі да цаглянага трохпавярховага дома i запыніліся каля дзвюх цагляных масіўных шулаў-тумб i зачыненых дашчаных варотцаў. Прыгледзеўшыся, я ўбачыў на адной з тумб пляміну ад рук, а пасярод яе — кнопку ад электрычнага званка. Значыць, як i адчуваў, мая падарожніца-актрыса з тых, хто жыве іначай, чым простыя смяротныя.

— Дзякуй, што правялі, — тут жа падала невялікую ў мякенькіх чорных скураных пальчатках руку.

— Можа, пазнаёмімся? — усміхнуўся i я, затрымліваючы яе руку ў сваёй.

— Вы — наша славутасць, дык я вас ведаю, Алесь, — сказала яна i, прызнаюся, усцешыла мой гонар. — А я — няўдачніца Іста.

Апошняе прамовіла i ca скрухам, i жартам, пільна пазіраючы на мяне. Яе вочы, як цяпер прыгледзеўся, былі i блакітнаватыя, i заадно нейкага няўлоўнага колеру. Здаецца, у ix па-свойму адбіваўся своеасаблівы ўзнёслы свет, што быў крыху адарваны ад зямнога, але глыбока поўніўся ў яе летуценнай душы. Валасы, што былі не пад берэтам, жаўцеліся, лоб быў высокі i ясны, нос рымскі, а вусны яшчэ зусім дзіцячыя. Мусіць, ёй было васемнаццаць гадоў, не болей.

Яна нібы сумелася ад майго такога мужчынскага вывучальнага позірку, але, не была б жанчына, знайшла ўдалае выйсце з сітуацыі:

— Вас здзіўляе маё незвычайнае імя?

— Здзіўляе, — змахляваў я, бо ў горадзе ўжо начуўся розных імён, у тым ліку i новых, савецкіх.

— Іста — Іосіф Сталін.

— О! — усклікнуў я. — Слаўнае імя.

— Да пабачэння, — прамовіла Іста і, вызваліўшы руку, націснула на невялікую рудую кнопачку на шуле.

Амаль тут жа варотцы адчыніліся — за імі паўстаў малады, але вельмі ж строгі вайсковец, учэпіста акінуў мяне з ног да галавы, нібы чакаючы ад Істы каманды, што са мной рабіць; Іста махнула мне на развітанне рукой, я зрабіў тое ж, i праз хвіліну яна знікла, вайсковец зачыніў варотцы, як я заўважыў, у чысценькі двор з ужо ўскапанымі i абкладзенымі памаляванымі каменнямі клумбамі, а я застаўся адзін.

Не скажу, дома, назаўтра на лекцыях я амаль не думаў пра гэтую Істу: яна мяне зацікавіла, як кінаманка, але я не закахаўся ў яе з першага позірку. Не ведаю, каб не сустрэліся яшчэ, дык я, можа, размінуўся б з ёю, як разыходзімся назаўсёды з многімі малазнаёмымі людзьмі, але яна праз дні тры-чатыры зусім нечакана заявілася перада мною ў студэнцкім гардэробе.

Сутыкнуўшыся нос у нос, мы не толькі ўсміхнуліся, але, здаецца, узрадаваліся адно аднаму; я зусім не ведаў чаму, адкуль мая гэтая ўцеха, але тое шчырае, захапляльнае, што я ўбачыў у яе цёплых летуценных вачах, нібы пранізала мяне. Не, яшчэ не закахаўся, толькі адчуў: штосьці зрушваецца ў маёй душы, я пачынаю думаць, паводзіць сябе не так, як звычайва. Да слова, не проста памог ёй апрануць сёння новую чырвоную вясёнку, а зрабіў гэта з вялікім задавальненнем, нібы штосьці ўчыніў незвычайнае; Іста, як i ўсе дзяўчаты, паспяшалася да люстэрка, прыладзіла на галаве таксама новы чорны берэцік, падфарбавала вусны, пасля азірнулася і... на мяне зірнула ўжо не дзяўчо. Адчуўшы, што па-добраму ўразіла, усміхнулася непаўторнай жаночай усмешкаю, дзе было ўжо і какецтва. Яе натхнёны позірк нібы гаварыў: «Я вам падабаюся?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x