Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я казаў, на той час не быў вельмі сарамлівы i няўклюдны. Можа, i таму, што ўжо трохі знаўся з дзяўчатамі, абабіўся ў горадзе. Яшчэ да прыезду ў Мінск прастойваў каля суседавага плота з маладзейшай на год Марусяй — гаманілі, цалаваліся; я, адчуваючы малады юр, туліў, а то i добра прыціскаў таўсмаценькую i паўнагрудую суседку, спакушаў на большае — яна гарнулася, шмат дазваляла, палала, як агонь, але калі мае рукі aпyскаліся да яе калень, рашуча прутчэла, хапала мае рукі i не давала ім волі: «Алеська, цяперака — не... Пажэнімся — вось тады...»

З горада пісаў Марусі лісты (праўда, з кожным месяцам усё радзей i стрыманей); яна адпісвала — як i трэба дзяўчыне, скупа i не выяўляючы сваёй тайны. Калі заявіўся дадому на вакацыі, вывеў яе з бацькоўскай хаты на двор i ўжо настойлівей узяўся за сваё, яна рашуча запыніла любошчы:

— Не трэба.

— Чаму?

— Ты адмяніўся.

— Я па табе сумаваў, я цябе кахаю.

— Не.

— Праўда. Ты ўжо інакшы.

— Які?

— Не наш. Гарадскі.

Яе была праўда. Малады i самалюбівы, я трохі набраўся гарадскога форсу, дазваляў сабе гаварыць з Марусяй жартамі, а да ўсяго адчуваў: я не закаханы ў яе. Не яна мой жаночы ідэал. Праўда, не сябе, а яе абвінаваціў за халоднасць, першы абарваў ніці, што маглі злучыць нас. Як мне казалі, Маруся пакутавала, употай плакала, доўгі час не падпускала да сябе ніводнага хлопца. Толькі пазней, у сталыя ўжо гады, я пачаў дакараць сябе — нават за тое, што многія з нас, вясковых хлопцаў, пайшоўшы ў свет і, падвучыўшыся, стаўшы на ногі пры Савецкай уладзе, пакінулі ix, нашых працавітых i сціплых Марусяў ды Гануляў, пры печах i хлявах, не вывелi ix на дарогу да іншага, пажаніліся ў гарадах з чужымі i прысвяцілі сябе ім, а гэтыя жанчыны, як было амаль спрэс, глядзелі на нас звысоку, лічачы, што ашчаслівілі нас, «мужыкоў», гадавалі нашых дзяцей у сваім духу, часам далёкім ад таго, што рабілі мы, — не толькі ў пагардзе да вёскі, да працы, да нашага спрадвечнага, але i да ўсяго беларускага... Калі я аднойчы, можа, праз гадоў сорак, шчыра паспавядаўся пра гэта Марусі, зусім ужо старой на выгляд кабеціне, яна, канечне ж, помнячы тое наша маладое, сумотна, але спакойна толькі пахітала галавой: «Так трэба было, Алесь. Ты быў ты, а я была я... Вось са сваім Андрэем мы боты да пары».

Крышку пазней, пад канец першага курса, я ледзь не ажаніўся пахапліва з аднакурсніцай. Але нас нечакана пасварыў мой жа сябрук i, як пазней выявілася, для таго, каб самому пабрацца з дзяўчынай. Так што да сустрэчы з Істай быў я вольны казак, трохі ўжо ўтаймаваў малады юр, пачаў паглядваць на дзяўчат звысоку — як на тых, для каго самае галоўнае добра выйсці замуж, захапіўся чытаць класіку, пісаць вершы, a ў вольныя часіны цягаўся па рэдакцыях, прападаў у Доме пісьменніка ці ўблытваўся ў доўгія літаратурныя спрэчкі.

У новую сустрэчу я звадзіў Істу ў Дом пісьменніка на літаратурны вечар, паказаў ёй Купалу i Коласа, маладзейшых класікаў i паўкласікаў (Ісце вельмі спадабаўся, як яна казала, «галантны» Міхась Зарэцкі.Пазней яна папрасіла даць пачытаць ёй ягоныя творы i вельмі ўпадабала апавяданні двадцатых гадоў пра каханне).

Неўзабаве, калі прагрэліся паветра i зямля, вызвалілася ад нізкіх i халодных вясенніх хмар, паблакітнела неба, a ўслед за гэтым начала мроіцца першая зелянота, я звабіў Істу за горад, за Ратамку, каб вырвацца на вольны прастор.

У альхоўі ды паблізу рачулкі яшчэ трымалася стынь, а вось на пагорку, у сасновым лесе, было святлей i цяплей, водарна ад падагрэтага пяску i шыгалля.

— Я не зусім разумею «дзікую» прыроду, вёску, — прызналася Іста, калі мы тупалі па вузкай, выезджанай калясьмі дарозе. — Я люблю гарадскія дамы, вуліцы, скверыкі, тэатры i магазіны. Ва ўсім гэтым я адчуваю чароўную сімфонію.

— A хіба во тут, у лесе, не сімфонія? Ды не чароўная? — паспрабаваў заступіцца за тое, што мне было дорага, я. — Паслухай: тут кожная сасна пяе бору сваю песню!

— Мабыць. Але я тут чую толькі шум.

— Але ж шум гэты — не гарадскі гул. Як шум вады, травы альбо жыта.

— Не ведаю. Акрамя горада, я яшчэ люблю мора. Найперш Чорнае, дзе была шмат разоў.

— А я вось мора нават не бачыў.

— Мора — гэта штосьці непаўторнае. Вельмі шкода, што ў Беларусі няма ні мора, ні гор. Каб яны былі, у беларусаў быў бы зусім іншы характар, была б зусім іншая гісторыя, культура.

— Можа. Але ў нашых людзей i так неблагі характар, добрая культура. Гісторыя, праўда, нешчаслівая.

— Я нічога дрэннага не маю на беларускі народ, але, выбачай, яму чагосьці не хапае. Можа, кажу, i ад мора ды гор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x