Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1976

Жамал
Расказвае Васіль П.

Я, як і кожны з нас, чуў шмат гісторый пра мужчын i жанчын, пра страснае, ашаламляльнае, вялікае альбо, наадварот, нешчаслівае ці трагічнае каханне, пра непазбежную ці выпадковую блізкасць — адным словам пра тое чалавечае, што было, ёсць i будзе, бо без яго не было б жыцця, пачуццяў, радасці i смутку, нейкай глыбокай тайны, якую мы адчуваем, але не можам як след зразумець. I ў тым, што мы не ўсё адчуваем ды разумеем, ёсць свой сэнс, вабнасць, магутная сіла, што робіць нас людзьмі альбо, на жаль, недачалавекамі, якія не могуць вытрымаць тое, што ім даецца Богам i падсоўваецца д'яблам: яшчэ нашы даўнія прародзічы ўсвядомілі самі, наказалі нам, што нідзе не дзенешся, такія рэчы, як каханне i голад, кіруюць светам. Чуеце, не толькі намі — мной, табою, — але ўсімі людзьмі!

Не хачу ды i не магу больш, глыбей пра гэта гаварыць, бо не здолею, а па-другое, i не зажадаю сказаць усю праўду (помніце, нават Леў Талстой, пачаўшы свой жыццяпіс, запыніўся на тым адрэзку, калі ён пачаў пераходзіць з дзяцінства ў юнацтва, карацей, станавіцца мужчынам), але табе, паколькі цябе паважаю i табе веру, раскажу адзін свой сакрэт. Тое, што ў маёй душы, — сапраўды, глыбокі сакрэт, табе першаму я агольваю яго, а ты, знаўца чалавечай душы, рабі што хочаш: разумей мяне альбо дакарай.

Я, браце мой, як i ты, чалавек, мужчына. Скажу шчыра, не гуляка, не жаночы сэрцаед, сем'янін у поўным сэнсе гэтага слова, але...

Я — жывы чалавек, рана пазнаў, што ёсць свет, мужчыны i жанчыны, што ад таго, як у ix усё складзецца, шмат значыць; я сябраваў з дзяўчаткамі ў школе, той-сёй пісаў лісты з войска, але пазней, калі шафёрыў на цаліне, жаніўся з той, якую блізка пазнаў першай, i жыў з ёю больш-менш дружна гадоў дзесяць. Жонка мая, як сам бачыў, не красуня пісаная, не пава з белымі ручкамі ды белымі шчочкамі, а звычайная здаровая i наглядная маладзіца, неблагая жонка, маці i гаспадыня. Канечне, бачыў я нямала прыгожых i спрытных дзяўчат, жанчын, бывала, на якой гулянцы, дзе свой, адмысловы настрой, каля якой-небудзь міледзі плыў лебедзем, але да граху не даходзіў: i сам стрымліваўся ад настойлівага заляцання, i мая Ірына ў час асаджвала, запыняла мае лёгкае галавакружэнне — разы са два са слязамі i ўзрыўной сямейнай вайною, калі яна не дапускала мяне да сябе ў спальню, падоўгу не гаварыла, а то нават збіралася пакінуць мяне.

Жончыныя рэўнасць, гнеў рана-позна праходзілі; я зноў вяртаўся ў спальню на наша сямейнае ложа, калі здраджваў жонцы, дык толькі ў думках. Бывае, едзеш, рулюеш, дарога доўгая, пустая, дык узбрыдзе тое-сёе ў галаву — надта пасля таго, калі паглядзіш перад гэтым кіно, дзе кахаюцца маладыя Ён i Яна. Вось i ты, марачы пра нейкае іншае, больш высокае ды летуценнае каханне, пачынаеш плесці ў розуме нейкія фантазіі, уяўляць сябе якім-небудзь гусарам альбо нават разбойнікам i маляваць сустрэчы, пацалункі i абдымкі з самай што ні ёсць красуняй... Праўда, мінаў час, i гэтыя трызненні знікалі. Да новага ўяўлення, што заяўлялася нечакана i часамі з такой сілай, што, здаецца, усё гэта было, ёсць у тваім жыцці, што ты, бадай, упершыню як след закаханы... у прыдуманы жаночы вобраз. Можа, i сорамна пра гэта гаварыць, можа, палічыш мяне калі не маньякам, дык дзіваком, але, далібог, што было, то было. Нават больш — бачыў у сне ix, гэтых стройных, прыгожых, высакагрудых маладзіц i адчуваў з імі такую радасную пяшчоту, такую ўцеху ад блізкасці, чаго не адчуваў у жыцці. Але хутка мае трызненні, сны скончыліся, i я нібы апусціўся з неба на зямлю, пачаў цвяроза i цвёрда хадзіць па ёй...

Ды, як кажуць, пачну з самага пачатку. Калі помніш, я гаварыў ужо: у маладыя гады жыў далека адгэтуль, у адным з цалінных пасёлкаў, шафёрыў, завочна вучачыся ў аўтатэхнікуме. Праўда, у той час, калі ўсё гэта адбылося, я ўжо дажываў там: сабраўшы грошай i апытаўшы праз сваіх родзічаў у родных мясцінах хаціну, адправіў туды сям'ю, з паўмесяца жыў адзін амаль у пустой кватэры, маючыся праз тыдні два дачакацца разліку i выехаць.

I трэба ж так, браце, здарыцца, што аднаго разу даволі позна, калі ўлеглася ноч i ярка свяціліся вокны пасялковых кватэр, а вакол, за платамі i тылавымі сценамі, чарнелі цені, я вяртаўся з гаража дадому i набрыў на вуліцы на недалёкіх суседзяў — на Жэню i на яе Сашу. Жанчына крычала, плакала, спрабуючы падняць з долу i валачы мужчыну, а той, як заўсёды, п'яны, што гразь, не мог устояць на нагах, падаў, злосна мацюкаўся, а то i адбіваўся, брыдка абражаючы i адштурхоўваючы жонку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x