Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нехта войкнуў сярод людзей, пан Антось збялеў раптам і балюча хапіўся за руку. Поплеч з ім без слоў, без голасу ўпала вобзем жанчына. Узняўся дзіцячы плач, адна за адной загаласілі жанчыны. Каваль Андрэй, які адразу пасуравеў і голас у яго зрабіўся зусім другім, крыкнуў да людзей:

- Лажыцеся!.. Лажыце дзяцей на зямлю!..

А сам і яшчэ колькі чалавек, якія былі з ружжамі, кінуліся наперад і, упаўшы на мяжу, пачалі страляць па лесу. Стрэлы адтуль змоўклі.

Колькі хвілін стаяла такая страшная цішыня, што чуваць было, як свішча вецер у буславым гняздзе. Людзі моўчкі ўзнімаліся з зямлі, сыходзіліся разам. Чырвонай хусткай прыкрылі голаў жанчыне, якая ляжала нерухома, уткнуўшыся тварам у зямлю і нязручна падкурчыўшы пад сябе рукі.

Плакала Ядвіся. Дзеці пыталіся ва ўсіх:

- Што з цёткай Зосяй? Чаму яна так?

Пан Антось махнуў здаровай рукой, адказаў ім:

- Нічога... Ідзіце, дзеці, па хатах... Вядзіце Ядвіську дахаты... Няма вам чаго рабіць тут...

Пра зямлю не гаварылі ў той дзень на сходзе. Другімі клопатамі былі заняты людзі.

* * *

Іх прывялі позна ноччу - гэтых дзесяць уланаў, пана палкоўніка ды з чэцвера паліцыянтаў. Іх злавілі ў лесе, на Звярыным Балоце, як звалася тое ўрочышча.

- Вы забілі?

- Мы забілі... - адказаў ганарыста палкоўнік.

- То вы і звыклы толькі ваяваць з жанчынамі... А хто паліў учора вёску за лесам? А хто забіў сялян у лесе, што ехалі з гміны?

Пан палкоўнік маўчаў і тупа глядзеў спадылба на сваіх былых батракоў, цяперашніх чырвонагвардзейцаў. Пераміналіся з нагі на нагу панурыя ўланы. За іх спінамі хаваўся, баючыся паглядзець у вочы людзям, куртаты пан Зыгмунт. Яго пацягнулі за рукаў і паставілі наперад. Ён аж прытупваў на месцы і, уцяўшы голаў у плечы, ціха скуголіў у шапку, якую трымаў абедзвюма рукамі і прыкрываў ёю вочы.

- Чаго ты якочаш, выжла, цябе ж не б'юць? - з прыкрасцю сказалі яму людзі.

- О, святы Божа, даруйце мне... О, Матка Боская, я ж не вінаваты, я не страляў, я толькі сказаў яснаму пану, што ў вас будзе сход...

- Чаго ж ты хадзіў разам з імі?

- О, мой Божа, то я ж слуга свайму пану... - І тут жа спахапіўся: - То ясны пан хацеў спаліць і вёску, і, даруйце мне, маёнтак...

- Змоўчы, быдла! - гаркнуў раптам палкоўнік, і пан Зыгмунт зусім адранцвеў, так і не ведаючы, перад кім жа дрыжаць яму і як дрыжаць, калі зайшоў розум за розум.

- Адвесці іх зараз жа ды здаць бандытаў чырвонаму войску!

Позняй восеньскай ноччу павялі іх на станцыю. Каб хутчэй, павялі іх бліжэйшай дарогай, што праходзіць ля Ядвіськіна дуба. Каб не ўцяклі паны, канваіраў набралася багата, з маёнтка і з вёскі. Ноч была цёмнай і дажджлівай. Скупы месік рэдка прабіваўся праз хмары, і тады відаць была размятая дарога, гразь, пачарнелае ржэўе на полі ды белы камень на дзедавай магіле. Хлюпала вада пад нагамі, глуха пазвоньвала палкоўніцкая шпора, гудзеў на вятру дуб, чапляючыся вяршыняй сваёй за нізкія кудзелістыя хмаркі, якія беглі шпарка, скупа пырскаючы дажджом па лясах і дарогах.

Калі параўняліся людзі з дубам, тады, нібы па ўгавору, тыя, што ішлі адзаду, пацяглі за рукавы пінжака пана Зыгмунта. Той аж вылузнуўся з пінжака быў, крыкнуў нема, але яму заткнулі шапкай рот і пацяглі да дуба. Цёмна было, вецер гудзеў у дубе, і не заўважыў каваль Андрэй, галоўны канваір, як прапаў пан Зыгмунт. А калі заўважыў - чуў, як перашэптваліся аб нечым людзі - і, даручыўшы канваірам строга пільнаваць паноў, кінуўся назад да дуба, было позна.

- То ён ужо, рудая выжла, здаўся... - шэптам адказалі яму з купкі людзей, якія ішлі з-пад дуба.

Вылаяўся Андрэй:

- Што ж вы робіце, людзі вы, чалавекі?.. Няма ж закону такога...

- Пачнеш ты законы шукаць для сабакі... - пачуліся з цемрадзі нездаволеныя галасы.

Уздыхнуў Андрэй і пайшоў наперад, каб адвесці паноў да станцыі.

Вялізнаю грамадою высіўся дуб. Гучна шамацела лісцё на крывых суках і цэлымі прыгаршчамі сыпалася яно адтуль, ападала хутка.

Чуваць было, як глуха шамаціць каляны дубовы ліст па калючаму ржэўніку поля.

1939

Пацалунак

Было падобна на адлігу. Не рыпеў снег пад нагамі, нізка слаўся над агародамі шэры дым з каміноў, чапляўся, блытаўся на пачарнелых галінках вішань і яблынь. Дым быў горкі, кіслы. Заклапочана наморшчыўшы лоб, маленькая Вулька падумала:

«Вот ізноў бабкі асінавыя жэрдкі паляць... Як пайшлі таткі ў лес, то і дроў добрых нямашака. А жэрдкі з плота паліць нядобра, вясной жа ў ім дзіркі будуць... Ды і цяпла ад асіны мала... Абы вот толькі смылела б крыху ў печы... Так кажа бабка... Кепска ўсё ж без таткі...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.