Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну, дык як жа, хлопцы? - запытаў, каб сякое-такое з людзьмі абыходжанне мець.

- А так жа, бацюшка... - у тон адказаў яму Андрэй.

- Курыце?

- Курым.

- Ну, дык і я закручу, - і пайшоў ізноў дахаты.

- Ну й жа поп у цябе.

- А што?

- Ды дужа, ведаеш, нейкі такі... ну, ведаеш, не як людзі тыя...

- А чаго ад яго хацець, поп папом, як і ўсе папы...

- Ці праўда тое, жвенькаюць людзі, дужа ён жыла вялікая і з пападдзёй у рожкі заўсёды. І за што? За яйцо якое, скажам.

- Ды яно й пападдзя яго варта: чобат чабату пара, дужа нам аб іх клопат мець.

- Ды гэта я да слова так...

- А як табе ў Цыбала? Прыціскае?

- Як табе сказаць... У людзях - не дома, не ў бацькавай хаце. Яно паўсюды смак аднолькавы. Дужа не расперажэшся, каб гэта з ежаю там, не то што з прысмакамі. Але столькі тае бяды. Галадаваць не даводзіцца. Вот да працы што - дык іншая справа. Так і трымціць, так і трымціць, каб гэта залішнюю хвіліну якую не праседзеў, лішнюю гадзіну не праспаў. У свята й то знаходзіць прычэпку - то коней папасуй, то едзь куды, ці што. Сына ж шкадуе зранку будзіць. Адзіны ж сынок, як жа, няхай выспіцца ў нядзелю. Каб сказаць, што задужа ён яго бязуліў, дык не, прыганяе як след да работы. Што казаць, цяжкі чалавек, жывасілам з цябе сокі цягне... Вот, Андрэй, кажуць, набор будзе хутка. У салдаты прыйдзецца ісці нам, няйначай...

- Ну, дык і пойдам, дужа мы тут страцілі што, або сказаць - бацькоў кінам, матак. Трэба вот толькі старацца, каб у часць якую адну трапіць. Усё ж весялей будзе...

- Ды яно так, ведама, весялей... Толькі вот хацелася б мне і дужа хацелася матку пабачыць. Не ведаю толькі, у якой яна воласці цяпер, у наймічках недзе, ці то ў двары, ці то так дзе ў гаспадарцы. Ды сястру вот Марту.

- Сястра ў цябе Марта?

- Ну, так... У Варкалабаве дзесьці, у манастыр аддала матка служыць...

- У манастыр, кажаш? Марту ў манастыр?

- А што ты дзівішся? Такая ж работа, як і ўсюды... Абы рукі...

- Ды не, я не аб гэтым... Я... ведаеш, вось аб чым... А колькі гэта гадоў тваёй сястры?

- Гадоў шаснаццаць павінна б быць...

- Шаснаццаць, кажаш? А з сябе яна якая?

- Ды хіба ты ведаць будзеш, якая яна... Вот, русявая такая дзяўчына, нос крыху як у цябе, кірпаты. Не задужа каб, а так, трохі. Ды што я кажу, я сам бачыў яе бадай што гады са два таму назад... А цяпер ужо дзяўчына, нябось. Ды што з табой?

Андрэй скача на адной назе, вось зачапіўся за дошку, перакуліўся - аж увесь у трэскі тыя абраўся, то ж чалавека нешта ўзяло... А ён ужо да Напрэя:

- Братачка. Каб жа ты ведаў! Дай жа хоць чмокну цябе, гад ты бялёсавокі...

- Ды йдзі ты, што я табе, дзеўка тая здалася, чэмер вот нейкі ўссеў на хлапца...

- А вот адгадай!

- Ідзі ты ўжо, адгадніка якога знайшоў.

- Дык ведай жа, груздзіла ты гэткая, сястру я тваю ведаю, надаўбень.

- Ідзі, ідзі, вярзеш чортведама што.

- Вярзеш, кажаш? Ану, давай брацца... Ну, на траяк?

- Вот як лузну цябе па патыліцы, дык будзеш ведаць, як з траякамі ў такія жарты пускацца...

- Ды не жартую я... Вот бэхала, ахвота мне жартаваць з табой. Цябе, дурнога, трывожыць. Кажу я табе шчырую праўду. Вот няхай я з месца не ўстану, калі мне маніць уздумаецца. Такая вот русявая. Вочы ў яе яшчэ карыя...

- Мала-то воч карых. Дзе гэта бачыў ты?

- Ды ў капліцы ж, на крыніцы святой. У манашак тых праскамідных, вот зануды. А чыя капліца? Манастырская. І Марта там з манастыра.

- Ну?

- Вот табе й ну. Яшчэ палец у яе на левай руцэ крыху крывы. Вот так, крышачку.

- Ты гэта сапраўды?

- Вот надаўбень той... упрэцца, як конь папоўскі - ні тпру ні но...

- Дык, братачка, хіба ж яна і цяпер там, у капліцы?

- А то дзе ж яна будзе. Трэба толькі як-небудзь вызваліць яе адтуль, ад тых качарэжак. Ну й гадыні, ну й падлы, свет яшчэ не бачыў такіх. Паглядзіць на цябе вокам, як шылам праткне.

- Дык калі б гэта ўбачыцца?

- А давай на Прастол хаця, там жа службу правіць будуць, з крэсным ходам пойдуць...

Хлопцы хадзілі радасныя, усхваляваныя. Дзяліліся думкамі. Выкладалі планы свае, меркавалі, як яно каб найлепей.

- А ў цябе як, Напрэй?

- Гэта ты аб чым?

- Ды вось аб дзеўках. Няўжо гэта не маеш, каб... ну, каханкі свае? - «І да чаго запытаў», - падумаў сам.

- Каханкі? З якой гэтай прычыны на цябе турбацыя такая найшла? Дзе ты іх возьмеш, каханак? Хіба на парабка якая пазайздросціцца?

- А чуў я, нібы з Макрыдай ты... Ці то праўда?

- З Макрыдай... Яшчэ што выдумай... Яна б і нішто, здаецца... Крывая тым часам... Ды хіба ж Цыбал папусціўся б, каб дачку сваю з такой гаспадаркі ды за якога прахадзяшчага, за парабка, скажам, аддаць. Уга...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.