Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дык калі так, запісвай, стараста, - загадвае ўраднік.

- Ну што ж, бярыце... І хату сабе бярыце... І свінню бярыце. Дзетак сабе бярыце, жытку маю, кроў маю - усё бярыце, жывалупы... І ты вот, дзядзька Цыбал, прыходзь... Мала табе ўсё, дык знайду яшчэ чым мяла тваё заткнуць пражорнае...

- Дай ты ёй рады... - шэпча Цыбал і туліцца за спіны другіх, уцяўшы голаў у плечы.

Звадыякі гэтыя слёзы. Трымалася б, дык дзе там. Засцяць вочы, і плавае вуліца ў тумане шызым, не заўважыла, як і ў хату прыйшла, села на ўслон ля акна і так і прасядзела нерухома, пакуль не прыйшлі на двор соцкі, ураднік, стараста. Ды малеча збеглася з двароў суседскіх падзівіцца. Старыя, тыя не пойдуць, каму ахвота на чужое гора глядзець. Доўга ганялі цялё па агародчыку, пакуль не звязалі вяроўкай за шыю, павялі да варот, падганяючы хлабысцінаю. І тады не вытрымала Настуля. Падкацілася камяком да грудзей злосць вялікая, звярыная злосць. З сянец выскачыла, гнеўная, чырвоная, з ускудлачанымі валасамі, з расхрыстанымі грудзьмі. Ухапіла ў рукі таўкач і рынулася, пабялеўшы і сцяўшы зубы, замахнулася таўкачом над ураднікаваю галавою.

- Ціху ты, што ты, з розумам, Настуля, - кінуўся соцкі Змітрок і выбіў таўкач з рук, - апамятайся, небарака, ці варта цялё таго, што ты задумала...

А ўраднік, спакойны, вот толькі крышачку збялелы, адступіў на крок які і размахнуўся бізуном. Прасвістаў той у паветры і ўліп у Настульчыну спіну, кончыкам сваім свінцовым працёгшыся па грудзях, па шчацэ. І яшчэ раз апаясаў бізун, прайшоўся з поцегам па здранцвеламу ад жудасці целу.

Умэнт не стала дзяцей на дварэ, разбегліся хто куды.

Ураднік стаяў і глядзеў з асалодай, як крывіўся твар, рабіўся непрыгожым гэты твар такой прыгожай і ядранай, як антонаўка, маладзіцы, як уздрыгвалі, нібы ашпараныя варам, плечы ды пальцы рук хапіліся за рассечаную шчаку. І хацелася даць яшчэ, скрамсаць на друзачкі гэтае жывое, прыгожае цела. Гэтыя прывабныя, чырвоныя шчокі. Аж соладка зудзела ў руках.

- Кіньце вы, пане ўраднік! - кінуліся соцкія. - Ото ж неразумная баба, маладая вот, гарачая, жыцця таго як след не пабачыла... Кроў яшчэ не выбрадзіла...

- Я вот выбраджу... Была б другая на месцы яе, дык пакарміла б клапоў у халоднай з тыдзень, выхадзілася б... Ды ладна ўжо, я чалавек не злосны...

Стараста стаяў моўчкі, і ў яго вачах свіцілася сытасць і задаволенасць.

- Ну, дык пойдам хіба...

Настуля як села на дварэ на прызбе хаты, так і прасядзела да позняга вечара. Схаваўшы твар у далоні рук, яна не рухалася з месца, і цяжкія, як тыя шэрыя камні, варушыліся ў галаве думкі. Жорнамі ціснулі на мозг. Уткнуўшы насы ў шыбы акон, заліваліся плачам дзеці ў хаце.

- Каб вы хаця ўжо падохлі, клопат бы знялі ад мае галавы...

І дзесьці глыбока-глыбока ўзварухнулася пачуццё матчына, на грэшную, благую думку абразілася.

- Чым жа яны вінаватыя... мае любыя...

Устала і, чапляючыся за сцяну, пайшла ў хату, сабрала павячэраць дзецям ды ўлеглася на палаці. Не хацелася ні распранацца, ні пасцілаць дзяругі тыя, узбіваць падушку нанач. Як лягла, так і ляжала з прыжмуранымі вачмі, так і заснула нераспранутай.

Пад вечар на другі дзень соцкі зайшоў. Патоўкся з хвілінку ля парога, на ўслончык сеў.

- Дарэмна гэта ты, Настуля, учора... Дзе ты гэтай саломінай абуха пераб'еш?

- Ат, не кажыце ўжо...

- Ды гэта я к слову... Бачыш, ужо служба ў нас такая, каб з людзьмі напастыляцца. Ізноў жа ўраднік: ты яго, халеру, пальцам крані - у астрозе згнояць.

- Ды я да вас, дзядзька Змітрок, і не маю нічога... Хіба вы тут вінаваты ў чым.

- А я думаў, крыўдзіцца ты будзеш... Усё ж ткі, Лявон быў - хоць і маладзейшы куды ён, але ж вялікі дружака мой. Колькі-то на зайцоў папаходжвалі, на ліса... Харошы быў чалавек Лявон, дай вот Божа вярнуцца яму... А я вот па справе, ліст табе тут заказны, з арміі, відаць, ад Лявона. Дык ты ўжо не крыўдуй на мяне.

- Ды што вы, дзядзька Змітрок, далася вам гэтая крыўда! Узялі вот, ну дык што ж... Няхай іх ужо за печані возьме... Не ў пятлю ж мне лезці...

Выйшаўшы, Зміцер дзверы за сабою прычыніў, вот чутны крокі яго, форткаю рыпнуў. Да ўсяго цяпер прыслухаецца чутка Настуля пасля ўчарайшага. Вот трэсне бэлька над печчу, заварушыцца шашаль у дошцы - і чуе Настуля, балюча прыслухаецца да кожнага гуку.

Запаліўшы лямпу, узялася за ліст. І доўга ўглядалася ў незнаёмы почырк - не Лявонава рука то, дый пячаткі навошта - і, раптам збялеўшы, перачытвала раз-пораз кароценькія радкі. Не верылася, не разумела, як то можа быць, каб Лявон... Каб мой Лявон... Гэты вясёлы, вечна ветлівы хлопец. І такія рукі, кража падымаў за адзін канец, гэткія ванчасы ўскідаў на кары? Не можа быць... Няпраўда... Мо маняць гэтыя літары слоў? Мо не так прачытала?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.