Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кулі і гарох - незразумела гэта крыху для Міколкі. Распытаў бы яшчэ пра цара ў бацькі, але той не асабліва паважае такія гутаркі.

- Адчапіся ты з царамі сваімі... Трутні яны, крывасмокі на нашым целе.

- Як буржуі?

- Ну, вось... Цар над усімі буржуямі буржуй, вось хто такі цар...

Не шкодзіла б яшчэ каго распытаць пра цара, але няма ў каго. Не ў папа ж таго ў школе. Можа выйсці горай Адама і Евы...

А неўзабаве давялося Міколку з царом пазнаёміцца, ды яшчэ як! Так пазнаў цара, што потым і другім не раіў.

Аднае раніцы панесліся па вагонах чуткі, што заўтра цар будзе па чыгунцы ехаць. І сапраўды, яшчэ ўвечары ў вагон да Міколкі ўваліліся салдаты і пара жандараў. І так па ўсіх вагонах пасёлка. Бацьку і дзеду далі спецыяльныя бляшкі, каб павесілі на грудзі замест прапускоў. Гэта каб кожны бачыў, што яны служаць на дарозе, і не затрымліваў на пуцях. І вельмі строга загадалі, каб не хадзілі, аднак, без патрэбы па пуцях і каб ні кроку не рабілі на станцыю. Ды загадалі яшчэ навокал вагона жоўтага пяску насыпаць. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць і новымі хусткамі дзверы і вокны завесіць, каб не бачыў цар лахманоў гэтых тухлых, не псаваў бы настрою. І каб самі ля вокнаў не стаялі, іначай «страляць будзем».

- Ды глядзі, галадранца гэтага за дзверы не выпушчай, убача цар - у Сібір тады запяком! - гэта ўжо ў дачыненні да Міколкі.

«Відаць, пабойваецца мяне цар, калі зірнуць на мяне баіцца...» - падумаў Міколка, але змоўк, не сказаў нічога.

І як прачнуўся Міколка, так і пільнаваўся акна, а ці скора царскі цягнік пойдзе. Бачыў ён, як завіхаліся на пуцях рабочыя, якіх падганялі жандары. Рабочыя падчышчалі і падмяталі пуці, замыкалі стрэлкі і наглуха забівалі іх кастылямі. Гэта для таго, каб царскі цягнік не павярнуў на другую дарогу і каб ніхто не мог павярнуць стрэлку не туды, куды трэба. І ўвесь таварны і пасажырскі рух спыніўся. Таварныя цягнікі стаялі ў тупіках, а пасажырскі як стаў на трэцім пуці, так і не пайшоў далей. А ўсіх пасажыраў выгналі з вагонаў і пазаганялі на станцыю. Відаць, таксама, каб цар не ўбачыў...

Міколка назіраў за пераездам цераз чыгунку. Там таксама ішла работа. Салдаты і жандары не давалі нікому пераязджаць цераз чыгунку і заганялі ўсіх - і конных і пешых - далей ад чыгункі ў лагчыну. Наогул, у гэты дзень было багата работы жандарам і салдатам. І колькі ж іх нагналі! Паабапал усёй дарогі было поўна іх, усё ганяліся за людзьмі, адганялі іх ад чыгункі.

Вось урэшце паказаўся і цягнік. Ён хутка прайшоў праз станцыю. Усе вокны былі завешаны фіранкамі. І як ні прыглядаўся Міколка, ён нічога не ўбачыў. І толькі ён сабраўся ўжо выйсці з вагона, калі прайшоў цягнік, як яго за руку схапіў салдат.

- Ты куды, падшывалец, назад!

Аказалася, што прайшоў толькі цягнік з царскімі генераламі і слугамі і хадзіць па пуцях яшчэ не дазвалялася. Праз якія паўгадзіны паказаўся і царскі цягнік. Вялі яго аж два паравозы, і на пярэднім быў вялікі двухгаловы арол. Усё роўна як той, што быў намаляваны на Міколкавым вагоне над надпісам: «40 человек, 8 лошадей». Але гэты арол быў надзвычай вялікі і бліскучы, аж загледзеўся на яго Міколка, на якую хвіліну і пра цара забыўся. Вагоны ў цягніку былі надзвычай прыгожыя, усё з шырокімі вокнамі, бліскучымі, як люстэркі. Цягнік ішоў вельмі марудна на стрэлках, нібы воз які з малаком ці з гаршкамі. Міколка пільна прыглядаўся да акон, каб угледзець цара ці хаця царанят. Але дзе ты ўбачыш на такой адлегласці. А цягнік усё ішоў ціха, паволі. І тады, не доўга думаючы, кінуўся Міколка маланкай да цягніка, каб спрытней разгледзець усё. Ён ужо набліжаўся да вагонаў, як за ім пабеглі аж два жандары і крычалі так, што не чутна было стуку вагонаў:

- Стой! Стой! Страляць будзем...

Міколка бачыў, як заварушыліся фіранкі на вокнах вагонаў і нечыя палахлівыя твары схаваліся за імі. І, каб не папасціся ў лапы жандараў, Міколка як дуж сігануў на падножку вагона і кінуўся далей, у тамбур.

«Пад'еду, - думаў, - за станцыю, а там і саскочу ля семафора...»

Толькі ён падумаў гэта, як яго і схапілі за рукі ў вагоне двое салдат-вартавых, што стаялі непрыкмечаныя ім каля выхаду. А нейкі сівы-сівы, увесь у золаце, у медалях, у звёздах ды ў блішчастых эпалетах, наставіў на Міколку пісталет і, трасучыся і адступаючы назад, крычаў не сваім голасам:

- Стой! Стой! Рукі ўгару!

А дзе ты падымеш гэтыя рукі, калі іх сціснулі так, што косці занылі.

- Не варушыся, застралю! - не сунімаўся стары. - Звязаць злачынца, абшукаць, адабраць зброю!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.