Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Праз вас певень загінуў!

Міколка з дзедам, не кідаючыся дужа ў спрэчкі, адразу ж падаліся вон з вагона, далей ад разгневанай маці.

- Уцякайма, пакуль не позна. А то можа быць горай!

Але больш за ўсіх дасталося лепшаму памочніку нашых паляўнічых, заядламу «ганчаку» Жэўжыку. Злавіла яго маці і адразу панесла да таварнага цягніка, што стаяў на станцыі. Там адчыніла дзверы ў адным з пустых вагонаў і, загнаўшы туды Жэўжыка, зачыніла дзверы. А праз якую хвіліну цягнік пайшоў. Так і паехаў без білета Жэўжык, найлепшы дружака нашых паляўнічых, да суседняй станцыі з таварным цягніком. А мо і не да суседняй, мо куды і далей. Хіба прасочыш за таварным вагонам, куды ён ідзе, дзе ён спыніцца пад пагрузку.

З ад'ездам Жэўжыка спыніліся паляўнічыя справы Міколкі з дзедам, бо не з голымі ж рукамі на качку ісці. І доўга яшчэ памінала маці іх паляўнічыя ўдачы і сваю трагічна загінуўшую курыную гаспадарку. І толькі бацька пасмейваўся:

- А ўсё ж трапна выйшла. Каб не займаўся дзед з Міколкам паляваннем, то не давялося б нам курацінкі паспытаць!

Дзед і Міколка лічылі пры гэтым за лепшае памаўчаць, каб не вярэдзіць матчыны раны і залішне не выклікаць яе гневу.

Міколкавы непаразуменні з Богам

Дужа багата было непрыемнасцей у Міколкі з-за Бога. Ніяк не мог зразумець ён, што гэта за такая таемная асоба, якой баяцца людзі, якой баіцца маці. Нават дзед - на што ўжо храбры чалавек - і той, калі прыставаў да яго Міколка з роспытамі пра Бога, адмахваўся рукой і шэптам казаў:

- Адчапіся, унуча, з гэтым сваім Богам. Ці я вучоны чалавек, каб ведаць, што гэта такое за стварэнне... А калі маці цябе маліцца прымушае, дык ты і памаліся, язык жа ў цябе не адваліцца... А не захочаш маліцца, то, вядома, маці дасць табе пытлю.

А пытлю маці давала часта. Як толькі падымаўся Міколка з ложка, то маці тут як тут:

- Ану, станавіся «Ойча наш» чытаць! Кажы ўслед за мной: «Ойча наш, іжа ясі на небясах...»

Стаіць Міколка, на абраз глядзіць, у маці пытаецца:

- А што такое «ясі на небясах»?

Маці ад нечаканасці не ведае, што рабіць. Дужа яна ведае, што такое «ясі». Нерашуча адказвае:

- То ясі... Бачыш, мы ямо, скажам, хлеб, і Ойча наш - Бог таксама, мусіць, есць, бо далей і гаворыцца пра хлеб насушны...

А дзед моўчкі збоку слухае матчыны тлумачэнні, ды не сцерпіць і ў бараду сваю: хе-хе-хе.

Зірне на яго грозна маці, дзед адразу як шоўкавы, сядзіць, не варухнецца.

А маці далей дыктуе:

- Хлеб наш насушны даждзь нам днесь...

А Міколка зноў пытае:

- А чаму толькі насушны, а калі я, скажам, пірага хачу ці абаранка?

Не сцерпіць тут дзед, падказвае: «З макам», а сам хуценька падаецца за дзверы, убачыўшы, што маці грозна пазірае на качарэжку каля печы.

А Міколка зноў са сваімі роспытамі:

- А ці любіць Бог «зайцаў хлеб»?

Замест адказу матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам, і яно пачынае гарэць і чырванець, як той семафор за стрэлкамі. А маці прыгаворвае:

- Гэта табе за «зайцаў хлеб»! А гэта табе за непаслушэнства перад Богам. А гэта табе... бязбожнік ты гэтакі... Кажы цяпер «Багародзіцу»!

Маўчыць Міколка, насупіўшыся.

- Кажы: «Багародзіца Дзева, радуйся, благадатная...»

- Дужа яна ўзрадавалася б, твая благадатная, калі б яе так за вуха пацягалі... - мармыча Міколка пад нос.

- Што ты вярзеш там, неслуш! - гневаецца маці. - Ну, пачынай!

- Не буду...

- Кажы адразу!..

- Не буду... - упарта стаіць на сваім Міколка і скоса пазірае, як матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякі шлях да адступлення. Калі заўважае Міколка, што развязваецца апошні вузел і матузовая пагроза набывае яўную небяспеку, ён маланкай кідаецца пад тапчан, наганяючы страху на спаўшага там ката. Той стралой імчыць да дзвярэй, збіваючы з ног Міколкаву маці.

- Пастой жа, я цябе ўчастую, пазнаеш ты ў мяне Багародзіцу!

- А няхай яна згарыць, твая Багародзіца! - лямантуе пад тапчаном Міколка, забіраючыся ў самы куток за розныя скрынкі, клумкі з лахманамі.

- Пастой жа, паспытаеш ты ў мяне благадаці... - рашуча бярэцца маці за качаргу, і пачынаецца, як кажа дзед, баталія-вайна. Праўда, выпараць Міколку з-пад тапчана - не такая-то лёгкая справа. Ды і дзед прыходзіць на дапамогу Міколку. Ён асцярожна падыходзіць да дзвярэй і пачынае ўшчуваць маці:

- Ты пасаромелася б людзей, кабета. На роднае дзіця з ражном перці... Ды Бога пабаялася б, ён жа ўсё бача... - і дзед урачыста падымае руку ўгару, нібы хоча паказаць ёй Бога на небе. Усё гэта ён робіць, каб адцягнуць матчыну ўвагу ад Міколкавых тапчаноў. Маці мімаволі глядзіць угару. Там ляціць звычайная варона. Пакуль маці прыглядаецца да яе, Міколка паспявае вылезці з-пад тапчаноў і праслізнуць у дзверы пад самымі матчынымі рукамі. Тая толькі паспявае войкнуць - лаві цяпер бязбожніка ў чыстым полі. Усё гэта хітрыкі дзеда, і маці добра разумее яго палітыку. Але што ты з гэтым дзедам зробіш, не ганяцца ж за ім з качаргой, за гэтым старым бязбожнікам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.