Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дзе ты, Міколка? - запытаўся, ачухаўшыся, дзед.

Ніхто не адказаў, і дзед яшчэ раз запытаўся. Ізноў маўчанне. Тады дзед спалохаўся не на жарты і пачаў на ўвесь голас клікаць унука. Урэшце, як з-пад зямлі, раздаўся ціхі, прыглушаны голас:

- Я тут, дзеду, а што з каршуком?

- А ліха з ім, з каршуком. Скажы лепей, што з табой?

Тут разышоўся дым, і дзед убачыў Міколку. Той ляжаў на зямлі, перакінуўшы праз купіну ногі, і цёр то плячо, то шчаку. На шчацэ была кроў. Дзед зусім перапалохаўся.

- Ці жыў ты хаця?

- Жыў! А ты, дзеду?

- Як бачыш, варушуся...

З дзедавай дапамогай Міколка ўстаў на ногі. І тут толькі яны заўважылі, што ад слаўнай дзедавай стрэльбы засталіся адны толькі ўспаміны. І каб сказаць прыемныя - дык не: адна толькі пашчапаная ложа ды перагнуты курок. Ні рулі, ні шомпала нідзе паблізу не аказалася, колькі ні шукаў іх збянтэжаны дзед, адразу застаўшыся без такой слаўнай «арудзіі», як часам называў ён сваю стрэльбу.

- Лоўка ж пекануў! - здзівіўся дзед. - Каб з кожнага стрэлу ды стрэльбу ў паветра, што б тады зайцы выраблялі: засмяялі б яны тут нас...

І як ні шкадаваў дзед стрэльбы, але, каб падтрымаць бадзёры дух у свайго таварыша, ён кінуўся ў рогат. Міколку, аднак, было не да смеху, бо ныла балюча плячо і вельмі садніла параненая шчака. Аднак, каб трымаць сябе дастойна перад дзедам і не паказаць віду, што яму дужа баліць, што ён вельмі напалохаўся, Міколка важна распытваў дзеда, з якой прычыны «арудзія» разляцелася на кавалкі.

- Відаць, што заржавела стрэльба... Ды і набой быў моцны, праз меру... бадай з паўхунта пораху заправіў я калісьці ў рулю. Яшчэ добра, што так пашанцавала нам... Магло б быць, унучак, трохі горай...

І яны абодва прыняліся ўважліва шукаць забітага каршука. Не магло быць, каб ад такога стрэлу ды застаўся каршук цэлы. Але ён, нібыта нічога і не было, сядзеў сабе на той алешыне, на якой сядзеў і да стрэлу.

- Справы! - пачухаў дзед патыліцу. - З такіх паляўнічых, як мы, і птушкі смяюцца.

А тут яшчэ некалькі пастушкоў падбегла і ўсё дапытваліся, дзе гэта такі вялікі выбух адбыўся, што аж зямля страсянулася і нешта ў паветры праляцела з вялікім грукатам і вурчаннем.

Паслухалі Міколка з дзедам гэтыя размовы і, панурыўшы плечы, паклыпалі моўчкі дахаты. І каб не Жэўжык, дык зусім упалі б духам нашы слаўныя паляўнічыя. Аж адкуль ні вазьміся з'явіўся сабачка, які ўрачыста нёс у зубах нейкую птушку. Бегаючы па балоце, ён налаўчыўся недзе злавіць дзічыну і не паспеў яшчэ расправіцца з ёй, як напаткаў Міколку з дзедам.

- Ну вось, мы цяпер і не з пустымі рукамі дахаты варочаемся, ёсць і здабытак!

І Міколка адабраў у Жэўжыка яго здабычу. Той адразу ж кінуўся зноў у балота. І не прайшло некалькі хвілін, як ён выбег з другой птушкай у зубах.

Так дапамог Жэўжык нашым паляўнічым паправіць крыху іх паляўнічыя справы. І да таго ўнадзіўся Жэўжык птушак лавіць, што Міколка і дзед кожнага вольнага дня ішлі з ім на луг да ракі альбо на балота і займаліся паляваннем. Ім і стрэльба цяпер непатрэбна была, малы сабачка быў вельмі спрытны на птушыную лоўлю. А слаўныя паляўнічыя прывучылі яго не псаваць здабычу, а цэлай прыносіць у рукі.

Але нядоўга цягнулася такое шчаслівае паляванне. І тут пасцігнула нашых паляўнічых чарговая няўдача. І, сказаць бы, праз каго? Праз матчыных курэй і пеўня. Задумала маці летам курыную гаспадарку развесці і купіла недзе тры курыцы і пеўня. Быў гэты певень крыху недалужны, кульгаў на адну нагу, але гэта не перашкаджала яму быць здольным певуном і кожнае начы гучна выводзіць сваё непераможнае «кука-рэ-эку!».

Уся курыная гаспадарка змяшчалася ў фанернай скрынцы пад вагонам, і маці дужа клапацілася аб тым, каб хто не спакусіўся на яе птушынае багацце. І вось аднаго разу, праз няшчасных гэтых паляўнічых, як казала маці, птушыная гаспадарка ўраз загінула. Неяк надумалася маці ў сонечны дзень выпусціць курэй са скрынкі, каб яны крыху пабегалі па пяску, паглядзелі белага свету. Выпусціла, пільнавала іх сярод пуцей, але потым на хвіліну адлучылася ў вагон. Як на бяду, тут трапіўся Жэўжык. Набраўшыся вялікага паляўнічага спрыту і, відаць, прыняўшы курэй за нейкіх балотных птушак, ён умомант задушыў трох курэй і, паклаўшы іх на парог вагона, кінуўся як дуж за пеўнем. Той даў лататы. Жэўжык - за ім.

Певень і скокам, а часамі і падскокам імчаў, як віхор, аж пад самае дэпо. Магчыма, і не давялося б Жэўжыку дагнаць курынага ўладыку, мо і ўцёк бы ён ад нашага паляўнічага, але тут, як на бяду, імчаў насустрач пасажырскі цягнік. Толькі пер'е ўзляцела ў паветра - усё, што засталося ад кульгавага певуна, трапіўшага пад паравоз. Убачыла маці такое няшчасце і за галаву схапілася. Ды, узяўшы ў рукі лапку пеўня - неяк засталася цэлая пад вагонамі, - прыйшла з гэтай лапкай у вагон ды тыц ёю дзеду ў самую бараду, а потым, доўга не думаючы, ды гэтай самай лапкай Міколку па патыліцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.