Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ваша княская мосць, каб жа я ведаў! А жаніцьбу вы самі прыдумалі.

Князь Багінскі разгублена таптаўся перад маладажонамі: вестка пра выяў-

ленае сваяцтва магната з нявестай, якую перадавалі шэптам, ужо абляцела ўвесь маёнтак. А для шляхцюкоў гэта значыла, што выпіўка на вясельным піры будзе яшчэ пышнейшай.

— Дзядзечка, дазвольце нагадаць, што мой пан-бацька Валенты Гараўскі, ваш швагер, — Багінскі ледзь не падскочыў ад гэтага вызначэння, — зняволены ў Полацку ягамосцю гетманам польным Аляксандрам Сапегам. А нам блаславенне атрымаць трэба...

— Няёмка неяк, вашамосць, што ваш швагер і на вяселлі дачкі не пабыў, і ў вязніцы зараз сядзіць, — дадаў сваё Лёднік.

Князь разгублена азірнуўся яшчэ раз на Ватмана, той мог толькі паціснуць плячыма. Вядома, магнат — сам сабе закон, але Багінскі, на шчасце, не быў ні Геранімам Радзівілам, які быў здатны ўласнага брата на ланцугу трымаць, ні Пане Каханку, што ў п’яным шале мог давесці жорсткім жартам да смерці нават блізкага сябра. У гневе князь Багінскі доўга трываць не мог і астываў, як кінуты ў халодную ваду выкаваны цвік, з жаласным шыпеннем. І вельмі даражыўся славай прасветленага, прагрэсіўнага ўладара, шчодрага мецэната, апекуна музаў.

— Добра, добра... Я дару сваёй пляменніцы ў гонар яе вяселля тысячу залатых, карэту з коньмі і куфэрак перлінаў ружовых, які дастаўся мне ад бацькі майго. Пану Вырвічу... — падумаў, перабіраючы ў галаве, чаго не шкада,— маёнтак Гаруны і лес пры ім. А таксама даю ліст на вызваленне з вежы пана Валенты Гараўскага.

Апошнія словы князя патанулі ў віватах: цяпер ніхто не сумняваўся, што ягамосць Багінскі не паскупіцца на вясельнае застолле для сваёй пляменніцы нават у такіх паходных умовах... Бедныя, бедныя ўладары гэтага маёнтка і герба Анцута!

— Вашамосць, мы зацікаўленыя як найхутчэй паехаць да нашага шаноўнага пана-бацькі! — Пранціш не збіраўся радавацца раней часу.

— Што, нават на ўласнае вяселле не застанецеся? — здзекліва папытаўся Ватман. — І на шлюбную ноч?

Панна Дамініка прыжмурыла злосна вочы:

— Для мяне зараз самае важнае — вызваліць бацьку!

На дзіва, князь, пашаптаўшыся з Ватманам, не стаў пярэчыць.

— Што ж, чаркніцеся з гасцямі, пацалуйцеся — і можаце ехаць, «сваячкі»...

Багінскага ажно перасмыкнула, калі вымаўляў апошняе слова.

— А доктар яшчэ ў нас пагасцюе трошкі! — мадэмуазэль д’Асэ разняволена кранула кончыкам складзенага веера плячо Лёдніка, які, мяркуючы па адсланёным твары, думкамі панёсся ўжо ў родны Полацак, да Саламеі ды дзетак...

— Гэта яшчэ чаму? — падазрона папытаўся Вырвіч.

— А таму! — насмешна ўлез у размову Ватман. — Князь Багінскі ясна ж сказаў: заўтра важная медычная кансультацыя! Да таго ж вы са сваёй жаніцьбай, пан Вырвіч, нам усе планы паламалі. А падводны карабель па-ранейшаму ў расейцаў. Таму давядзецца выкарыстоўваць іншыя шляхі, а хто ў нас галоўны знаўца вадзянога змея? Вось ён!

Найміт тыцнуў пальцам у Лёдніка.

— Я не пакіну яго... — пачаў Вырвіч, але Бутрым схапіў драгуна за грудкі, нахіліўся блізка і зашаптаў:

— Ты зараз не павінен пакідаць сваю маладую жонку! Пакуль выпускаюць — звозь яе!

І дадаў, ужо адхіліўшыся, з прыхаванай тугою:

— Перадай Саламеі, што я яе кахаю! І пацалуй за мяне Сафійку і Алеся...

Вырвіч і сам выдатна разумеў, што ягоны доўг — выратаваць дзяўчыну, што яму даверылася... Але невыносна было пакідаць тут Бутрыма, Адысея, які праз пару дзён мог бы абняць сваю Пенелопу. Адразу ўспаміналася, як тады, у Манпелье, у доме дэ Варда, Бутрым сам зашчоўкнуў на сабе рабскі ашыйнік узамен за волю свайго малодшага сябра...

Дзесьці каля дома пачалася страляніна і крыкі «Віват маладым!», «Віват князю Багінскаму!». Хутка тут загудзе застолле, а нехта абавязкова счэпіцца ў двубоі.... Што ж за шляхецкая бяседа без двубоя? Пэўна, крумкач са старой ліпы даўно кудысь зляцеў... А можа, у прадчуванні хуткай здабычы, затаіўся ў пераплеценым голлі ды вычыквае?

— Не пераймайцеся, пан Вырвіч, за свайго доктара! — паблажліва кінуў Багінскі. — Хіба вы забыліся — я слова даў, што захаваю вашыя жыцці і здароўе? Вы што, маё слова падвяргаеце сумніву?

Засталося толькі кланяцца ды дзякаваць дзядзечку за міласць...

Так, Раіна і пасля смерці дапамагала, ахоўвала. Апякалі праўдзівасцю яе словы пра новы персанаж, якога аўтар п’есы выведзе на сцэну замест яе. А вось наконт княскага слова — сумнівы былі... Не так лёгка аказалася захаваць жыццё ды здароўе, выконваючы апошняе заданне князя Багінскага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x