Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А гэты, насаты, дужа ж па апісанні падобны да таго чортава доктара-інсургента!

Вось і маеш... Давялося на хаду ламаць план — а як было зручна, нічога не выдумляючы, прадставіць Баўтрамея спрактыкаваным доктарам...

— Не, вашамосці, мой сябар ніякі не доктар, далібог! Ён... — погляд Пранціша ўпаў на вываленыя з куфра анучы, паўзверх якіх бялеў альбом з чыстымі старонкамі. — Ён... мастак!

І патрос у доказ альбомам.

Бутрым павольна павярнуў галаву да былога гаспадара і паглядзеў, як цвікамі прыкалаціў.

— З якім задавальненнем я б таго Лёдніка злавіў ды на палю пасадзіў, — раптам прамовіў афіцэр, падазрона вывучаючы аблічча насатага тыпуса ў сінім выцвілым камзоле. — Няўдзячны халоп! Здрадзіў яе вялікасці імператрыцы Кацярыне, якая яго, нявартага, міласцю сваёй адарыла!

Во як... Відаць, афіцэр пры двары бываў, чуў пра «чарнявага палячышку», як раздражнёна называў Баўтрамея фаварыт царыцы Арлоў. Доктара-бунтаўніка прывезлі на дазнанне ў Санкт-Пецярбург, а ён не толькі выкруціўся, але й царыцу зацікавіў.

Трэба адводзіць падазрэнні!

— Мой старэйшы сябар — вядомы аўстрыйскі мастак! — працягваў радаваць багіню Фантазію Вырвіч. — З Зальцбурга! Я, панове, у яго вучыўся, прыехалі разам сюды ў заробкі! Гер Айсман выдатныя партрэты малюе! Як жывыя выходзяць!

Бутрым сядзеў, нібыта праглынуў мальберт разам з усімі фарбамі, і асабліва шмат чорнай.

— А гэта што за д’ябальшчына?

Улан з пабітым воспай тварам круціў у кароткіх пальцах каштоўны Альбукасісаў шлем.

— Гэта спецыяльная прылада прапорцыі вымяраць! Каб галовы маляваць як найлепей!

Пранціш нездарма быў недапечаным паэтам і нават дзесьці драматургам.

Але занавес гэтай п’есы апусціць не ўдалося. Па загадзе бялявага афіцэра, які, падобна, лічыўся тут самым галоўным, падазроных мастакоў на вазку забралі з сабой, каб разабрацца на месцы... Месца было ў маёнтку Капанічы, які належаў нейкаму пану Валянціну Гараўскаму, прыхільніку Панятоўскага і Фаміліі. Жаўнеры, стамлёныя, злыя, збольшага маўчалі — а што гаварыць тут, на чужой зямлі, куды адправілі цябе ліць кроў за інтарэсы і без таго багатых улюбёнцаў Фартуны, і ты загінеш — а яны пры любым раскладзе між сабой дамовяцца. Ну, паадбіраюць адзін у аднаго ўладанні, абмяняюцца абразамі... Але на цвінтары нікому з іх міласціну прасіць не давядзецца.

— Вырвіч, ты ашалеў? Я ж зроду не маляваў! — сіпеў Лёднік на вуха спадарожніку ў жоўтым папугайскім паліто. — Чаму мастак?

— Якая табе розніца? — сярдзіта шаптаў у адказ Вырвіч. — Галоўнае, не прызнавайся, што доктар, а то складуць два і два — і капцы...

Маёнтак Капанічы быў, вядома, не магнацкім палацам, але й не шарачковым: два паверхі з мансардай, каржакаватыя кутнія вежы з гаўбцамі, высокі парадны ганак з калонамі і лесвіцай, што падымалася з двух бакоў, прыгожа закругляючыся: толькі й хадзіць па ёй дамам у сукенках з доўгім шлейфам, які пакорліва цягнуўся б услед па светлых прыступках... Але пан, які выйшаў сустракаць гасцей, не выглядаў надта ўрачыста, і наўрад мог спалохаць нават кацяня. Пузаты, як бочка з медавухай, нос крыгай, але не драпежны, як у Лёдніка, бо заканчваўся смешнай бульбінай, вусы звісаюць, быццам толькі вымачаныя ў піве, вечна здзіўленыя вочы падпухлі...

— Вітаю вельмішаноўнае панства! Вашамосць, яснавяльможны князь Гагарын! Ці шчасліва даехалі?

Здавалася, з’явіліся не жаўнеры-чужынцы, а суседзі на калядны карнавал. Праўда, прыгледзеўшыся, Пранціш зразумеў, што пан дужа нервуецца — толькі гэта хавае, і нібыта запабягае перад палкоўнікам маскоўцаў князем Гагарыным, тым самым бялявым афіцэрам, які загадаў затрымаць Вырвіча і Лёдніка. Круглы твар князя з маленькімі капрызлівымі вуснамі і кірпатым тонкім носам здаваўся дзіцячым, нягледзячы на зморшчыны на лбе. Гагарын адказаў штось ветлівае і ўзбег па лесвіцы, белае пухнатае пяро на ягоным капелюшы ледзь паспявала ляцець за гаспадаром...

А Пранцішу было не да палітэсаў. Вакол утварыўся сапраўдны вір — простыя жаўнеры адпраўляліся ў суседнюю вёску, на кватэры — от ужо ўзрадуюцца няшчасныя ліцвінскія сяляне. Кагосьці размяшчалі ў маёнтку — гаспадарчых прыбудоў і флігеляў у старым парку хапала. Князя ды некалькіх афіцэраў, безумоўна, чакалі пакоі гаспадарскага дома. А вось параненых, якіх прывезлі яны з Лёднікам, павалаклі ў розныя бакі — канфедэрата ў бок стайні, маскоўца ў флігель. Лёдніка аж затрэсла — выходзіць, свайго ж падначаленага на пагібель прывёз, у палон здаў. Вырвіч ледзь паспеў утрымаць яго ад выказванняў, штурхануўшы локцем у хворы бок, ад чаго Чорны Доктар ледзь стрымаў крык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x