Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А бяда й з’явілася. Наперадзе паказаўся такі вялікі шыхт, што можна было ўспомніць бойку пад Воршай... Дарога заварочвала між пагоркаў, і здалёк здавалася, што па ёй паўзе даўжэзная чорная змяя ці атрутная скалапендра з тысячай ног. Мусібыць, той самы полк маскоўцаў, які адправілі ў Капанічы. Дакладна не свае жаўнеры. Хаця хто ведае, ці няма сярод іх землякоў? Расказвалі, што з тых, каго захапілі ў палон пад Кракавам, а пасля саслалі ў Омск і Табольск, адбіралі, хто маладзейшы ды здаравейшы, рэкрутамі ў расійскія войскі. А хто адмаўляўся — секлі розгамі...

Вырвіч спыніў каня і закруціўся, аглядаючы краявіды... Іхні вазок быў, як прусак на белым абрусе. Ні лагчавіны, ні дрэў, затое нерасталы снег. Дарэмна спадзявацца, што іх не ўгледзелі. Збочыць? У размяклыя балаты, што цягнуліся паабапал дарогі, зрэдзь прыкрашаныя нядошлымі прутамі асін? Развярнуцца? Дагоняць і разбірацца не стануць... Да таго ж у тым баку таксама ворагі — кароннае войска. Адзінае, што можа ўратаваць, — зараз пачынаўся хмызняк, які хоць на некалькі хвіляў захіне...

Вырвіч расштурхаў свайго былога слугу і прафесара.

— Пераапранаймася!

Бутрым зірнуў наперад, дзе, як чорная саранча, набліжаліся жаўнеры, і, як толькі пачаліся кусты, услед за Вырвічам без лішніх слоў зняў рынграф — нагрудны афіцэрскі знак з выявай Прасвятой Багародзіцы ды канфедэрацкую белую куртку з чырвонымі вылогамі. Шаблі ўкруцілі ў анучы ды ўшчамілі пад дно вазка, Вырвіч толькі з тугой пацалаваў на развітанне лязо Гіпацэнтаўра. Галоўнае, не кідаць, як вайсковую форму, якую драгун імкліва ўтаптаў у лужыну пад карэннямі кустоў.

Каптан, што знайшоўся ў пакінутым ранейшым гаспадаром вазка куфры, быў памяты і пацёрты. На правым локці ўвогуле красавалася дзірка, у якую выглядала Лёднікава не самая свежая, затое з пышнымі карункамі кашуля. На шчасце, хоць карункамі можна прыкрыць далоні: у Бутрыма яны прабітыя, а раптам хтось ведае пра гэтую дзіўную прыкмету?

Пранцішу пашэнціла яшчэ менш: хто набываў гэты жоўты, як сярэдзіна варанага яйка, венгерскі каптан, абшыты зялёнымі галунамі ды тасёмкамі? Гаспадару альбо бракавала густу, альбо купляў, на што пакупнікоў не знаходзілася, з добрымі зніжкамі. Ззаду на бякешы — венгерскія каптаны так называліся ў гонар сябра Стэфана Баторыя, фацэта-венгра Каспара Бякешы, красавалася цёмная пляма. Уладальнік, відавочна, кудысь няўдала прысеў, і, каб не смяротная небяспека, Пранціш нізавошта такі блазенскі ўбор з задоўгімі для яго рукавамі не напнуў бы. Але не да куртуазнасці... Апошнім марцыпанам да вясельнага торта Пранціш насунуў на Лёдніка парык, з якога не абсыпалася яшчэ ўся пудра. Парык сядзеў коса, з-пад яго там-сям выбіваліся чорныя пасмы. Але доктар выпрастаў спіну, грэбліва скрывіў вусны — па ягоным фанабэрыстым выглядзе нельга было западозрыць, што спадара толькі што згінала ад болю. Сядзіць, як маршалак на сойме. Вырвіч паправіў накручаную на шыю сінюю хустку ў дробныя ружовыя кветачкі, таксама спадчыну гаспадара вазка, адчуваючы сябе паўднёвай птушкай папугаем, прыгладзіў светлыя кудзеры і надаў фізіяноміі самы добразычлівы ды наіўны выраз. Больш нічога нельга было зрабіць, бо маскоўцы пад’ехалі ўжо так блізка, што маглі разгледзець, чым гэта пасярод белага поля займаюцца падазроныя людцы.

— Ты, Бутрым, галоўнае, маўчы... Давай ты ўвогуле немцам будзеш... Не, лепш аўстрыякам.

У давяршэнне ўсяго, калі Вырвіч сунуў руку ў кішэню жоўтай венгеркі, акрамя раскрышанай табакі, намацаў цыдулку, у якой на польскай нейкая «Твая Гэля» прасіла «даражэнькага Марка», якога прычакалася ўжо з Ліфлянтаў, прыхапіць дарогай пачак цынамону.

Паколькі цынамону ў вазку не засталося, мусіць, Марку ўдалося збегчы, і сядзіць ён разам са сваёй ненагляднай Гэляй і п’е гарбату з булкамі. Не, да Вялікадня яшчэ далёка, пост і ў праваслаўных, і ў каталікоў, але посныя галёпы таксама смачныя. Вырвіч зглытнуў... Вось жа заўсёды нешта ў галаву старонняе лезе, калі чакаеш невядомай прышласці...

Іх вазок абкружылі жаўнеры. Войска абцякала яго, як веснавая ручаіна — каменьчык, але каму трэба было — дачапіліся... Бялявы афіцэр з капрызліва надзьмутымі вуснамі, у капелюху з пухнатым белым плюмажам прыпыніў каня і няўважна пазіраў, як ягоныя людзі дапытвалі падарожных.

— Хто такія? Адкуль?

Пранціш — такі вось я дурнячок-прасцячок, вашамосці — пачаў балбатаць, як цяжка ім, зусім мірным людзям, праехаць у той час, як бунтаўнікі ўчынілі вайну. Вось, з міласэрнасці падабралі на полі бойкі дваіх, якія засталіся жывымі (адзін ваш суайчыннік, самі бачыце, вашамосць!), і што ж гэта дзеецца на свеце, і як можна паўставаць супраць памазанікаў Божых... Лёднік маўчаў, незадаволена зыркаючы на жаўнераў, што пачалі абшукваць павозку, не вельмі акуратна штурхаючы ягоных пацыентаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x