• Пожаловаться

Вінцэсь Мудроў: Ператвораныя ў попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў: Ператвораныя ў попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2004, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вінцэсь Мудроў Ператвораныя ў попел

Ператвораныя ў попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ператвораныя ў попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.

Вінцэсь Мудроў: другие книги автора


Кто написал Ператвораныя ў попел? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ператвораныя ў попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ператвораныя ў попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось яно насьпела, тое шчымлівае імгненьне, калі ў залю ўнесьлі скрыню для папярэдняга галасаваньня. Іван Канстанцінавіч з урачыстай павольнасьцю зьдзер зь яе яшчэ цёплую, паўгадзіны таму навешаную плёмбу і з гэткай самай урачыстай павольнасьцю зьняў вечка.

— Куляйце! – гукнуў Пісьцюльга не зусім цьвярозым голасам (ён ужо пасьпеў кульнуць пару чарак), — сябры камісіі кульнулі выбарчую скрыню, страсянулі, але бюлетэні на стол так і не пасыпаліся – гэтак шмат іх было напіхана. Старшыня грукнуў па скрыні кулаком, потым сілком выцягнуў зь яе жмутак паперын, і бюлетэні з гучным шамаценьнем пасыпаліся на стол. Некалькі зьляцела на падлогу. Назіральнік Сырапеня памкнуўся быў падняць, але Пісьцюльга схапіў яго за руку.

— Пабочным асобам бюлетэняў ня браць! Гэта выключная прэрагатыва сябраў камісіі, — сказаўшы так, Пісьцюльга падняў з падлогі паперкі й задаволена адчмыхаўся. – Кожнаму кандыдату – свой кут стала. Паказваю, — Іван Канстанцінавіч падхапіў шматок паперын. – Ганчарык… Ганчарык… Ганчарык… Ганчарык… — дваццатым разам пляснуўшы далоньню па стале, старшыня камісіі падміргнуў Сырапеню, і спацелы ад хваляваньня назіральнік скінуў з плячэй свой куртаты, за савецкім часам куплены пінжак.

… Дзьверы з гучным рыпам адчыніліся і запаленыя шчокі кранула начная прахалода. Там, за сьпінаю, у нетрах школьнага будынку, засьпявала Газевіч, непадалёку забрахалі сабакі, потым усё аціхла, і Йван Канстанцінавіч задаволена перавёў дых. Ніколі ў жыцьці ён не пачуваў сябе так добра, як цяпер. Ад выпітага круцілася галава, цела набыло незвычайную лёгкасьць і гатовае было паляцець… І паляцела б, каб не было схоплена Сырапенем.

— Канстанцінавіч… трымайся, — прамармытаў назіральнік, трымаючы Пісьцюльгу пад пахі.

Пастаяўшы хвіліну ў абдымках, субяседнікі сышлі з ганку, і Сырапеня, ікнуўшы каўбасным духам, захоплена прамовіў: — І ўсё ж такі народ сказаў сваё слова. Народ усё бачыць…

Словы тыя працьверазілі Івана Канстанцінавіча. Ён адкаснуўся ад субяседніка, няпэўнай рукой дастаў аднекуль гелевую самапіску і, гаркнуўшы: — Вось ён, народ! – шпурнуў яе ў той бок, дзе сьвятлела неба і прачынаўся ранак новага дня.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г.

Іскры мінулага жыцьця

Адзін вядомы версіфікатар, прыхоўваючы ўсьмешку ў куточках падцятых губ, прамовіў наступную фразу: “Ну што там Мінкін... За ўсё жыцьцё выдаў толькі два зборнікі”. Я кіўнуў на знак згоды і ўдакладніў: два зборнікі паэзіі. І ўголас працытаваў Дастаеўскага:

Ці ж гэта мала, хаця б і на ўсё жыцьцё чалавечае?

* * *

Летам 1979 году, чытаючы літаратурную старонку ў наваполацкай газэце “Химик”, зьвярнуў увагу на падборку дзіцячых, па-расейску пісаных вершаў. Вершыкі былі шчымліва-просьценькія — пра чмяля-таўстуна, пра вандроўнага музыку, які “терзал” пасярод люднай вуліцы “неповоротливо-печальный инструмент”, пра хмелі-сунэлі — каўкаскія спэцыі, якімі поўніліся тою парою крамныя паліцы. Некаторыя радкі ўбіліся ў памяць, і адвячоркам, зазірнуўшы ў краму і ўгледзеўшы на нішчымным прылаўку каўкаскія спэцыі, з уздыхам прашаптаў: “Мы хмели-сунели ни разу не ели...”

Радок той апанаваў сьвядомасць, я безьліч разоў яго паўтарыў, а наступным ранкам, змучаны бяссоньнем, патэлефанаваў сябру — Уладзімеру Арлову, які працаваў у “Химику” і рэдагаваў літаратурныя старонкі.

“Слухай, а што за Мінкін у цябе друкуецца?”

“Цікавы хлопец, — адказаў сябар, — жыве ў Гомлі, а сюды ў камандзіроўку прыяжджае”.

“Гэбрай, відаць?”

“Ды не — беларус. Скончыў маскоўскі інстытут, а цяпер на нафтаправодзе працуе”.

Так у маё жыцьцё, разам з радкамі верша пра хмелі-сунэлі, уплялося вясёлае імя Алега Мінкіна.

Сустрэліся мы толькі праз год, на дні нараджэньня ўсё таго ж Уладзімера Арлова. Паэт прыйшоў з сваёй жонкай, зь якой мы ўвесь вечар пратанчылі, і Людміла — жанчына даволі прывабная — распавяла пра свайго мужа.

“Мы з Алегам разам у МЭІ вучыліся, і ўсе наўкол думалі, што ён малдаванін. Саромеўся беларускасьці, таму й выдаваў сябе немаведама за каго. А цяпер, як у Полацак прыехаў, дык толькі па-беларуску й размаўляе”, — у пацьверджаньне такіх словаў з суседняга пакою, куды пашыліся Алег Мінкін зь Сяргеем Сокалавым, вырываліся рэвалюцыйныя слоганы ўперамешку з патрыятычнымі вершамі.

Жаночыя валасы галавакружна пахлі, чарнасьліўныя вочы прыцягальна блішчэлі ў паўзмроку, але ўсе мае думкі былі там, у суседнім пакоі, і калі музыка на імгненьне сьціхла, адтуль даляцеў пералівісты голас:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ператвораныя ў попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ператвораныя ў попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Маці ўрагану
Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Ператвораныя ў попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Ператвораныя ў попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.