Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ператвораныя ў попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ператвораныя ў попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.

Ператвораныя ў попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ператвораныя ў попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У адзін з такіх вечароў мой бацька, Леанід Васілевіч, сеў на сваё ўлюбёнае месца – на кухні, пад мапаю Беларускай ССР, якую надоечы прыляпіў да сьцяны, — прыхінуўся патыліцай да паўднёвай Гарадзеншчыны і прыпаліў папяросу. Бацька пусьціў кола шызага дыму, кола паволі папаўзло ўгору, завісла на імгненьне над Менскам, потым, на адцінку Полацак – Дрыса, праплыло над Дзьвіною і, перад тым як зьнікнуць, атачыла сінюю плямку зь белай кропкай пасярэдзіне.

«Асьвейскае» – прачытаў я назву возера і, не адрываючы вачэй ад белай кропкі, прашаптаў: — Ненаселены востраў!

Бацька дыхнуў мне ў твар разрэджаным дымам:

— Дзе?

— Вунь, на Асьвейскім возеры.

Вусны бацькавыя прыклаліся да папяросіны, расплыліся ў крывой усьмешцы.

— У твае гады трэба цікавіцца больш сур’ёзнымі рэчамі.

Што гэта за рэчы такія, бацька не ўдакладніў. Але сёньня, згадваючы тую размову, я перакананы, што ён меў наўвеце жанчын.

Востраў усплыў на паверхню душы і стаў сьніцца па начах. І кожнага разу сьнілася адно і тое ж: напаўразбураны майгач, палоска барвы на даляглядзе, гронка агнёў на неспакойнай вадзе. Прачнуўшыся, я дзівіўся рэальнасьці пабачанага, а згадаўшы гронку агнёў, зь ціхай радасьцю канстатаваў, што іх запаляе гарпасёлак Асьвея.

І вось, на ўроку расейскай літаратуры, я выдзер са школьнага сшытку аркуш паперы і разгоніста напісаў: Добры дзень, незнаёмы дружа! Піша табе сяміклясьнік Віця Мудроў з Наваполацку...

Я пытаўся ў незнаёмага сябрука – ці ёсьць на востраве майгач, ці жывуць на востраве людзі, і ці ёсьць магчымасьць туды патрапіць? Напісаў таксама, што зьбіраюся наведаць Асьвею, і папрасіў сустрэць мяне на аўтобуснай станцыі. Накіраваў ліст на адрас асьвейскай школы і неўзабаве атрымаў адказ. Сяміклясьніца Дзіна паведамляла, што на востраве няма ніякага майгача, але затое ёсьць вёска і яна ў той вёсцы жыве. Калісьці ў нас жыло шмат народу, — пісала Дзіна, — цяпер засталося ўсяго некалькі хат. Дзяўчына паведаміла таксама, што чакае мяне ў госьці. І не аднаго, а зь сябрамі.

Таго ж дня падбіў на вандроўку двух сябрукоў – Толіка і Валеру, і стаў зьбіраць грошы дзеля паездкі, эканомячы на школьных абедах. Аднак у прызначаны дзень Валера нечакана захварэў і мы нікуды не паехалі.

І толькі праз 34 гады, выкуліўшыся пагодным ранкам з рэйсавага аўтобусу, я зморана аддзьмуўся, памацаў сівую бараду і бязгучна прашаптаў: «Нарэшце».

— Ты што, упершыню да нас? — запытаўся Пятро – мясцовы адраджэнец, які сустракаў мяне на аўтастанцыі.

— Упершыню, — прамармытаў я, спрабуючы ўгледзець у прасьветлінах між дрэваў азёрную просінь.

Галоўную вуліцу мястэчка атачалі беленыя дамкі. Дамкі глядзелі на сьвет з панылай абыякавасьцю, і на адным зь іх, у засені разгоністай ліпы, хавалася пакарабачаная шыльда: «ул. Профинтерна».

— Мы тут да пугаўя дажыліся, — Пятро на хаду прыпаліў цыгарэту. – Усё пазачынялася, працы ніякай, моладзь зьяжджае... Карацей, рай для незалежнага журналіста.

Я прыехаў у Асьвею з пэўнай мэтай – сабраць матэрыял для радыёперадачы, а таму зь нецярплівасьцю памацаў дыктафон, які ляжаў у кішэні.

— Спачатку да мяне заскочым, я вунь там, за паркам жыву, — Пятро махнуў рукой, паказваючы на зялёныя шаты, што буялі па-над дахамі мястэчка.

Неўзабаве мы ўбіліся пад тыя шаты і твар кранула прыемная прахалода. Камлі таўчэзных – «панскіх», як кажуць у нас – дрэваў трымалі высокае неба, паветра было працятае п'янкім пахам бэзу і, ступаючы па сьцяжыне асьвейскага парку, я ўпершыню ў жыцьці адчуў сябе зацятым пантэістам.

Сьцяжына бегла між кустоў, абмінала парослыя жабурыньнем ставы, выбягала на асьветленую сонцам паляну. Пасярод паляны грувасьціліся руіны старога палацу.

— Другая палова 18-га стагодзьдзя, — патлумачыў Пятро, калі мы спыніліся перад рэшткамі манумэнтальнага парталу. – Тут быў цэлы палацава-паркавы ансамбаль.

Мой cicerone стаў распавядаць пра палац, пра сыстэму каналаў, якая яго атачала, пра падземныя лёхі, якія тут былі пракапаныя.

— Вунь, бачыш, што засталося ад каналаў? — Пятро кіўнуў на жабурыністы стаў, пасярод якога – халявай угору – плаваў падзерты бот. – Між іншым, яны былі праточныя, лучыліся з возерам.

— А дзе яно? — перапытаў я, з тупой зацятасьцю пазіраючы на халяву.

— Хто?

— Возера.

— Ды тут, за кустамі.

Дапяць да возера было ня проста. Добрых дзьвесьце мэтраў мы ішлі тваністай, парослай аерам і сітнікам балацявінай, пакуль ня ўзьбіліся на азёрны бераг. І вось яно, Асьвейскае возера! Млявай хваляй плёскае ля ног, люляе на хвалях ружовыя аблокі і здаецца, што сьвет перакуліўся дагары нагамі і мы плывем на тых аблоках, згубіўшы арыентацыю ў часе і прасторы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ператвораныя ў попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ператвораныя ў попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Ала Сямёнава
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Ператвораныя ў попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Ператвораныя ў попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x