Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ператвораныя ў попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ператвораныя ў попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.

Ператвораныя ў попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ператвораныя ў попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нас круціць “Люксэмбург”! – гарлаў сярод ночы малодшы сын Джордж, і голас ягоны пакрывала пранізьлівае зумканьне губнога гармоніка:

Love, love me do.

You know I love you…

Выгукнуўшы пару словаў з флёцкага лексыкону – свойчас містэру Гарысану давялося пагойдацца на гандлёвых караблях, — Гаральд памружыўся на гадзіньнік.

Сын Джордж стаяў у дзьвярной пройме і захліпаным голасам гукаў:

— Нашу песьню круціць радыё “Люксэмбург”!

Містэр Гарысан сьцяў зубы:

— Хто ўрубіў гэты ідыёцкі грамафон? — галава сям’і ўсялякую гучную музыку называў “грамафонам”. Мне ўставаць а пятай гадзіне! — містэр Гарысан, кіроўца аўтобусу, працаваў у першую зьмену.

Дзьверы зачыніліся, музыка аціхла і жонка Луіза, уздыхнуўшы, стоена прашаптала:

— Гары…

Луіза, як заўсёды, пачала заступацца за сына, але муж, пстрыкнуўшы выключальнікам “грыбка”, працадзіў:

— Яго што… гітара да старасьці карміць будзе? – і рашуча крутнуўся на бок.

5 кастрычніка 1962 году, менавіта ў тую хвілю, калі містэр Гарысан крутнуўся на бок, бяссонныя аматары поп-музыкі – а ўначы радыё “Люксэмбург” круціла выключна музычныя навінкі – упершыню пачулі з вуснаў ды-джэя назву незнаёмага гурта:

— Сьпяваў “Бітлз” з ангельскага Лівэрпулю…

Гэты тэкст я напісаў 30 лістапада 2001 году, пачуўшы пра сьмерць экс-бітла. Быў упэўнены, што Дубавец адгукнецца на такую падзею ў “Вострай Браме” й замовіць адпаведны матэрыял. Мая ўпэўненасьць спраўдзілася напалову: Дубавец перадачу зрабіў, але тэксту не замовіў, і гэты ўрывак згубіўся сярод безьлічы файлаў, якімі напампаваны кампутар. І вось, праз тры гады, калі я наважыўся выкінуць з кампутара розную непатрэбшчыну, вочы засяродзіліся на файле “harysan”, і неўзабаве забыты тэксьцік узьнік на экране. “Лайм-стрыт”, “Лівэр-білдынг”, Гаральд і Луіза Гарысаны… Усё было манерна, кампілятыўна… Курсор злавіў слова “выдаліць”, але палец зьнерухомеў: згадалася, як у маладосьці – пры канцы шасьцідзясятых – сам уставаў сярод ночы і ціхенька, на цырлах, ішоў да прыймача, каб паслухаць радыё “Люксэмбург”. Пасьля другой гадзіны ночы станцыю было добра чуваць, і якраз гэтым часам там, у рэжыме non-stop, перадавалі канцэрт моладзевай музыкі. Праблема была ў тым, что бацька не дазваляў слухаць “варожыя галасы”, і калі я пераносіў радыёлу ў свой пакой, ён вяртаў яе на старое месца – поруч з канапаю, на якой спаў.

Радыёла “Латвія” поўніла пакой ціхім гудам і зладзеяватым, зялёнай водцені сьвятлом, што цадзілася зь пярэдняй панэлі. Настройваючы прыймач на патрэбную хвалю, даводзілася зыркаць на бацькавую канапу, але, пачуўшы бітлоў, крыдэнсаў ці ролінгаў, я прыпадаў вухам да прыймача, умэнт забываючыся на бацьку, на тое, што на гадзіньніку другая гадзіна ночы, што раніцою трэба цягнуцца ў школу, і што ліхаманкава памоцненае гучаньне можа пабудзіць ня толькі родных і блізкіх, але й суседзяў.

Першай прачыналася маці. Спужанай птушкай, у сваёй падзертай начной кашулі, яна кідалася да прыймача. «Бітлз!» – выдыхаў я голасам асуджанага на сьмерць чалавека, абхопліваў радыёлу, і маці, налаўчыўшыся, вышморгвала вілку з разэткі.

Абуджаны валтузьнёй, бацька рыпеў спружынамі канапы, здушана кашляў, кожнага разу прамаўляючы адну і тую ж фразу: «Вот уродилось дитятко!» Бацька паходзіў з Расеі, і, відавочна, паўтараў тыя словы, якія сам чуў у маладосьці.

Потым я доўга ня мог заснуць. Ляжаў, закінуўшы рукі за патыліцу, і ў душы зайздросьціў аднаклясьніку Сашку Мышалову – таму самаму, які падбіў слухаць радыё “Люксэмбург”. Сашку страшэнна пашанцавала: у ягоным пакоі стаяла гаргарыстая лямпавая «Беларусь-59», якую ён слухаў начамі. Прыходзячы на заняткі, Сашка згадваў, што круцілі ўночы, а аднойчы цэлы тыдзень хадзіў па школьных калідорах, паўтараючы фразу з кагадзе пачутай песьні: «Бэк ін юэс… бэк ін юэс…».

— «Бітлз»… з новага альбому. “Люксэмбург” ужо трэцім разам круціць, — тлумачыў сваю жарсьць Сашка Мышалоў, і я, ня чуўшы музычнага баевіка, таксама паўтараў няўцямную фразу: «Бэк ін юэс…», наіўна мяркуючы, што гаворка ішла пра вяртаньне ў ЗША.

Гаворачы пра тое, хто найбольш паспрыяў неверагоднаму ўзьлёту “Бітлз”, звычайна згадваюць іхнага мэнэджара Браяна Эпстайна, гукарэжысэра Джорджа Марціна, шоў-бізнэсмэна Дзіка Джэймса, яшчэ нейкіх музона-бізнэсовых дзеячоў. Радыё “Люксэмбург” у пераліку адсутнічае. А менавіта яго перадатчыкі – адны з самых моцных у Эўропе — скаланулі 5 кастрычніка 1962 году прыспаны этэр песенькай “Love Me Do”, і ўжо ня толькі маладзёны лівэрпульскага Мэрсісайду ды ваколіцаў гамбурскай Грос-Фрайхайт-штрасэ, дзе бітлы свойчас гастралявалі, а начныя заўзятары біт-музыкі ўсяго цывілізаванага сьвету пачулі мудрагелістае, штучна створанае слоўца “Beatles”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ператвораныя ў попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ператвораныя ў попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Ала Сямёнава
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Ператвораныя ў попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Ператвораныя ў попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x