Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сума немагчымасцяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сума немагчымасцяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт.

Сума немагчымасцяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сума немагчымасцяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такі звычай: хата, пасля таго як пабудуецца, асвячаецца. Не асвечаная, яна яшчэ не поўная, не завершаная, не дастатковая.

Рукатворнае жыва-творыцца, духа-творыцца і такім чынам перастае быць толькі пабудовай, толькі памяшканнем, толькі структурай.

Вытворчасць тым і адрозніваецца ад творчасці, што яна спараджае структуры, памяшканні, пабудовы — неасвечанае.

*

Няспелыя яблыкі нельга адасобіць ад дрэва: яны яшчэ драўляныя. Гэтаксама і творы: «няспелыя» — яны не могуць займець сваёй самастойнасці, не могуць адлучыцца ад паперы.

Для «спелых» — папера нежытло, а прыстанак; у іх новае бытаванне, іншая прапіска.

*

Выказванне таму і магчыма, што ёсць невыказнае. Інакш усё можна было б выказаць адразу, нібы вычарпаць радовішча.

Паміж невыказным і выказваннем утвараецца ток мовы.

Моваў шмат, прамова адна: невыказнае. Гэта на ёй «гаварылі» да слыннага вавілонскага непаразумення.

Мова, перад тым як агучыцца, праходзіць патаемныя фазы развіцця, уцеляснення. Гаварэнне — верхняя, «уцеляснёная» мова.

Парушанае бязмоўе ўтварае мову.

*

Час — люстэрка, якое дазваляе ўбачыць сябе як некага. Але — сябе мінулага.

Доследы біятронікаў выяўляюць, што ўсё існае ў прыродзе — лісты, дрэвы, асобныя клеткі і цэлыя планеты — мае свой энергетычны каркас.

Энергетычнае дрэва творчасці, з якога тады-сяды, у нейчыя рукі, спадаюць «ньютанаўскія» яблыкі.

*

Мастак не ўласнасць: ён не належыць ні сабе, ні каму-небудзь іншаму. Ён як прыроднае радовішча.

Гэтая перасцярога адносіцца і да яго самога, да яго таленту: не марнуй, не рабуй, не крадзі...

*

Паміж чалавекам і светам існуе невядомая перамен-лівая велічыня. Часам яна зацемненая — і тады свет хаваецца ад чалавечага зроку ў адчужэнне і няўцямнасць, часам прасветленая — і тады свет адкрываецца, «откровенннчает». З матэрыі гэтай невядомай пераменлівай велічыні і творацца вобразы. Вобразнае бачанне — «прыблізнае» бачанне.

*

Усё жывое расце знутры: дрэва з зярняці, квецень з дрэва, плод з квецені, зернез плода... Кірунак слова, як і зярняці,— знутры.

*

Мове ўласціва нейкая няправільнасць, з-за чаго яе немагчыма дарэшты ахапіць сістэмай. «Правільная» мова схематычная: яе перастаюць вымаўляць. «Няправільнасць», альбо «недасканаласць» мовы — яе рухавік, умова яе бытавання, дзверы, адчыненыя ў свет.

*

Два полюсы творчасці: натхненне і засяроджанне, выйсце па-за сябе і ўвыйсце ў сябе, экстатычны і медытатыўны, ультрагукавы і інфрагукавы.

Да першага полюса схіляліся Цётка і Купала, да другога — Багдановіч і Колас.

*

Жанр вынікае са стылю, стыль, кандэнсуючыся, акрэсліваецца ў жанр.

*

Не выходзячы ўсё нанова на «поле Курукшэтра» («Бхагавадгіта»), не апынаючыся сам-насам перад сваім лёсам, перад усё новай невядомасцю, губім у сабе космас магчымасцяў.

*

Мастацтва — ма(г)стацтва.

*

Адзінства адбываецца тады, калі выяўляецца падзел, размежаванне. Касуючы размежаванне, касуем і само адзінства. Яно не ёсць, яно адбываецца.

*

Шурпатасці не заганы. У іх зародкі наступнага — большага — вымярэння. Усе значныя ідэі, усе адкрыцці вынікалі менавіта з шурпатасцяў.

У шурпатасцях (стылю, мовы, творчасці) ёсць нейкая свая, своеасаблівая перавага. Яны нібы руда, у якой яшчэ нешта ёсць, апроч ачышчанай матэрыі.

Аснова мовы — маўчанне, гучанне — уток.

*

Паміж берагамі нараджэння і смерці, пытання і адказу, пачатку і канца тая пространь, якую нельга запоўніць ніякай іншай матэрыяй, як толькі матэрыяй свайго жыцця.

*

У часы, калі душа затлумлівалася, пачынаў турбавацца пра многія справы, хапацца за розныя намеры. Няўжо яны — усе гэтыя турботы і жаданні — толькі вынік не дастаткова яснай свядомасці?!

*

Што там, у нас саміх, у глыбінях нашай свядомасці: якія містэрыі адбываюцца, якія рэкі цякуць, якія віры віруюць?.. Незразумелая патаемная сувязь паміж жыццём чалавека і тымі глыбінямі, пра якія часам сведчаць сны. I, магчыма, якраз у гэтым сакрэт мастакоўскай самабыт-насці - каб характар творчасці адпавядаў характару тваіх сноў.

*

Традыцыя наследуе супрацьстаючы і супрацьдзейніча-ючы. Без гэтага с у п р а ц ь яна апынаецца толькі перайманнем, і самае большае, чаго яна можа дасягнуць,— паўтарыць папярэдняе.

Суадносіны традыцыі і наватарства знаходзяцца ў творы ў гэтакай жа непарыўнасці, як яго змест і форма.

*

Адзін дужа грунтоўны пісьменнік павучаў, выступаючы, маладзейшых: літаратура — гэта бег на доўгую дыстанцыю, важна не тое, як хто пачынае і як прадаўжае, а хто з якім вынікам прыходзіць да фінішу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сума немагчымасцяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сума немагчымасцяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сума немагчымасцяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сума немагчымасцяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x