Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сума немагчымасцяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сума немагчымасцяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт.

Сума немагчымасцяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сума немагчымасцяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Метафара — транскрыпцыя: яна перадае на «тутэйшай» мове «тамтэйшае». Калі выходзіць на пярэдні план, тады творчасць ператвараецца ў метафаратворчасць, у тое, што Герман Гесэ назваў «Das Glasperlenspiel» («Гульня шкляных перлаў»), а рэчаіснасць — у матэрыял для гэтай гульні.

Метафарычны верш ілюзорны, праз яго нічога не відаць, відзён толькі ён сам, ён не адкрывае, а засланяе — як шыбіна, на якой мароз намаляваў свае ўзоры.

*

Месцазнаходжанне сэнсу — адсутнасць гэтага месца: яно ў пастаянным змяшчэнні, у сустрэчы з невядомасцю.

*

Старажытныя аўгуры ў палёце птушак бачылі далей-шае, чым палёт, па паводзінах жывых істот меркавалі пра перамогу і паражэнне, пра чалавечыя лёсы.

Мы дзівімся занадта пільна, а таму занадта абмежавана.

Мікраскоп у столькі разоў абмяжоўвае, у колькі разоў павялічвае,— гавораць і практыкі і тэарэтыкі.

*

У вершы яднаюцца веданне і няведанне: веданне - дыскрэтнае, няведанне — хвалевае, веданне — форма, няведанне — змест, веданне — цагліны, няведанне — тое, што іх змацоўвае.

*

Наша спадчына ўсё яшчэ існуе сама па сабе, не асветленая нашай супольнай увагай і разуменнем. Збольшага мы ведаем, дзе што ляжыць, што маем, але гэта не тая ступень ведання, якая становіцца фактам і фактарам свядомасці.

Перачытваў Францішка Багушэвіча, і зноў адчуліся ў ім тыя глыбіні і сэнсы, якія ўсё яшчэ застаюцца непрачытаныя. Падумалася: вось каб раптам літаратары і літаратуразнаўцы, усе, хто ўмее чытаць, пісаць, думаць, выказаліся пра яго (і пра іншых нашых папярэднікаў) — хаця б на адну старонку, на паўстаронкі, адным-двума сказамі — такая «анталогія» стала б з'явай нашага супольнага жыцця.

Не аформленае, не занатаванае, не змацаванае ўзаемадзеяннем мае схільнасць рассейвацца, знікаць, расцярушвацца.

Спадчына не ў мінулым, а з мінулага: яна — вектар, які паказвае дарогу, яна — аблічча ўчалавечанага часу.

*

Вершы можна было б класіфікаваць, як класіфікуюць сродкі руху: фурманкі, веласіпеды, матацыклы, аўтамабілі, самалёты...

Цяпер як неабходнасць, як заклік космасу ўзнікаюць новыя лятальныя апараты.

Адтуль, з праменнага поля сэнсу, пасылаюцца і лунаюць над чалавецтвам праекты і новай вершатворчасці.

Верш як трансмутацыйны апарат, у якім мажлівы палёт у неабсяжнасць.

*

Паэзія атаясамілася з гаварэннем. Яна загіпнатызава-лася, яна шмат гаворыць, але мала кажа. Калі ёй нагадваюць: абудзіся, ты нешта іншае, чым сабе ўяўляеш,— яна пярэчыць, яна адбіваецца рукамі і нагамі, яна зноў гаворыць усё тое ж: я паэзія, я паэзія...

Ёсць раман-даследаванне, ёсць драма-даследаванне, верш таксама — даследаванне, даследаванне «тонкай» рэчаіснасці. Аднак пра гэта ён не хоча памятаць.

*

Не ведаю больш ёмістага, больш пранікнёнага азначэння, хто такі пясняр, паэт, творца, чым тое, якое выснаваў Янка Купала ў сваёй славутай паэме «На куццю»:

А трэці быў і раб, і цар,

I слаб, і дуж ва ўсякім дзеле,

Як вечнасць, молад быў і стар;

Меў гуслі — на грудзях віселі.

У ім, у песняры, супадаюць краі, пераўзыходзяцца падзелы: толькі раб — ён не мае ўлады, толькі цар — ён не мае глебы, толькі слаб — ён не можа выйсці са свайго стану, толькі дуж — ён не мае патрэбы выходзіць з яго, толькі молад — ён жыве ўпершыню, толькі стар — ён ужо пражыты...

А гуслі вісяць на грудзях песняра, у самым цэнтры, на супадзенні краёў, і сам ён — выйсце ў іншы час і ў іншую долю.

*

Для мастацтва «маладых» не існуе. Як не існуе «сталых» ці «старых». У ім іншае суаднясенне, іншыя катэгорыі — эстэтычныя, а не дэмаграфічныя.

*

Быў такі «садовы» эксперымент. Калі праз зрэзы сукоў у ствол яблыні з дня ў дзень нагняталі сінюю ваду, яблыкі на ёй з цягам часу афарбоўваліся ў сіні колер.

У літаратурным садзе таксама назіраецца нешта падобнае. I ў ім творы ўзнікаюць не толькі па загаду сэрца, але і па загаду вонкавых фактараў, пад вонкавым ціскам, і ў ім таксама — калі разгледзецца — можна ўбачыць «сінія яблыкі».

*

У творы мусіць быць вастрыё. Без вастрыя твор — зламаная іголка, і свет для яго замкнёны, непранікнёны.

*

Перанасычаны — «складаны» — раствор выпадае ў прастату крышталяў.

Праз прастату крышталяў прасвечвае загадкавая шматмернасць рэчаіснасці...

Усе азначэнні — ці то ў бок прастаты, ці то ў бок складанасці — абмяжоўваюць верш.

Верш мае быць больш чым просты і больш чым складаны.

Інакш — траціцца мэта верша, інакш — касуецца па-лёт, інакш — пачынаецца прымерванне і прыхарошванне пёрын, пачынаецца спаборніцтва абмежаванасцяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сума немагчымасцяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сума немагчымасцяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сума немагчымасцяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сума немагчымасцяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x