*
Шлях, які мы праходзім, застаецца не па-за намі, а становіцца намі самімі — адкладваецца і акумулюецца ў нас, нібы ў колцах дрэва пражытыя ім гады, і толькі таму ён пройдзены, і толькі таму мы здольныя і вольныя ісці далей.
*
Думка ідзе ўслед за жыццём, жыццё — услед за думкай, але гэта не рух па крузе, гэта рухусім кругам — у новую якасць, у новае вымярэнне.
Слова бесперастанна становіцца целам, і гэтаксама — бесперастанна і ўзаемна — цела становіцца словам.
*
Жыццёвыя вартасці існуюць і жыццядзейнічаюць на пэўнай «адлегласці» ад чалавека, адкрываючыся адно толькі звычайнаму зроку. Набліжаючы іх, трацім іх: ні каханую, ні маці ў мікраскоп убачыць нельга.
*
Спяшаемся, алеўсё роўна не паспяваем зрабіць і дасягнуць усяго, чаго б хацелі, дый тое, што робім і чаго дасягаем, носіць на сабе адзнакі гэтага нашага спеху, часавасці. Але галоўнае — мы не «паспяваемся» самі: мы рухаемся з раніцы ў дзень, з дня ў ноч, з маленства ў сталасць, са сталасці ў старасць, і асноўныя пытанні наша-га існавання не вырашаюцца, а адступаюць, «адтэрміноў-ваюцца», і наш рух нагадвае перамяшчэнне па геаметрыч-най паверхні, дзе кожны наступны пункт па-свойму мадэлюе тую самую сітуацыю, якая ўзнікла ў папярэдніх пунктах.
Аднак чалавек не толькі часавы, але і пазачасавы, і з гэтай пазачасавасцю, як са сваёй глабальнай перспекты-вай, сустракаецца не толькі ў канцы свайго шляху, але і ў кожным яго пункце, калі адважваецца паглядзець над сабой, калі ўскрыльвае духам.
*
Эфект творчасці: з цягам часу тое, пра ш т о пішаш, становіцца тым, як пішаш, і тое, на што глядзіш, становіцца тым, я к глядзіш.
*
Пішам творы на белым полі сэнсу. Усё, што не адпавядае яму, што не арганічнае яму, як пры трансплантацыі, раней ці пазней адрынаецца.
Нездарма адзін дзэнаўскі філосаф як вынік шматгадовага роздуму над сэнсам жыцця пакінуў на стале белы аркуш паперы.
*
Пісьменніцкія біяграфіі: унутры кожнай з іх дзве даро-гі, дзве лініі — жыцця і творчасці. Яны спрыяюць адна ад-ной і пярэчаць, вядуць адна адну і адмаўляюць, каб недзе там, у той чалавечай перспектыве, дзе дзве паралельныя супадаюць, самаадмовіцца і стаць цэласнасцю.
Творы — пасрэднікі. I калі на сённяшні дзень мастакоў-ская творчасць — гэта творчасць твораў, якія ўпісваюцца ў жыццё, пэўным чынам супрацоўнічаючы з ім, пэўным чынам трансфармуючы яго на свой узор, то, пераходзячы ў сваю новую якасную фазу, «скрыжоўваючыся» з жыццём, творчасць становіцца жыццятворчасцю, якая не мае патрэбы ў пасрэдніках.
*
У вершах і аднаго, і другога, і трэцяга паэта прысутнічае «я». Аднак якія яны розныя, гэтыя «я»! Для аднаго паэта «я» — яго канкрэтная асоба, для другога — «сцэнічная» роля, для трэцяга — модус мыслення, для чацвёртага паэта «я», як у слынным вершы Анатоля Сербантовіча,— «няма мяне».
*
Не, паэзія не «унцыя» пачуцця плюс «унцыя» думкі, як неяктлумачыўадзін літкансультант, а іх краі, іх самапераўзыходжанне, новы стан рэчыва і рэчаіснасці, мовы і невымоўнасці.
У радовішчах чалавечай існасці ёсць пласты, дзе думка і пачуццё сустракаюцца, дзе пачуццё - гэта ўжо і думка, дзе думка — гэта і пачуццё.
Калі карані верша не дасягаюць да тых пластоў, тады ён узор фразеалогіі, якая пра ўсё можа нешта сказаць, але нічога не можа выказаць.
*
Ісціна нагадвае яшчарку: яна хаваецца ад даследчыка, пакідаючы яму свае аўтографы — хвасты.
Стоячы на мосце, мастак Іў Клейн выціскае фарбу з цюбікаў у рачную плынь: на момант утвараюцца і знікаюць яму аднаму бачныя ўзоры.
Народная культура праяўляецца падобна — нібы плынныя карціны Клейна: праз выявы і ўзоры, якія фіксуюцца імі самімі.
*
Зямля і неба пераплецены між сабою ўзаемаснымі нітамі, і цэнтрам гэтага адзінства з'яўляецца чалавек — «сонечнае спляценне» гэтых абедзвюх сфер.
Тут, на зямлі, чалавек арэ зямлю, косіць тра-ву, будуе дамы, і ўсё, з чым ён мае справу, істот-на для яго, бо яно мае моц уздзейнічаць на яго долю. Калі-нікалі чалавеку здаецца: вось адраблюся ад зямлі, адпіхнуся — і стану вольны... Аднак неба для чалавека не што іншае, як адва-ротная зямля, і, адпіхваючыся ад зямлі, ён гэтым самым адпіхваецца не да неба, але ад неба. З другога боку, адасабляючыся ад неба, ён адасабляецца і ад зямлі, і «няма яму міру пад алівамі».
Толькі тады, калі неба згаджаецца ўзяць чалавека, зямля згаджаецца яго адпусціць.
*
Каб зразумець, што робіцца з каменем — ці ён ляціць угору, ці падае ўніз, ці на імгненне застыў, вычарпаўшы моц узлёту і не займеўшы інерцыі падзення,— трэба ўлічваць яго фон, трэба бачыць яго ў працэсе.
Читать дальше