Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сума немагчымасцяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сума немагчымасцяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт.

Сума немагчымасцяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сума немагчымасцяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

У структуру традыцыі ўваходзіць і кампанент будучыні. Традыцыя — не толькі дыялог таго, што ё с ц ь, і таго, што б ы л о, але і таго, што б у дзе.

*

У сваіх крайніх — самавольных — праявах метафара выкарыстоўвае прыём чорнай магіі: сілком «сшывае» адно з адным тое, што само не жадае «сшывацца», «шлюбуе» адно з адным тое, што само не жадае «шлюбавацца».

Метафара занадта наўмысная, каб быць ісціннай, занадта ўмелая, каб быць шчырай, і тая паэзія, дзе самамэтнічае метафара, становіцца звярынцам, дзе ёсць самыя разнастайныя істоты, але няма ні ўнутранай прасторы, ні свабоды.

Урэшце, усё можна параўнаць з усім, усё можна зрыфмаваць з усім, аднак не на гэтых «кітах» трымаецца паэзія. Яна, як і ўсё сутнае, трымаецца на надзвычай «паветраным» фактары — на ісціне.

*

Калі чалавек доўгі час знаходзіўся ў цемры, яму нельга адразу глядзець на свет расплюшчанымі вачамі, і калі доўга пасціўся — ачышчаўся ад шчыльнай матэрыі, яму нельга адразу харчавацца, як усім, і калі доўга жыў высокімі ісцінамі, яму нельга адразу аддавацца «нізкім». Дазволь сабе такое — ён упадзе і разаб'ецца.

Расцём, уздымаемся на ўсё вышэйшыя свае чалавечыя горы, калі зачыняем за сабою дзверы ранейшых магчы-масцяў і ўчынкаў, калі не дазваляем сабе карыстацца ранейшымі выгодамі. Старое лацінскае выслоўе «Quo licet Jovi, non licet bovi» ў гэтым выпадку мусіць гучаць інакш, мусіць перавярнуцца - «Quo licet bovi, non licet Jovi» («Што дазваляецца быку, не дазваляецца Юпітэру»).

*

Спадчына — для нас усё яшчэ мерапрыемства. Для таго каб яна стала рэальным, а не ўмоўным фактарам культурнага жыцця і фактарам свядомасці, яна мусіць знаходзіцца не толькі там, але і тут, не толькі ў гарызантальным пласце сваёй гістарычнай эпохі, але і ў вертыкалі пастаяннага дыялогу з наступнасцю.

*

Беларускай філасофіі не маем. Маем філосафаў, якія жылі і жывуць у Беларусі, аднак сам лад і склад іхняга мыслення не ўзышоў знутры «глебы», не апладніўся ёю, а таму не самабытны. «Глеба» дае унікальныя магчымасці быць не толькі інтэрпрэтатарам чыіхсьці ўзораў мыслення, а — творцам сваіх. Але для гэтага філосафу, як зярняці, трэба адкрыцца «глебе», прайсці поўны шлях росту.

А пакуль па-ранейшаму беларускай філасофіі больш у беларускім мастацтве, у літаратуры, чым у самой філасофіі, і па-ранейшаму яе нерэалізаваны патэнцыял захоўваецца ў фальклоры, этнаграфіі, гісторыі, мове, у надзённым сялянскім побыце, у людскіх лёсах, уяўленнях, снах, ва ўсёй тутэйшай прыродзе.

*

«Салоўка» беларускай паэзіі, «шпачок»... Не ведаеш, чаго больш у гэтых словах,— яўнай пахвалы ці патайнай іроніі. «Пярнатая» паэзія, як бы яна ні выкшталцоўвалася, як бы ні апявала колішнія падзеі і сённяшні дзень, не можа выказаць менавіта чалавечага зместу паэзіі — таго, што вылучае чалавека з царства прыроды і з'яўляецца толькі яго прэрагатывай. Чалавек — не прырода, а мяжа прыроды, і ўсё самае значнае і галоўнае адбываецца якраз на гэтай мяжы.

Не птушыных галасоў бракуе нашай паэзіі, а проста — чалавечага голасу.

*

Увершы, якумагічным люстэрку, відацьтая барацьба, якая адбываецца (альбо не адбываецца) у паэце паміж яго ўсёчалавечым і асабовым «я».

Калі ў вершы гаворыць «асоба» — яе голас чуваць для яе самой, калі гаворыць «барацьба» — яе слухае ўсё наваколле, калі гаворыць «пераможца» — ён, нават не намагаючыся, каб яго чулі, чуцён усім.

*

Цела — плынь, якая захоплівае і нясе ў сваё «мора» чалавечыя памкненні, намеры, думкі, самога чалавека, хоць адзінае, што чалавеку неабходна зрабіць у жыцці,— гэта перайсці з аднаго берага на другі.

*

Веды — таксама ежа, разумовая, але ежа, і яна таксама можа быць не на карысць чалавеку, яна таксама можа шкодзіць, і ад яе таксама неабходна час ад часу разгружацца — пасціць.

*

Каб вырашыць праблему, неабходна ўвайсці ўнутр яе, і каб адолець перашкоду, неабходна паглыбіцца ў яе сарцавіну. Там не ляжаць «ключы ад Сезама», але само гэтае ўваходжанне становіцца вырашэннем праблемы, і само гэтае паглыбленне становіцца пераадоленнем перашкоды, бо і праблема, і перашкода не што іншае, як сведчанне, што жыццёвы шлях чалавека са сферы сінтэзу пераключыўся ў сферу, дзе тэза супрацьстаіць антытэзе і дзе чалавек мае шмат «сябе».

*

Карані не трэба чапаць, ісціны ў іх няма: там адно толькі пануе змрок і вызмейваецца жах. Ісціна каранёў па-за імі, над імі — у кветцы.

*

Пакуль чалавек жыве, ён усё яшчэ няпоўны, незавер-шаны, дарэшты не ўвасоблены, ён яшчэ не зусім творца і не зусім твор. Аднак дзякуючы гэтаму «не зусім» і магчыма далейшае ўвасабленне, магчымы пераход недасканалага ў дасканалае, магчыма творчасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сума немагчымасцяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сума немагчымасцяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сума немагчымасцяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сума немагчымасцяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x