Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асіметрычны «аднакрылы» сон адкрывае вершу новыя вымярэнні і аказваецца больш крылатым, чым люстэркава-сіметрычны двухкрылы, якому дадзена адольваць зямное прыцягненне, але і быць падуладным яму.

Ікона — зрокавая малітва.
Малітва — слоўная ікона.
I ўсе разам — верш.

* * *

у сваіх кароткіх вершах я нічога не гавару
я ніколі нічога не сказала нікому
я нямая
я не люблю эксперыментаў над чалавекам
я аналізавала кепскія сталічныя і правінцыяльныя біяграфіі
і гладкія лісты ад сваіх знаёмых
я крыху ведаю
мяне не хапае на сэнс маіх Бацькоў
мяне амаль няма
«у сваіх кароткіх вершах я нічога не гавару...»

Кароткія вершы — а м а л ь вершы; яшчэ трохі — і яны супадуць з тым, што іх спараджае, што іх г а ворыць — з маўчаннем.

Той, хто гаворыць ад сябе, мае біяграфію, але біяграфію нецікавую, бо, гаворачы ад сябе, ён уяўляе толькі прыватную асобу.

Каб даць жыццё першароднаму слову, паэтэса акумулюе ў сабе маўчанне, у «біяграфічнай» рзчаіснасці яе «амаль няма» альбо, калі змяніць ракурс выказвання, у ёй яна ёсць настолькі, каб арыентавацца ў ёй, сведчыць аб ёй, але ёй не належыць. Таму «свае» вершы і кароткія, што кароткая сама «біяграфічная» рэчаіснасць: вершы ж творацца, калі не для яе, дык у яе.

Ключавыя для верша словы: «кароткія», «крыху», «амаль» — унутраныя сінонімы, праз іх верш самавытлумачваецца.

Але, з другога боку, якраз гаму, што яны існуюць і дзейнічаюць, «мяне не хапае на сэнс маіх Бацькоў», якія ц а л к а м былі і якіх ц а л к а м няма. Апошняе нявырашанае (і невырашальнае?!) пытанне творчасці — яна сама.

...Верш гэты, дарэчы, новы ў творчасці Надзеі Артымовіч, і яна сама ў ім больш новая: у ім маўчанне ўсё больш становіцца сваім.

Р. S.

Ад самага пачатку ў вершы нарошчваецца адмаўленне: ні-не, ні-ні-не-ні... Гіершы радок належыць цяперашняму часу, другі — мінуламу, а «я» тлумачыць сябе нечаму таму, што не належыць часу і не вымаўляецца. Тлумачыць, аспрэчваючы і адпрэчваючы тое, да чаго яно мела і яшчэ мае дачыненне. Трэці радок катарсічны: «я нямая» артыкулюецца і ў выніку мае «я няма». Пасля гэтага бездань, прагал, развязка, развязка ў прагале, і якраз з яго, як абломкі нейкай катастрофы, усплываюць фрагменты ўдакладненняў, якія паддаюцца аналізу і распазнанню. Яны змястоўныя назвамі і найменнямі і з «я» звязаны і зроднены. Яны засталіся і застаюцца ў мінулым і цяперашнім часе, а ў завяршальны радок верша набягае вельмі істотнае ўдакладненне: «мяне амаль няма».

Верш вынікае з «амаль».

* * *

у Бельску старая музыка
лагодны час — л е т а
забытая царква
дайсці да Першага слова малітвы.
«у Бельску старая музыка...»

Старая музыка самакаштоўная і мае свой водар. Яна здолела захавацца ў сваім часе і пранікнуць праз «археалагічныя» пласты іншых часоў. Бельск узнік з музыкі, музыка яго прааснова, але для таго, каб яна змагла выявіцца і загучаць, у Бельску мусіць быць адпаведная пара: лета. Лета — раўнавага між тым, што было, і тым, што ёсць: даўно мінулыя з'явы знаходзяць у ім свой дом, сваю жывую вечнасць.

Царква ўпісана ў Бельск, але, як музыка, паўстае адтуль — з глыбокай даўніны. I тое, што яна «забытая», кажа аб тым, што яна заўсёды мае дачыненне да вечнага.

«Першае слова малітвы» — гэта таксама музыка, але музыка, якая не прыналежыць часу; гэта таксама царква, але царква, якая не прыналежыць месцу;

гэта таксама лета, але - якое ніколі не мінае.

Р. S.

Бельск неаднойчы сведчыць аб сабе ў паэзіі Надзеі

Артымовіч, у ім, пэўна, ёсць нешта тое, чаго няма ў іншых месцах. У ім ёсць тое, на што верш адгукаецца і што дазваляе яму вымаўляцца,— суадпаведнасць. Бельск суадпавядае слову, якое вымаўляе Надзея Артымовіч, і гэтая суадпаведнасць становіцца зместам верша.

У ім, у вершы, змешчана люстэрка: вобразнае і гукавое ў ім узаематлумачацца. Так, старая музыка суадпавядае забытай царкве, а лета — малітве. Што застаецца па-за абсягамі ўзаемавытлумачэння, дык гэта Першае слова малітвы, у люстэрку суадпаведнасці яго няма, і тым не менш верш намерваецца дайсці да яго і ўжо гэта робіць, адымаючыся ад сябе. Ён нібы карацее: тое, што вымавілася — аднялося, што вымаўляецца — адымаецца, а Першае слова малітвы ў невымоўным. Верш разгортваецца згортваючыся, і чыннік дэдукцыі ягоны павадыр: ад многага да адзінкавага і адзінага, ад наяўнага да няяўнага, калі, як гаворыцца ў евангельскім прыпадабненні, чалавек прадае ўсё, што мае, каб набыць нешта — скарб. Калі слова адымаецца да сябе, яно становіцца му зыкай;

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x