Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мэтазгоднасць свабоды выяўляецца ў тым, што яна здымае канфрантацыю тэзы і антытэзы і, пакідаючы кожную істоту і з'яву на сваім месцы, адкрывае ёй яе ж перспектыву, гэта азначае: не адцурае, не зневажае і не знішчае яе, а робіць яе перспект ы ў н а й.

Грамадства пераходных перыядаў туліцца ў несвабоду, як слімак у прастору сваёй ракавіны. Гэта самазахоўны працэс, і бессэнсоўна яго аспрэчваць і з ім змагацца. У сваёй несвабодзе слімак не несвабодны, і гэта таму, што марфалогія яго несвабоды найшчыльнейшым чынам адпавядае асаблівасцям яго існавання. А юбы прэтэндэнт у прэзідэнты, безумоўна, улічвае гэтыя асаблівасці: ён абяцае грамадсгву лад, парадак і дабрабыт, тое, што можна намацаць і ўзважыць, але не абяцае свабоды. Свабода валодае пераўтваральнай здольнасцю: яна робіць усіх творцамі і не мае патрэбы ў інстытуце пасрэднікаў і ўпаўнаважаных. Яна ёсць тое далёкае, што прысутнічае тут, адначасова застаючыся далёкім, і, такім чынам, спалучае небакраі бязмежжа з канкрэтнай істотай, з тым, хто здольны расці. Парадокс свабоды якраз і ўлоўліваецца парадоксам росту: расці — гэта азначае змяняцца суадпаведна вектару сваёй перспектывы, застаючыся пры гэтым заўсёды тым самым. Гэта — творчы працэс. Наогул, у наяўнай рэчаіснасці — рэчаіснасці абмежаванай мэтазгоднасці — пануе знак 2: антытэза знаходзіцца ў апазіцыі з тэзай, зло спадарожнічае дабру, цэнтраімклівы рух ураўнаважваецца цэнтрабежным і дзве дадзеныя нам магчымасці ўзаемавыключаюць адна адну. Мы асуджаны на тое, каб выбіраць. Аднак любы выбар, які мы вымушаны зрабіць, валодае незнішчальнай родавай уласцівасцю: ён заўсёды недастатковы, няпоўны і недасканалы, а то і проста памылковы. Выбіраючы, мы ўводзім сябе ў сітуацыю, дзе пануюць вонкавыя чыннікі і дзе цэласнае мусіць атаясамлівацца з дваістым, а то і з множным. Асабліва тут сказанае тычыцца сітуацыі выбараў, калі на вектар нашага волевыяўленння накладаюцца вектары іншых волевыяўленняў. I гэта, урэшце, было б прымальна і апраўдана розумам, калі б тая сума адзінак, якія ўдзельнічаюць у выбарах, уяўлялі сабой адзінкі адзінага самасвядомага арганізму, што на самой справе ў нашых умовах далёка не так. У адрозненне ад палітычнага дзеяча, творца выбірае — і мусіць выбраць — сябе сам. Грамадства будучыні — гэта грамадства не выбаршчыкаў, а творцаў. Але да гэтага трэба дажыць. I даспець. Прэзідэнт — гэта тое, што выбіраецца намі, свабода — гэта тое, што выбірае нас.

«Я – ТОЙ, ХТО ШЛЯХ І ХТО ПА ІМ ІДЗЕ...»

Гутарка з Алесем Разанавым

— Алесь Сцяпанавіч, ваш новы зборнік «Паляванне ў райскай даліне», які склалі версэты, пункціры, вершаказы, заканчваецца раздзелам дасюль не зведанага жанру — зномы. З вашай згоды я працытую апошні, які завяршае кнігу: «Чалавек мысліць тою сваёй іпастассю, якая і сама яшчэ творыцца. Таму і магчыма, таму і мае сэнс творчасць, што разам з задуманым творам дзейсніцца яшчэ адзін твор — творца», У дадзеным выпадку, мне здаецца, «дзейсніцца» не толькі наша з вамі гутарка, але і дыялог з чытачом. Вам першае пытанне: тварэнне творцы ў выпадку творчасці як адчуваецца самім творцам?

— Адчуваецца як працэс і як вынік працэсу. Канечне, гэтыя з'явы: і працэс, і вынік — яны не канчатковыя. Але яны выяўляюць пэўны час і пэўны перыяд у творчасці аўтара. На маю думку, у параўнанні з папярэднімі зборнікамі я ў гэтай кнізе найбольш гарманічна ўвасобіўся. Тут ёсць, як вы ўжо згадвалі, раздзелы і, адпаведна, модуль кнігі своеасэблівы, ён складваецца з пластоў: версэты, паэмы, пункціры, вершаказы, зномы і перастварэнні з Вяліміра Хлебнікава, паэта, які з'яўляецца своеасаблівым творцам творцаў і сваёй творчасцю заклікае да творчага супражэння, спаборніцтва. А назва кнігі «Паляванне ў райскай даліне» абумоўлена і прадыктавана назвай версэта, з якога пачынаецца зборнік.

— А калі згадаць ваш першы зборнік «Адраджэнне» і адзін з наступных, што называўся «Каардынаты быцця», то па асацыяцыі з назвамі кніг прамежак часу паміж «Адраджэннем» і «Паляваннем у райскай даліне» якія «каардынаты быцця» вызначыў у творчасці паэта Разанава?

— Ведаеце, ёсць з'явы, якія спасцігаюцца дакладнымі навукамі: матэматыкай, фізікай, хіміяй. Паэзія, на маю думку, гэта не проста прыгожае пісьменства, яна таксама спасцігае з'явы, якія нічым іншым, ніякай іншай навукай нельга «намацаць» і ўгледзець. I гэтая тонкая рэчаіснасць не зводзіцца да відавочных з'яў, да відавочных прадметаў. Яна ўключае ў сябе нябачныя вымярэнні. Паэзія мае справу якраз з гэтым нябачным вымярэннем. Тут, вядома, калі гаворка ідзе аб паэзіі, заўсёды маецца на ўвазе чалавек. I чалавек-творца і чалавек у прынцыпе. Таму што першай і апошняй мэтай паэзіі і з'яўляецца сам чалавек, яго магчымасці. I, безумоўна, уся справа ў рэалізацыі гэтых магчымасцяў, у адкрыцці такіх цэнтраў — патаемных, сакрэтных, невідавочных, якія закладзены ў чалавеку. Паэзія ідзе як бы ад гэтага: ад немагчымасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x