Рэй Брэдбэры - Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэй Брэдбэры - Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Магілёў, Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання: Падарунак (1959), Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984), Заданне на падзел (1988), Вітаю, мне трэба ісці (1997)
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Нядрэнна, калі звыкнешся. Гэта не такая складаная справа. Але віскі мне больш падабаецца. Дзе мэню? Чорт, вось жа яно. Давайце паглядзім.

Ягоны бацька доўга перачытваў мэню, вышукваючы там знаёмыя словы.

– Чаму тут усё на французкай? – Ён заплакаў. – Няўжо нельга пісаць на ангельскай ? Кім яны сябе ўявілі?

– Мэню на ангельскай , тату. Глядзі сюды . – Сын правёў пазногцем па некалькіх назовах у мэню.

– Д’ябал, – фыркнуў бацька. – Чаму б ім не сказаць пра гэта?

– Та, – сказала маці, – прачытай мэню і абяры страву.

– Заўсёды былі праблемы з выбарам. А што ядуць іншыя? Што чалавеча можа тут з’есьці? – Бацька падаўся наперад, выцягнуў шыю і паглядзеў за столік на тым баку.

– Выглядае прыемна. Думаю, я замоўлю тое ж самае.

– Твой тата, – сказала маці, – заўсёды абіраў такі шлях. Калі б людзі за тым столікам грызлі цвікі або сьвіныя страўнікі, ён бы ўсё роўна замовіў тое ж самае.

– Памятаю, – ціха сказаў сын і дапіў віно. Ён затаіў дыханьне, пачакаў трохі, нарэшце выдыхнуў. – Што ты будзеш, мам?

– А ты , сынку?

– Стэйк па-гамбургску...

– І я таксама буду , – сказала маці, – каб не было лішніх праблем.

– Маці, – запярэчыў сын, – якія могуць быць праблемы? У мэню тры дзясяткі страваў.

– Не, – адрэзала маці і, перагарнуўшы мэню, накрыла яго сурвэткай, быццам маленькае нежывое цельца. – Размова скончаная. Густ майго сына – мой густ.

Пацягнуўшыся за бутэлькай віна, сын заўважыў, што там было пуста.

– Божухна, – сказаў ён, – няўжо мы ўсё выпілі?

Хтосьці выпіў. Закажы яшчэ віна, сын. Пакуль чакаем, давай я з табой падзялюся. – Бацька даліў яму палову сваёй шклянкі. – Я мог бы выпіць міску такого віна.

Было прынесена яшчэ больш віна, якое адразу ж адчынілі, разьлілі па шклянках.

– Беражы печань. – Нагадала маці.

– Гэта што: пагроза ці тост? – Спытаў бацька.

Калі яны чарговым разам паднялі шклянкі, сын злавіў сябе на думцы, што вечар не задаўся: яны не размаўлялі аб тым, аб чым ён больш за ўсё жадаў паразмаўляць.

– Тваё здароўе, сынку!

– І тваё, Тату. Мам, за цябе!

І зноўку ён змоўк, каб падумаць, і раптам успомніў тое мейсца, адкуль сёньня з'явіліся бацькі – маўклівыя шэрагі цесных прыстанкаў з мармуровымі стрэхамі, на якіх высечаны вялікія імёны; такое мейсца, дзе зашмат крыжоў і амаль няма анёлаў.

– Вашае здароўе, – ціха паўтарыў сын.

Маці нарэшце падняла сваю ​​шклянку і прыгубіла ня больш кроплі, нібы палявая мышка.

– Ой, – зморшчылася яна, – кіслае.

– Зусім не, мам, – сказаў сын. – Адчуваецца смак віннага склепу. Гэта нядрэннае віно, сапраўды...

– Калі яно такое добрае, – сказала маці, – чаму вы стараецеся яго хутчэй праглынуць?

– Ну, Маці! – Ня вытрымаў бацька. – Ты як скажаш! – Яго разабраў сьмех, ён пляснуў у ладкі, абапёрся на стол з выглядам, які паказваў “несапраўдную” шчырасьць. – Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут?

– You didn't call, Father. He did. Your son.

– Гэта проста жарт, матуля.

– Ну, сынку, скажы, навошта ты гэта зрабіў ? – Бацькі пільна сачылі за ім і чакалі адказу.

– Чаму я зрабіў што ?

– Паклікаў нас сюды!

– Ах, вось яно што...

Сын зноў напоўніў апусьцелую шклянку. Ён пачаў пацець, і з-за гэтага працёр лоб і вусны сурвэткай.

– Чакайце, – сказаў ён, – мне трэба сабрацца з думкамі...

– Ня цісьні на яго, тату, дай хлопчыку прыйсьці ў сябе.

– Вядома, вядома, – пагадзіўся бацька. – Але ведай, што нам прыйшлося шмат часу папрацаваць, каб прывесці сябе ў належны выгляд, знайсьці час і прыйсьці сюды. Тут, на вяршыні...

– Муж...

– Не, Эліс, дазволь мне скончыць. Сын мой, тое мейсца, дзе ты нас разьмясьціў, – далёка ня самае лепшае.

– Ня горш за іншыя, – сказала маці.

– Значна горш, і ты гэта ведаеш. – Бацька ўзяў відэлец і намаляваў нешта на абрусе. – Тут чорт пабяры, мала мейсца. І мы занадта далёка. Аніякі зьнешні выгляд там. Пра ацяпленьне і казаць няма чаго!

– Ну, сапраўды, зімой бывае халаднавата, – прызналася маці.

– Халодна, чорт пабяры! Так халодна, што з расколін дзьмуе ва ўсе бакі. О, яшчэ адна рэч. Мне зусім не падабаюцца нашыя суседзі.

– Табе заўсёды не падабаліся суседзі, у любы час , улюбым мейсцы, пры любых абставінах, – заўважыла маці. – Суседзі выязджалі – ты казаў: «Дзякуй Богу». Новыя заязджалі, а ты: «А, Божухна, толькі ня гэта...»

– Ну, а гэтыя самыя горшыя: яны прынесьлі торт. Сынку, ты ня мог бы нам як-небудзь дапамагчы?

– Дапамагчы? – перапытаў сын і падумаў: божа мой, яны проста не разумеюць, адкуль прыйшлі, ня ведаюць, дзе былі дваццаць гадоў, не разумеюць, чаму ім там халодна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x