• Пожаловаться

Алесь Разанаў: У горадзе валадарыць Рагвалод

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: У горадзе валадарыць Рагвалод» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-340-01156-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў У горадзе валадарыць Рагвалод

У горадзе валадарыць Рагвалод: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У горадзе валадарыць Рагвалод»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры i вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы i ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал У горадзе валадарыць Рагвалод? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У горадзе валадарыць Рагвалод — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У горадзе валадарыць Рагвалод», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Задумаліся нябёсы –
i людзі задумаліся
i ў сабе
адчулі нябёсы.

*

Непрыкметны прахожы —
о, як ён стараецца стаць
яшчэ больш непрыкметным,
каб людзі не заўважалі,
што ён зняможаны
i стары.

*

Заляцела ў пакой пчала —
зумкае,
б'ецца ў шыбу
i не знаходзіць выйсця.
Г этак i мы?!.

*

Уздоўж начнога перона
такія самотныя ліхтары,
быццам прыйшлі
кагосьці праводзіць
i не могуць успомніць — каго.

*

Афарбавалі ў парку
замшэлы валун —
i памерлі
стагоддзі.

*

Зноў выпадкова сустрэўся
з адным выпадковым сустрэчным:
хіба
ён па-ранейшаму незнаемы?

*

Дзядоўнік,
палын,
крапіва расказалі,
што ў гэтым двары
ужо ніхто не жыве.

*

Пеўні,
пазвязваныя матузамі:
ix прадаюць —
а яны спяваюць.

Цвік

Занятак у цвіка цывільны, а постаць вайсковая: ён, як вінтовачны патрон, мае вострае, доўгае i пляскатае, але, у адрозненне ад патрона, ён цэласны, ён суцэльны, i часткі яго не дзеляцца між сабою: дзе адно, там усё.

Цвік цікаўны: усё яго тычыць, усюды ён утыкаецца, каб даўмецца, ці ёсць недзе нешта, чаго б ён не ведаў, ці няма.

I калі яго цюкае па плешцы малаток, калі вішчыць дошка, квічыць масніда альбо скавыча аполак, ён, «гучна» ўцякаючы ад малатковага націску, ціха дзякуе яму за паслугу.

Цвік ні на кога не мае злосці, нікога ні на кога не нацкоўвае, нікога не цвеліць, ён толькі выконвае сваю місію — місію цывілізатара: сцвярджае ў драўляным царстве, што ўжо адцвіло i не здольна цвісцд нанова, прыйсце жалезнага веку.

Цвіка не цікавіць ні спарахнелае, ні гнілое, але i скамянелае, зацятае на сабе, не цікавіць таксама: тады ён спыняецца, тады ён скрыўляецца i просіцца ў абцугоў, каб яны яго выцягнулі назад.

У цвіку спалучаюцца функцыі ключа i замка: ён — ключ, але на адзін раз, замок — але назаўсёды, i ўсё, замкнёнае ім, трымаецца на ім, пакуль не скончыцца цыкл часу i пакуль драўлянае i жалезнае не скажуць адно аднаму: мы — квіты.

Хлеб

Хлеб святы, хлеб вялебны, i ўсё, што спалучана з ім, што «злеплена» з ім, адбываецца як абрад, як набажэнства, як малебен.

Хлеб хвалебны: яго шануюць i хваляць усе плямёны — i дулебы, i вялеты, i лахвічы.

Хлеб лепшы: з усіх страў, з усіх наедкаў, у ім — жыццё (ці на іншай мове — Leben).

Ён есца, смокчацца, грызецца, «хлябаецца» i генетычна памятае свой радавод, сваю бацькаўшчыну — глебу.

На выгляд хлеб чорны, але па сваёй сутнасці белы.

Плот

Плот мае клопат: пільнаваць забароненыя плады — каб ix не ўгледзелі не тыя вочы i не аблатошылі не тыя рукі.

Плот дзеліць пляц, плато ці плантацыю на часткі: знадворную i ўнутраную, на сваю i чужую,— i з'яўляецца плоццю падзелу.

Калі плот цэлы — ён аплот, калі ён дзіравіцца, яго латаюць, як палатно.

Плот складаецца з клічнікаў, але на плоце вісяць заўсёдныя «пытальнікі» — rap шкі, гладышы, глякі, латушкі, а то i патэльні.

На плот, каб праспяваць сваё «кукарэку», лапочучы крыллем, узлётвае певень.

Пад плотам буязоць лопух, палын i тры путнік.

Да плота прытульваецца лапата.

Ля плота блукаюць усялякія чуткі, у плот ублытваюцца ўсялякія плёткі накшталт гэтай, што Лот вунь уцёк, а Лотава жонка вунь стала слупам, нібыта плот мае нейкае дачыненне да Лотавай жонкі i да яго самога.

Плот платанічны: да ўсіх ён ставіцца роўна, да ўсіх аднолькава, але ўспрымаецца ён «палітычна»: аднымі — з патыліцы, другімі — з твару.

Плот тут, але i там, цяпер, але i потым, ён лётае, але не скранаецца з месца, ён уцякае — Дае лататы — i даганяе ся бе самога — дае пытлю, ён — натоўп, але j гэтым натоўпе няма больш нікога, апроч яго аднаго.

Скруха

Усё, што яна збудавала, скрышылася, i ўсё, што яна ўзвяла, зрушылася i стала крушэннем.

Сагнуўшыся крукам, скруха сядзіць між крушняў друзу i пацярухі, абведзеная нябачным кругам, i пазірае, як ацярушваецца з крушыны i ясакара лісцё, i не мае ахвоты распачынаць што-небудзь спачатку, i не мае ахвоты куды-небудзь рухацца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У горадзе валадарыць Рагвалод»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У горадзе валадарыць Рагвалод» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Разанаў: Гліна. Камень. Жалеза.
Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Лясная дарога
Лясная дарога
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Рэчаіснасць
Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Отзывы о книге «У горадзе валадарыць Рагвалод»

Обсуждение, отзывы о книге «У горадзе валадарыць Рагвалод» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.