Алесь Разанаў - У горадзе валадарыць Рагвалод

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - У горадзе валадарыць Рагвалод» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У горадзе валадарыць Рагвалод: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У горадзе валадарыць Рагвалод»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры i вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы i ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу.

У горадзе валадарыць Рагвалод — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У горадзе валадарыць Рагвалод», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сваю знакамітасць замак маскуе, змыкаючыся з навакольньш асяроддзем,— з макакам! суседняй бажніцы, з вязамі, увязненымі ў зямныя нетры, з цыбатымі сцёбламі маку, якім усеяна блізкае поле.

Замак звык захоўваць свае таямніцы: ён з каменю i, быццам камень,— маўклівы.

Па залах замка блукаюць прывіды змовы i здані замаху.

*

Снег сышоў —
i ўзышла
леташняя трава.
I што мне з вамі рабіць,
шматкі мінушга часу?!.

*

Цягнецца з коміна
i растае
дым у паднеб'і —
сцежка,
што не варочаецца назад.

*

На заінелым трамвайным акне
хтось напісаў:
«Я кахаю».
Усе пазіраюць на свет
праз гэтыя словы.

*

Над вёскай,
утуленай у зіму,
заззяла першая зорка...
I засталася яна ў душы
такой — неадлучнай ад зоркі.

*

Не спяшайцеся, кіламетры:
я ж яшчэ не прайшоў
гэты шлях
душой.

*

На снежным узмежку
калышацца ссохлы быльнёг:
ужо не пужае сцюжа?!.

*

На рагу вуліц
калодзежная калонка.
Да кожнага дому
яна мае сцежку,
для кожнага дому
яна свая.

*

Адліга.
Вяршаліны дрэў
намацваюць неабсяжнасць.

*

Падмерзла зямля —
стала суха,
сонца ўзышло —
стала слотна:
жыву — нібыта іду
па раздарожжы сусветаў.

Сякера

Сякера з сакрэтам: яна адначасова сталёвая i драўляная, кароткая i доўгая, крывая i простая, вострая i тупая, яскравая i цьмяная,— у ёй з'ядноўваюцца краі, супадаюць кроці, гавораць на адной мове карысць i кара.

Сякера мае справу з дрэвам: яна абцінае на ім сукі-раскірэкі, зганяе скурукару, падсочвае, рассякае. Ёй карціць знайсці ў дрэве скрытае, «sakrum», а знаходзіць яна адно толькі «аскерыкі» — трэскі-аскепкі.

Калі сякера ўвіхаецца, калі яна прыскорвае спор, тады яна акраса працы, i скруха не можа яе скарыць.

Сякера хаўрусуе з усімі прыладамі, што «ўваскрашаюць» свірны, цабэркі, крэслы, скрынкі, куфэркі, але сярод ix яна — кесар.

Рэшата

Як рэхваю кола, рэшата з усіх бакоў агорнута абручом; i калі ён не парэпаны, a ў сетцы-рашотцы няма прарэхаў, тады тое рэчыва, якое прасейваецца рэшатам, нібы заарыштаванае рэха, круціцца i штурхацее ў ім, пакуль адна рэшта рэчыва дарэиггы не адрачэцца ад другой.

Рэшата нагадвае манету, што мае адзін толькі бок — рэшку, i таму займаецца яно адно толькі «палавіннай» справай, i таму вырашае яно адно толькі «палавінную» задачу.

I напалавіну падобнае рэшата на нябёсы: калі яны ў спакоі, яны — шацёр, калі з ix цярушыцца снег ці дождж, яны — рэшата.

Птах

Раптоўны, нібы гром стрэлу (п-тах!), i поцемны, нібы згустак патухлага полымя, птах — выклік i нерухомай форме, i бясформнай рухомасці.

Ён прыляцеў ca Старажытнага Егіпта, ад бога мастацтваў Пта — як яго пасланец, як яго патаемнае слова, як іпастась яго Духу.

Птах — адмысловы хатха-ёг: яго цела паслухмянае любому подыху натхнення, ён дасканала валодае тэхнікай левітацыі, i зямное прыцягненне толькі дапамагае яму развіць закладзеныя ў ім «птахчымасці».

Птаха хапае i на зямлю, i на неба, i хоць хата для птаха — зямля, на ёй ён спутаны, на ёй ён «пехацінец», які мусіць думаць пра тое, каб напакаваць свой «хатуль» i каб займець свой катух.

Але выпхнуты моцай палёту ў неба, ён набывае другое — ці, можа, першае — дыхание i, вольны ад хапатлівага клопату i ад высотнай пыхі, як роўны вітаецца з маладзіком i з ветахам, i зямля — вачамі сваіх шматлікіх «хацінцаў» — бачыць у ім i плаху, узнятую высока, i высока ўзняты свой дах.

Далонь

Далонь мае свае дарогі, пагоркі, даліны, i як бы далека чалавек ні заходзіў, гэтыя дарогі, пагоркі, даліны, рухаючыся i акрэсліваючыся самі, дазваляюць яму заходзіць яшчэ далей.

Далонь — боскі падарунак, што даўся ў самую руку, у дзве рукі, каб чалавек усё жыццё меў яго з сабою i каб глядзеў у яго, нібы ў карту альбо ў люстэрка.

Калі сустракаюцца людзі, яны падаюць i адкрываюць адзін аднаму далонь.

Далонь — дол, які супадае з лонам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У горадзе валадарыць Рагвалод»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У горадзе валадарыць Рагвалод» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У горадзе валадарыць Рагвалод»

Обсуждение, отзывы о книге «У горадзе валадарыць Рагвалод» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x