Алесь Разанаў - У горадзе валадарыць Рагвалод

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - У горадзе валадарыць Рагвалод» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У горадзе валадарыць Рагвалод: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У горадзе валадарыць Рагвалод»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры i вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы i ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу.

У горадзе валадарыць Рагвалод — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У горадзе валадарыць Рагвалод», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лацінскі frater, сягаючы да Афрыкі i Еўфрата, засноўвае там фарты.

Літоўскі b r о l i s бароніцца борам i лесам, ад бураў з усходу i захаду, мроячы аб той пары, калі яго роля ў ягоным лесе будзе залежаць ад аднаго яго.

Латышскі b r а l i s стаіць на раллі, абапіраючыся на зламаную раліну i разважаючы, што рабіць з яе — нарог, булаву альбо ліру.

Беларускі брат адною ратай свайго жыцця араты, другою — ратнік, адною — збірае дабро, другою — ратуе яго ад захопнікаў i рабаўнікоў.

Жарт

Жарт — арт, мастацтва, якое не лічыць сябе мастацтвам, жанр, які не ўважае сябе за жанр: ён нараджаецца ў гамане торжышча i ў засяроджаным жрэцкім атачэнні i, тыражуючыся на колькасць прысутных, робіць ix саўдзельнікамі свайго нараджэння.

Жарт уражвае, але не як варажнеча i варажба, а падружбакоўску, нікому не пагражаючы, нікога не абражаючы, i саматужнае журы, куды ўваходзяць усе, хто жадае (i нават хто не жадае), тут жа ацэньвае, чаго ён, жарт, варты, ці не жорсткі ён i ці не парожні.

Жарт зграбны, жарт жвавы: ён кажа праўду, не «рэжучы» яе, не «пражачы» i не зводзячы да жаргону.

Ён упрыгожвае варону, якая сядзіць на жэрдцы, пёрынамі жорава, i калі варона, збянтэжаная гэтакім неспадзяваным падарункам i ўсім сваім выглядам даводзячы, што яна не жораў, аддятае, тыя «жарт»-пёрыны застаюцца на памяць усім прысутным.

Гляджу, як рыжабароды дзядзька, стаўшы пасярод хаты, дастае з жарала рота (а не пажырае, што асабліва прыемна), нешта прывабнае, быццам ружа, i яркае, быццам жар,— жарт.

Рука

Рука ўбіраецца ў рукаво, a калі холадна, то i ў пальчатку ці ў рукавіцу: яны дапасоўваюцца да яе, аблягаюць яе, акрэсліваючы i выяўляючы яе вонкавую — струкаватую — структуру; сваю ж унутраную структуру рухомую, як ручай i рака, выяўляе яна сама.

Рука — «руха»: трэцяя асоба малой — унутранай — тройцы, яна ператлумачвае на мову рухаў i ўчынкаў, што кажуць дзве другія асобы — сэрца i розум, паведамляючы ім, у сваю чаргу, як ix разумев i слухаецца рэчаіснасць.

Рука — акуратніца: яна хоча, каб усё ў яе было акурат і, кіруючыся адна адною дапамагае адна адной мыцца i выцірацца ручніком, пакаваць рукзак i адсыпаць з капшука курава для самакруткі, абручацца пярсдёнкам i грукацца ў браму нябеснага каралеўства, браць падарункі i даваць міласціну жабраку ды выводзіць на паперы крукі i кругі.

Быццам падручнік спрадвечнай навукі, у якім надрукаваны нерукатворныя формулы i дыяграмы, рука адкрывае відушчаму ракурсу разумения, што чалавеку ўручыла жыццё i што яшчэ намерваецца ўручыць.

Грошы

Грошы шукаюць сховішча, дзе б ix не бачылі лішнія вочы,— ці прыгаршчы, ці гаршчок, ці гарышча,— i аб сабе не гавораць уголас, a калі рашаюцца гаварыць, то — шэптам, шоргатам.

Адзін грош дробны, як гарошына, але калі ix многа — яны «гросы», i тады яны могуць i павучаць, i прарочыць.

Грошы ахрышчваюць грахі, але самі яны хрышчоныя сонцам — Хорсам.

Грошы вырошчваюцда з душаў рэчаў, але ўрошчваюцца ў чалавечыя душы: кім валодаюць яны — таго яны горшаць, хто валодае імі — таго яны ўхарошваюць.

Бераг

Бераг суправаджае раку да самага мора, сочачы ўдзень i ўначы, каб яна не спынялася па дарозе, не збочвала, не забы вал ас я пра мэту, аберагаючы яе самую ад яе памкненняў, ад яе нораву, ад яе пачуццяў, i разам з тым «па-стараверску» застаецца на аднойчы абраным баку, на аднойчы знойдзеным месцы, разважаючы пра асіметрычны закон Бэра, паводле якога рака заўсёды аддае перавагу аднаму берагу, i правяраючы гэты закон на сабе.

На беразе растуць бярозы i берасты.

Над берагам лётаюць ластаўкі-беражанкі.

Пры беразе бярложыцца Бярэсце: у ім берасцейцы п'юць брагу i пішуць берасцяныя граматы.

A ўздоўж берага, па рацэ, плывуць чаўны-дубы, чаўны-берасцянкі i бярвёныплыты.

Рака хісткая, бераг устойлівы, рака — небяспека, бераг — абарона ад гэтай небяспекі, рака — бег, бераг — бог, i плыўцы, звярэджаныя стыхіяй, бяруцца аберуч грэбці да берага, i Берынгі, выпраўляючыся ў марскія i акіянскія падарожжы, сваім неабвешчаным гербам маюць яго — бераг.

Замак

Замак — замок: ён займае ключавое месца ў акрузе i замыкае яе сабой.

Аднак ён разамкнёны для злівы, пад якою ён мокне, для сонечных промняў, якія зазіраюць у яго вокны, для моху, які аблямоўвае яго гзымсы, для ластавак, якія ў прахонах яго скляпенняў лепяць гнёзды.

Замак імкнецца ўсё ўведаць, запамятаць, зразумець: размаітую мазаіку жыцця ён зменьвае ў мазгаіку, а музыку — у музеіку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У горадзе валадарыць Рагвалод»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У горадзе валадарыць Рагвалод» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У горадзе валадарыць Рагвалод»

Обсуждение, отзывы о книге «У горадзе валадарыць Рагвалод» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x