Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля вялікай навальніцы ўсё на полі i ў агародзе пыхнула, памкнулася расці ды квітнець; калі зпоў сцішэла, сплылі, абвіслі на адным баку неба сіне-чорныя хмары, павышэла i зноў паблакітнела неба, заявілася яркім, гарачым, але ўжо не мляўкім кружочкам сонца, пачало ўсё паказваць на працяглыя цяпло i суш, пачалася сенакосная часіна.

Паехаў касіць сваю дзялянку i Казік. З раніцы пляжыў траву на лугавіне, а пасля, калі пачало прыпякаць сонца i ападаць paca, выкошваў у кустоўі, а пад абед, па-добраму натомлены, сеў у машыну i пад'ехаў да недалёкай знаёмай яміны ў іхняй спрамленай рачулцы.

Ды нават не дайшоў да гэтай купальнай мясціны, мусіў за крокаў трыццаць хітнуцца з тваністай сцяжыны за куст: у яміне, як было відаць па са браных у вузел на патыліцы валасах, плёхалася жанчына. Гэлька. Мабыць, таксама касіла (цяпер яна жыла з маці, бацька памёр летась, а браты былі за светам, дык сама пыніла i мужчынскую работу, а цяпер, як i ён, зажадала асвяжыцца).

Няёмка было падцікоўваць, не тыя ўжо гады, каб зай-мацца такім цікаўна-пазнавальным хлапчукоўствам, але ногі нібы прыраслі да зямлі, а вочы не адарваць ад вады i жаночай галавы: Гэлька молада i ўцешна гуляла-дурэла ў лагоднай для яе вадзе. Дастаяўся да таго, што Гэлька насваволілася, супакоілася, падплыла да берага, асцярожна выпрамілася i, паазіраўшыся вакол, павольна выйшла з вады. Высакаватая, белая (толькі ногі да калень ды рукі да локцяў былі загарэлыя), з поўнымі i стромкімі грудзямі, з падцягнутым прыгожым жыватом i ёмкімі, але хораша дапасаванымі да ўсяго цела клубамі. Ён зачаравана пазіраў, як яна спакусна выпучвала грудзі, калі падымала стройныя рукі i разбірала валасы на патыліцы, як яны, валасы, неўзабаве апалі i схавалі спіну з кідкім для вока раўчуком пасярэдзіне, як яна апраналася ў сукенку, а пасля падабрала касу, торбачку ды закрочыла берагам уздоўж рэчкі. Як на тое, у гэты час воблакі закрылі сонца i сюды, на гэтую мясціну, кустоўе, лужок i рэчку ўпаў цень, просты, звычайны, але здалося цяпер, што, адыходзячы, адгэтуль забірае святло i змушае прыроду панікнуць Гэлька...

...Выпадкова ўбачанае з той хвіліны было для яго як наслань, мроілася штодня. I ўвечар, калi клаўся спаць, i раніцай, калі прачынаўся. Апалоньвала яго зусім нечакана, ні з таго, ні з сяго, азараючы душу нейкім светлым пробліскам, нібы найвялікшымі марай i надзеяй, радасцю i шчасцем. Ён нават саромеўся, што гэтак захапіўся жаночым целам i не толькі думае, але нібы бачыць яго на яве, любуецца i трызніць ім. Больш — ён дакараў сам сябе: ці не абзыўнуўся ў ім самы што ні ёсць звычайны пажаднік з грэшнымі думкамі i помысламі? Каяўся, але...

4

...I сёння Вера рана завалілася спаць. Як i заўсёды, калі вып'е, на асобнай пасцелі.

Спалі ўжо i дагледжаныя ім дзеці, а вось яго сон не браў. Яго раздражняла, што Вера не спачывае спакойна, як i трэба жанчыне, а моцна, па-мужчынску храпе, а то варочаецца i стогне. На добры толк трэба было б ёй паспачуваць, але яно, спачуванне, не прыходзіла. Урэшце ён не вытрываў, узяў апратку, вобмацкам усунуў ногі ў тапачкі i вышаў на двор.

Там было цёмна i ціха. Веска спала.

«I Гэлька, мабыць, ужо спіць,— самі па сабе ўзніклі такія вось думкі, калі апранаўся.— Спакойна, хораша разняволіўшы сваё пышнае цела ды, можа, вабна падклаўшы далоні пад шчаку. Мусіць, яшчэ пахарашэлая ў сне...»

Гэлька... Падумаўшы пра яе, зноў быццам убачыў зялёныя луг i дрэвы, кусты, узварушаную ваду, жаночыя галаву, стройныя рукі i плечукі над ёю, а потым i ўсю Гэльку, што спаважна, але з насцярогай выходзіць на бераг i ўскідвае за галаву рукі...

Міжволі ён выйшаў з двара i затаіўся на вуліцы. Нібы які рабаўнік.

«Што гэта я? — ажно здзівіўся.— Ці не зноў самі мае ногі вядуць да Гэлькі, каб зноў запыніць руку на клямцы дзвярэй яе сянец?»

Пайшоў. Патушыў, кінуў долу цыгарэту. Каб ніхто не згледзеў агеньчыка ад яе. Неўзабаве ягоная рука была ўжо на знаёмай клямцы i, як раней, запынілася на ёй, а яго сэрца знаёма закалацілася, запаўняючы яго хваляваннем i нерашучасцю. Ды перамог сябе, рашыўся: лёгка, але бразгнуў раз-другі. I амаль тут жа сэрца нібы абарвалася: да аконнай шыбіны, што жухла адсвечвалася, прыпаў чалавечы твар, а пасля адчыніліся дзверы ў хаце, пачуліся крокі ў сенцах.

— Хто там?

Гэлька.

— Я,— з неўтаймоўным хваляваннем вымавіў ён.

— Казік?

Чыркнуў з прабоя кручок — дзверы сенцаў адчыніліся. За імі — Гэлька ў белай доўгай кашулі, з распушчанымі доўгімі валасамі.

— Які такі клопат поначы? — здаецца, здзівілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x