Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён панікла змаўчаў за сняданкам, a ўвечар, зноў п'яны, сказаў:

«Пайду да Ядзі».

Ядзя, крыху маладзейшая за Гэльку, на той час удава, жыла з маленькай дачкою.

«Ідзі, каб вочы мае больш цябе не бачылі»,— са злосцю адказала яна, верачы, што Ядзя не прыме яго, такога пры крага.

«I пайду, i дзяцей у нас будзе многа!»

«Кажу ж, сыходзь к чорту. Што да тваёй палавіны нашага дабра, дык я сплачу за яе».

Сапраўды, ён укінуў у легкавік свае касцюмы, паліто, абутак, забраў тэлевізар, ашчадную кніжку ды паехаў на другі край вёскі да маладой удавы. I тая не выгнала яго. З год жыў з ёй не па законе, а пасля, калі стаў бацькам, развёўся i запісаўся з новай жонкаю. Яшчэ праз год тая нарадзіла другое дзіця.

Гэлька, здаецца, зусім не адчайвалася, што на вачах усёй вёскі пакінуў яе муж, не хадзіла, як іншыя, біць вокны ў Ядзінай хаце: спачатку веска, нават мужава радня спачувалі якраз ёй. Але калі той займеў дзяцей i стаў, як усім казаў, шчаслівы, нават пачаў менш піць, амаль усе перамяніліся: нібы па-ранейшаму былі за яе, не хвалілі яе мужа, але ўжо i не ганілі яго. Гэлька зразумела: веска ўжо не за яе, а за яго. Ёй ужо нібы прызначылі: жыві, як прыйдзецца ä не асуджай шчаслівага чалавека. Зразумеўшы гэта, Гэлька панікла.

Гады два намагалася лішне не трапляць людзям на вочы, не хадзіла на гулянкі, дзе мужчыны i жанчыны развясельваліся, але апошні час, здаецца, калі не пераламала сябе, дык знайшла моц, каб зусім не замаркоціцца. Сёлетняй зімой, кажуць, яе браў замуж нашмат старэйшы ўдавец з суседняй вёскі, але яна не пайшла за яго. Адпрэчвала ад сваіх дзвярэй i начных залётнікаў, a ў складзе — розных спачувальнікаў ды ўрвіцеляў.

Што да Казіка, дык ён неяк міжволі пачаў больш чым трэба, думаць, назіраць за Гэлькай i неўзабаве быў уражаны ад таго, што ўбачыў у яе вачах: самоту, а то i глыбокі смутак, а з імі i незамутнёную чысціню, цёплую i лагодную мяккасць, што ішлі ад яе добрага сэрца.

Здаецца, яна адчула, што ён хораша думае, пазірае на яе, нават быццам зазірае ёй у душу i спачувае. Здаецца, адчула, што гэтае спачуванне адменнае, што ідзе не толькі ад чалавечай дабрыні, але i ад любові, i яна таксама міжволі пагарнулася да яго, Казіка, хоць часамі асцерагалася, а то i баялася сваёй гэтай памкнёнасці, нейкай светлай надзеі. Ды з ім іначай, чым з іншымі, гутарыць, усміхаецца, а то, бывае, так пільна i задумліва ўгледзіцца на яго, што аж працінае яму душу, вабячы непатрачанай жаноцкасцю.

Разы два Казік познім вечарам i на досвітку падыходзіў да яе сянец, браўся за клямку, але ні разу не зачапіў яе, стрымліваючыся не столькі ад боязі, што Гэлька не ўпусціць яго, колькі ад узмоцненага адчування віны перад сям'ёю, найперш перад дзецьмі. Калі ён пасля гэтага пачынаў абыходзіць Гэльку, не трапляць ёй на дарозе, дык у гэты ж час мянялася да яго i яна: выпадкова сустрэўшыся, кпіла, была дзёрзкая, i яму пачынала здавацца, што ён абы-што прымроіў сабе, Гэльцы ён не падабаецца, дык ён зусім дарэмна ўпотай мае нейкае спадзяванне на яе...

...Вось i ў гэты вечар, клеплючы касу, Казік падакараў сябе, што i сёння так няўдала паводзіўся з Гэлькаю. Ён то дае ёй нейкую надзею, то тут жа адступае, a маладзіцы патрэбна яснасць, патрэбен мужчына. Калі не муж, дык хоць надзейны каханец. Які ж год яна ўжо адна i, як усе кажуць, ні з кім не блізкая. А мае такі ўзрост, такое здароўе, што, канечне ж, жыць ёй без мужчыны пакута. Але што рабіць яму? Не тлуміць ёй галаву? Цярпець такую Веру? Жыць найперш дзеля дачкі, якой ужо чатырнаццаты год i якая пачынае ўжо затрымлівацца каля люстэрка, шэпчацца з сяброўкамі пра хлопчыкаў i чытае тыя кнігі, дзе пішацца пра каханне? I дзеля сына, які сёлета перайшоў у трэці клас i цягнецца за ім, бацькам, як нітка за іголкаю? Мабыць, так i трэба жыць, калі хочаш быць добрым мужам i бацькам, але хіба сапраўднае гэта жыццё, калі ты, сярэдніх гадоў чалавек, яшчэ поўны сіл ды імпэту, мусіш глуміць у сабе тое, што патрабуе волі, гарэзнасці i ўцех?!

3

Як i казаў ён Рабцавай, праз два дні спякота нібы выбрала сваю моц; белыя воблакі, што дагэтуль усплывалі на высокае блакітнае неба i падоўгу кучоміліся на адным месцы, цяпер хутка знікалі за небакраем, а новыя пачыналі згушчацца, шарэць i цяжэць. Урэшце, калі асабліва было млосна, шэрыя воблакі зацягнулі ўсё неба, схавалі сонца, пагрозна зацямнеліся, змусілі затаіцца на зямлі дрэвы i траву, пасля недзе далека, яшчэ без маланкі, вуркатнуў гром, пацягнуў, захістаў дрэвы што раз усё мацнейшы вецер, а затым пырснуў вельмі цёплы дождж. А з маланкай i ўжо моцным громам хлынуў уніз лівень, адмываючы стрэхі хат, платы, дрэвы, зямлю i напаўняючы наваколле ўсё большай свежасцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x