Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Брама адчынілася, і абоз уехаў на прасторны дзядзінец. Усавы хлопцы паадвязвалі кароў, і тыя, нібы з разніцы, памчаліся да аборы.

Павыпрагалі коней. Перад ганкам стаяла чалавек пятнаццаць партызан. Тут былі Ляўкоў, Лявон Адзінец, Пракоп Малаковіч, Нічыпар Званковіч. Да каменданта туліліся чатыры афіцэры, насупраць іх стаяў Аляксандр Салавей.

Ліза, у чорным палітончыку і ў клятчастай хусцінцы, умасцілася на сярэдняй прыступны, паміж Салаўём і камендантам.

— Па ўмове, заключанай Савецкім урадам, вы павінны былі ачысціць усю занятую тэрыторыю к пачатку кастрычніка,— гаварыў Салавей.— Сёння дваццаць чацвёртае лістапада, а вы не думаеце выязджаць. Забіраеце наш хлеб, вывозіце кароў. Гэта — рабаўніцтва, пан камендант. Мы не хочам праліваць ні вашай, ні сваёй крыві. А ў нас дастаткова зброі і людзей, каб прагнаць вас сілаю.

Ліза таропка, каб нічога не прапусціць, усё пераказвала каменданту. Той стаяў прама, як тычка, хмурыў бровы і варушыў закручанымі ледзь не да самых вушэй вусамі.

— Я — салдат і падпарадкуюся толькі свайму каменданту. Будзе загад адступіць — адступім, не — не,— адсек камендант.

— У вас ужо няма камандавання. Вы павінны выконваць загады рэвалюцыйнай Германіі і Савецкага ўрада,— парнуў у самае балючае месца Салавей. Камендант аж затупаў нагамі.

— Гэта правакацыя! Вы сваімі паганымі лісткамі разлажылі маіх салдат.

— Вашых салдат чакаюць дома. Тут ім няма чаго рабіць,— спакойна адказаў Салавей.— Рэвалюцыйны камітэт катэгарычна патрабуе сёння ж вывесці ўсе войскі з маёнтка і з усіх вёсак воласці. Мы катэгарычна забараняем рабаваць народнае дабро. Любая спроба што-небудзь вывезці будзе спынена зброяю партызан.

Як толькі Ліза пераклала, твар каменданта скрывіўся ад лютай нянавісці і бяссільнай злосці. Ён ужо не верыў у сваіх салдат: яны, як тыя ягняты, здаваліся партызанам без адзінага стрэлу, дрыжалі за сваю скуру. Але і яму яна была дарагая. Што за сэнс гінуць ад мужычае кулі ў дзікай лясной старане. І адразу згадзіцца з гэтым спакойным і ўпэўненым «камісарам» не дазваляла афіцэрская фанабэрыя. Камендант мармытаў, што павінен узгадніць з камандаваннем, даводзіў, што ўрад Беларускай народнай рады просіць нямецкія войскі ахоўваць парадак на занятай імі тэрыторыі.

— У нас ёсць адзін урад, Савецкі. Ад яго імя мы і патрабуем сёння ж к пяці гадзінам вечара ачысціць Рудабельскую воласць. Партызанскія атрады не скрануцца з месца, пакуль не выйдзе апошні нямецкі салдат. Ідзіце. Ніхто вас і пальцам не кране. Не паслухаецеся, прымусім сілаю.

Салавей дачакаўся, пакуль Ліза пераклала яго апошнія словы і, не слухаючы адказу каменданта, па-вайсковаму павярнуўся і пайшоў да брамы. Следам рушылі яго таварышы.

Каля свірна хлопцы згружалі з фурманак мяхі з жытам і лаяліся.

— Хай бы гэтыя бугаі і цягалі.

— Бач ты, панасыпалі, як завязаць.

— Памажы, а то чаго добрага кіла выскачыць.

Тут жа круціўся і Цярэшка, прытрымліваючы сваю шаблю.

— Скінуў бы, дзед, бо пяты ўсе пааббіваеш,— жартавалі хлопцы.

— От як пойдуць гэтыя ірады, бабе аддам падпалку шчапаць. А пакуль не маю права.

Ён спрытна паддаваў на плечы вялікія мяхі, падсабляў узыходзіць на прыступкі, насіў доўгія скруткі дываноў.

— Ці не хочаш ты, дзед, ключнікам прыстроіцца? — запытаў Максім Ус.

— А чаму б і не? Якраз служба па маіх гадах.

Калі Салавей выйшаў з двара, уздоўж цаглянай сцяны стаялі, пастроіўшыся, атрады Ляўкова, Званковіча і Уса. Не разыходзіўся і натоўп сялян.

— Ну як? Што ён там нагергетаў? — наперабой пыталіся ў Салаўя і ў тых, што разам з ім выйшлі з двара.

— Не дзе дзенуцца. Будуць вымятацца,— коратка адказаў старшыня рэўкома.

Да яго праціснулася расчырванелая Параска і горача зашаптала на вуха:

— Сцяг у мяне ў скрыні схаваны. Можа няхай мужчыны павесяць.

— Ой і малайчына ж ты, Параска. Скажы Івану Кавалевічу. Хлопец ён спрытны. Бяжы, даражэнькая, не мерзні.

— От каб ты так заўсёды казаў,— шапнула яна і пабегла.

Аляксандру зрабілася шкода гэтую маладую прыгожую ўдаву. Горнецца яна, бы дзіця, што чэзне без цяпла і ласкі. Але цяпер і думаць нельга пра свае справы, і ёй галаву няма чаго тлуміць. Трэба спярша адваявацца, жыць пачаць па-новаму, а там — відаць будзе.

Падшыванцы паўздзіраліся на высокі мураваны паркан, паўтыркалі насы паміж прантамі брамы і адзін перад адным расказваюць, што робіцца на двары.

— Носяць нейкія клункі.

— Да кухні з кацялкамі бягуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x