• Пожаловаться

Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-562-011-3, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталка Харытанюк Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць лесбіянкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.

Наталка Харытанюк: другие книги автора


Кто написал Смерць лесбіянкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць лесбіянкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць лесбіянкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта мяне і спыніла цяпер: як жа ёй расказаць пра праклён і мае ўцёкі, калі сама яна — хаваецца?

— А што ты глядзіш цяпер? — спытала я бадзёра, каб не спакушаць саму сябе на гэтую цяжкую размову.

— Гляджу? — здзівілася цёця, крыху спалохана. — Кіно я ўжо тыдзень не гляджу — я рыхтуюся. — І моўчкі паглядзеўшы мне ў вочы, павольна прамовіла: — Да нас едуць маладыя літаратары.

Частка восьмая. У бібліятэцы труп

На факультэце мусіў адбыцца фінал конкурсу маладых літаратараў. Напярэдадні Новага году сямёра фіналістаў прыедуць на семінары і літаратурныя чытанні сюды, на бераг Дзвіны — і будуць чытаць свае трымценнікі.

— Трымценнікі? — не паверыла я.

— Так, конкурс быў прысвечаны страшнаму, і маладыя літаратары, у асноўным, дасылалі сюды гісторыі жахаў.

— Ты іх чытала?

— Чытала.

— І як? — мяне гэта чамусьці ўзбадыліла і развесяліла, і я спадзявалася, тут і цяпер, на некалькі страшных гісторый, каб забыць пра свой страх. А таленавіта палохацца я ёй й ўмела.

— Страшна — амаль усе яны адбываюцца ў Полацкіх лёхах ці на нашым факультэце, а напрыканцы факультэт і лёхі альбо спальваюць, альбо насяляюць цмокамі, альбо заліваюць Дзвіной, — сур’ёзна адказала цёця і апусціла вочы, нібы даючы знак: пра гэта лепш і не распытваць. “І яшчэ, — нібы папярэджвала мяне цёця, што не ўсё так зацугляна, як мне можа падавацца звонку, — сёння зранку ўжо прыехалі сябры журы. Прыехалі — і разбрыліся па факультэце. Іх немагчыма сабраць разам нават на абед —яны не размаўляюць паміж сабой,” — апошняе цёця сказала павольна і сцішана, а пасля пачала смяяцца, неяк стомлена і зацята. Пакуль не праступілі слёзы. Мне нават здалося, што смяецца яна з чагосьці іншага — ад нейкай безнадзейнасці.

— Не размаўляюць? — не паверыла я. Яна раптам зашаптала хутка і ўжо не так весела: “Не ўяўляю, як яны будуць выбіраць пераможцу — у іх зусім розныя густы. Адна — феміністка, Ганна Куліч. Другая — каталіцкая паэтка, Караліна Шыманоўская. Трэцяя, Радаслава Журовіч, піша ў паганскай традыцыі, хаця даўно ўжо нічога зусім і не піша. Чацвёрты — аўтар беларускіх дэтэктываў Віталь Глебка, уважліва сочыць за ўсімі трыма і ўвесь час нешта запісвае ў свой нататнік — што б хто пры ім ні сказаў”.

Я чамусьці не здзівілася такой расстаноўцы пазіцый. Здзівіла мяне ў словах цёці іншае — імёны гэтых крытыкаў і літаратараў. Я ўжо не першы год была ў беларускай літаратуры, чытала больш-менш рэгулярна некалькі літаратурных часопісаў, трапляла на літаратурныя вечары і чула безліч гісторый пра літаратурныя колы — але ні разу не чула імёнаў гэтых сябраў журы. І я ніколі не бачыла кніг пад аўтарствам хаця б каго з іх. Але, з іншага боку, ці трэба мне тлумачыць, што такое літаратурны канон? І што ў Беларусі іх прынамсі чатыры — а, значыць, цалкам верагодна, што адзін з гэтых канонаў я выпадкова прамінаю, а яго аўтары — прамінаюць мяне, і, магчыма, недзе побач са мной у менскіх кавярнях сядзіць і піша свой метафізічны дэтэктыў іншая Наталка, вось толькі надрукуе яна яго ў зусім невядомым мне выдавецтве, прадаваць яго будуць у кнігарнях, у якія я не заходжу, а абмяркоўваць — людзі, пра якіх я ніколі ў жыцці не чула. І нам наканавана было б ніколі не сустрэцца, ды толькі я наважылася перахітрыць свой лёс і, уцёкшы ў Полацак на тыя тры пераднавагоднія дні, пераблытала карме ўсе яе карты — і хто ведае, каго я цяпер толькі ні сустрэну і ўва што толькі ні ўблытаюся?

Пакаштаваўшы кавы, мы вырашылі пагадаць на гушчы, але не паспелі: толькі мы зрабілі па каўтку, як раптам па шыбах ударыла хваля дэцыбелаў: аднекуль з дворыка данеслася “Gaudeamus igitur”.

— Што гэта? — прысела я ад нечаканасці.

— Гадзіннік, — прадставіла цёця. І тут ва ўсім корпусе адключылася святло. Мы падхапіліся — цёця выбегла ў калідор, я ж падышла да вакна: ад снегу на вуліцы было святлей, чым у кабінеце. Сходы ўжо нехта пачысціў і на іх наноў па адной лягалі сняжынкі і нешта ў сабе закалыхвалі. Нешта такое, што развіхнула іх там, у аблоках, і прымусіла ляцець сюды, гойсаць у паветры, глядзець на нас. У такі шэра-сіні вечар, калі ад ракі цягне стылы вецер, нікуды не хочацца выходзіць — і я б з радасцю праседзела тут цэлы вечар, — падумала я. На вуліцы сапраўды нікога не было: і раптам — нехта выскачыў з вакна насупраць і пабег да ракі. Мне здалося, што выскачыў сіні звер — тыгар ці ягуар — і ў яго незвычайна гралі цягліцы па ўсім целе. Але гэта мог быць эфект ліхтара. І ён мог быць абсалютна рыжым. Вось тады я, здаецца, намацала правільны тон. Для гэтага воўчага месяца і настрою зажуранай смугі. Для свайго раману. Мне раптам здалося, што праклён, які вісіць нада мною — нечалавечы. Нейкая ірацыянальная сіла віравала вакол мяне і не хацела адпускаць. За што яна помсціла — я не магла ведаць, але калі я патрапляла вось у такія станы, як цяпер, мне здавалася: я набліжаюся да разгадкі. Я патрапіла ў гэты стан, калі спыняецца час, ці надыходзіць вялікі час і табе адкрываюцца многія ідэі, і паспрабавала ўявіць, як я пачну свой раман: “Дарога ў Полацак была цёмная ад гонкіх чорных ялін. Цёмная, і таму цяжка

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць лесбіянкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць лесбіянкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
Адам Глёбус: Смерць — мужчына
Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Смерць лесбіянкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць лесбіянкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.