• Пожаловаться

Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-562-011-3, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталка Харытанюк Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць лесбіянкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.

Наталка Харытанюк: другие книги автора


Кто написал Смерць лесбіянкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць лесбіянкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць лесбіянкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ў гэты момант я з сумам зразумела, што ўслываю на паверхню. Да плыткіх сэнсаў. Пакідаючы жаданы тон — інфернальнага падарожжа — там, на залатым дне. Куды можна патрапіць, толькі заглушыўшы ўсе чужыя шумы. Цяпер жа — я ведала — на паверхні, сярод звягу чужых жарсцяў, я патрапляю ў фантасмагорыю. І шкадаваць позна — тут, на паверхні, застаецца толькі смяяцца. Каб не было так балюча і безнадзейна.

Іншымі вачыма я паглядзела цяпер на цёцю — яна трымалася эфектна: стаяла ля вакна, глядзела на аблокі і пацірала пярсцёнак на ўказальным пальцы. “Толькі б яна зноў не ўявіла, што ўсё гэта — кіно”, — усміхнулася я, прыпусціўшы, што менавіта так цёця і развязвае ўсе задачы, якія жыццё ставіць перад дэканам.

— Знаёмцеся, — працягнула руку цёця, звяртаючыся да следчага, — гэта тыя самыя сябры журы.

— Мы знаёмыя, — далікатна перапыніў яе следчы.

Віталь пацвердзіў: менавіта следчы іх і сустрэў з цягніка. І ўважліва перагледзеў усе рэчы.

— Мусім быць пільнымі, — пацвердзіў следчы, зусім не збіты з тропу нашым здзіўленнем. — Значыць, сябры журы, — паважна расцягнуў ён, гледзячы на Раду, якая стаяла бліжэй за ўсё да яго. — Прыехалі спакушаць?

— Не спакушаць, а натхняць, — абурылася Рада.

— Спакушаць, — уздыхнуў ён. — Перацягваць у Менск, па адным. А пасля мы яшчэ дзівімся: куды яны ўсе пазнікалі?

— Яны выскокваюць праз вакно, — раптам пераможным тонам абвясціла цёця і адсунула гардзіны. Як Міс Марпл, якая, не выбіраючыся са свайго гароду, магла знайсці забойцу. Так і цёця цяпер — апярэдзіла ўсё следства і паказвала нам на канец ніткі, за які можна пацягнуць і разматаць гэты клубок. Следчы радасна заўважыў: вось і першыя падазраваныя. Мы ўсе падбеглі да вакна: з вокнаў супрацьлеглага крыла факультэта адзін за адным выскоквалі маладыя людзі.

— Гэта не падазраваныя, — заспяшалася прафесарка да вакна і затуліла перад намі гардзіны. — Гэта мой чацвёрты курс.

Усе вярнуліся да цела. І толькі цёця засталася стаяць ля вакна. Мне здалося, яна нешта лічыла.

Частка адзінаццатая. Пачынаючы з канца

Наступныя дзве гадзіны мы правялі ў кампаніі следчага і двух яго падначаленых. І вось што выходзіла: падчас забойства прафесарка чытала лекцыю, сябры журы былі разбегліся па розных кутах факультэта і сядзелі на самоце, зусім без аніякага алібі, яшчэ ў корпусе была лабарантка, якая акурат напярэдадні выйшла ў краму, і недзе ў іншым крыле факультэта — цясляр. І, зразумела, мы з цёцяй. Ні ў кога, акрамя прафесаркі, выходзіць, сапраўднага алібі не было — але следчы быў з Полацку, а тут манеры — на першым месцы: ён і віду не падаў, што падазрае кагосьці з нас — проста папрасіў пабыць яшчэ нейкі час побач з ім і нікуды не выходзіць.

Не ведаю, ці гралі вы калі-небудзь у мафію. Я — грала. Дажджыстым летнім полуднем у дзіцячым летніку “Зубраня”. Падчас фортак ва ўніверсітэце. На вечарынках. Але ў бібліятэцы над трупам — ніколі. У мяне ніколі не атрымлівалася правільна паказаць на мафію, у мяне наагул не атрымлівалася гуляць больш-менш па правілах — я іх не вельмі добра разумею. Так заўжды бывае, калі не даслухаеш, нешта прапусціш на самым пачатку — і ты ўжо назаўжды па-за правіламі. І вось тады, у бібліятэцы, мы ўсё адно што гулялі ў мафію — моўчкі зазіралі адно аднаму ў вочы, баючыся выдаць сябе нават самай нязначнай пераменай на твары, у той жа час шукаючы нейкія знакі на тварах іншых.

Мы стаялі так некалькі хвілін, нерухома, пакуль нарэшце прафесарка не падміргнула ў мой бок.

— Мне ён не падабаецца, — зашаптала яна сцішана: — Надта ўжо валасатыя ў яго рукі, — паказала яна на следчага і па-змоўніцку перапляла маю руку сваёй, — давядзецца самім даваць рады.

Яна падміргнула і аўтару дэтэктываў, Віталю Глебку, але той быў без акуляраў — і яе не зразумеў. Тады яна адшчыкнула кавалак ластыка і шпульнула акурат у ягоны карак.

— Індукцыя ці дэдукцыя? — з веданнем справы горача зашаптала яму на вуха прафесарка, калі той далучыўся да нас.

— Дэдукцыя, вядома, — паціраючы рукі ў радасным нецярпенні адказаў сябар журы, — у нас столькі слядоў. Вось пачнем хаця б з кніг.

— Але хіба гэта будзе не індукцыя? — здзівілася я. Сябар журы неяк стомлена паглядзеў на мяне і нічога не адказаў. У яго ўзросце такія пытанні могуць глыбока раніць.

— Я думаю, мы мусім пачынаць не з кніг, — уступіла я. — Што калі гэта чыстая выпадковаць, — гаварыла я, шчыльней прыціскаючы да сябе Шэлі. — Мы мусім пачынаць з канца. З матыву. Што атрымаў забойца? І каму смерць феміністкі магла быць выгаднай?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць лесбіянкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць лесбіянкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
Адам Глёбус: Смерць — мужчына
Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Смерць лесбіянкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць лесбіянкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.