Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Мусіць, пачакаюць, пакуль ён знікне з вачэй, адвядуць у кусты дый пусцяць у расход без лішніх сведкаў, — падумаў Міхась, самотным позіркам праводзячы аўтамашыну. — Бо каго ж ім яшчэ чакаць у бязлюднай пустцы, удалечыні ад паселішчаў?»

— Што яны будуць рабіць?—насцярожана прашаптаў хтосьці.

— Самі працаваць не стануць. Нам дадуць якую-небудзь працу,— спакойна і разважліва адказаў Хяндога. — Бач жа, расселіся, як гаспадары, а нас прымушаюць стаяць.

Па меры таго, як грузавік аддаляўся, у людзей узрастала трывога. Але калі ён зусім растаў удалечыні, а салдаты па-ранейшаму спакойна сядзелі і не падымаліся, палонныя таксама патрохі супакоіліся. Гэтак i прастаял! яны да таго часу, пакуль хтосьці не ўгледзеў на даляглядзе аўтамашыну, што на сонцы паблісквала ветравым шклом і набліжалася сюды. Насцярожанымі позіркамі ўсе глядзелі за яе набліжэннем.

«Няйначай, як чарговую партыю вязуць», — узнікла здагадка ў Міхася.

Чамусьці занадта доўгія здаліся хвіліны чакання.

Нарэшце пад’ехаў вялізны крыты грузавік з зашпіленым ззаду брызентам. Палонныя ўбачылі гэта, калі шафёр заварочваў машыну і заднім ходам здаваў бліжэй да кустоў.

Афіцэр, устаючы з долу, камандаю падняў салдат. З правага боку кабіны таропка вылез шафёр, а з левага, не спяшаючыся, нейкі вайсковы чын. Абодва яны пайшлі да задняга борта. Калі шафёр раошпіліў брызент і адчыніў борт, вайсковец жэстам рукі падаў нейкі знак. Афіцэр у сваю чаргу скамандаваў штосьці салдатам. Яны падагналі палонных да аўтамашыны і загадалі разгружаць яе.

Разгубленыя палонныя не ведалі, як падступіцца да кузава, што амаль упоравень з заднімі краямі i да самага верху быў шчыльна напакаваны, відаць, нейкім правіянтам. Спадыспаду ляжалі мяхі, на іх стаялі грувасткія кардонныя скрыні, да якіх немагчыма было дацягнуцца з зямлі, каб павымаць іх з кузава. Напэўна, аўтамашыну загружалі з дзвярэй вагона або з платформы пакгаўза, не турбуючыся пра тое, у якіх умовах прыйдзецца яе разгружаць.

— Лес! Шнэль! — пакрыквалі з бакоў салдаты, прыспешваючы збянтэжаных палонных.

Хяндога паставіў адну нагу на зашчапку задняга борта, другой абапёрся на край падлогі і, абшчаперваючы рукамі раму каркаса, ускараскаўся ў кузаў. Але па тым, як ён не расчапляў абедзвюх рук, было відно, што чалавек адчувае сябе няўстойліва: ногі ў калодках ледзьве змяшчаліся на самым краі падлоп.

— Казнадзей, памажы з другога боку, — папрасіў Хяндога.

На дапамогу яму кінуўся ягоны чарнявы таварыш, што таксама ўскараскаўся ў кузаў з другога боку. Адной рукою трымаючыся за каркас, а другую вызваліўшы, яны сумесна памкнуліся выцягнудь зверху кузава скрыню. Але адчувалася, што, калі ногі палонных не знойдуць трывалай апоры, усе іхнія спробы скончацца няўдачаю. А можа, на самай справе яны i не стараліся выцягнуць скрыню, бо Міхасю здалося, што Хяндога не столькі спрабуе зрабіць гэта, колькі ўпотайкі імкнецца агледзець з вышыні мясцовасць за кустамі. Абодва палонныя марна праваждаліся з непадатлівай скрыняю да тае пары, пакуль салдаты не страцілі цярплівасці i не пачалі зноў пакрыкваць «лёс!» і «шнэль!».

— Ярмолік! —паклікаў кагосьці Хяндога ў часе паўзы між салдацкіх выкрыкаў і, трымаючыся рукамі за самы верх каркаса, пасунуўся на пару крокаў ад краю, уступаючы месца свайму рыжаватаму таварышу, што ўжо караскаўся ў кузаў.

Салдаты змоўклі, чакаючы, што будзе далей.

Адной рукою трымаючыся за край каркаса, а другую сашчапіўшы з рукою напарніка, абодва крайнія палонныя абхапілі Хяндогавы плечы, а ён зноў паспрабаваў выцягнуць з кузава верхнюю скрыню. Спярша яна кранулася з месца, але далей не ішла. Пры сваім няўстойлівым становішчы Хяндога, мабыць, i не мог цягнуць скрыню з усяе сілы, таму што па інтуіцыі вымушаны быў сам трымацца за яе.

— Генуг! —крыкнуў афіцэр, які, напэўна, пераканаўся, што намаганні палонных марныя.

Хяндога, які трымаўся за напарнікаў, нязграбна сагнуўся і, адпускаючы рукі, спружыніста скокнуў на дол. Абодва ягоныя таварышы таксама злезлі ўніз. У рыжаватага ад натугі паружавеў твар, на якім выразней выступілі вяснушкі.

Калі салдаты зноў пачалі пакрыкваць, пагрозліва настаўляючы на небаракаў аўтаматы, Хяндога параіў тром іншым палонным залезці ў кузаў, а пяцярым падняць і падтрымліваць, як памост, задні борт. Болей упэўнена стоячы на ім, нібы на падлозе, новая тройня неўзабаве ўсё-такі выцягнула верхнюю скрыню і падала яе ўніз. Толькі такім чынам нарэшце быў распакаваны і патрохі пачаў разгружацца гэты непрыступны кузаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.