Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншамарка, вельмі падобная да той, што ўчора павезла Зелянуху ў пастарунак, уязджае ў двор, павольна паўзе да пляцоўкі пры канцы алеі, абуджае іншую згадку. Бібік – ці не сваяк ён дазнаўцу, што колісь вёў у мястэчку справу Люсінай маці? Так падобныя, што, калі б побач паставіць, далібог, не даў бы рады адрозніць, хто каторы. Сын, можа, ці нават унук? А можа, толькі аднафамілец, ці мала здараецца гэткіх супадзенняў?

Дзверы ляпаюць, на двор выходзіць Зелянуха ў суправаджэнні Зінаіды, шкандыбае да іншамаркі. Мужчына год пяцідзесяці ў плямістай камізэльцы вылазіць з аўто насустрач старому, моўчкі вітаецца, штосьці кажа. Зелянуха колькі хвілін стаіць побач з аўто, затым спахопліваецца, паважна, бы леў падчас прагулянкі пасля ўежнага абеду – паўрасчынены рот з шыхтам бліскучых устаўных зубоў, грыва выцвілага, але ўсё яшчэ даволі густога валосся над ілбом, — вяртаецца разам з прыбіральшчыцай да корпуса.

Зінаіда бярэ старога пад руку, стульвае сэрцам ледзь заўважныя сярод шчочна-сківічных наростаў тлушчу вусны:

— Ад’язджаеце ўсё-такі, Васіль Іванавіч... І правільна, пасля такога – што тут вам заставацца? Вось як яно бывае, хто б мог падумаць...

— А не кажыце, – прамаўляе ахвотна, быццам толькі і чакаў, што яго зачэпяць, Зелянуха і маша рукой. – Жах! Гэта ж уявіце сабе: ледзь-ледзь датыкнуўся да яе пляча, каб загаварыць, а яна, дурніца, — скок ні з таго ні з сяго з абрыву на каменне. Быццам знарок чакала таго майго дотыку. Ведаў бы, што гэткая неўрастэнічка, нізавошта б не пайшоў з ёю на той бераг. Яна скокнула немаведама навошта, а ты – адказвай, нішто сабе! Вось і навука будзе старому дурню, як асцярожна трэба паводзіць сябе з людзьмі... Што ж, век жыві, казаў той, – век вучыся.

Яго зрэнкі на міг затрымліваецца на Дарашэнкавым твары, заміраюць быццам у здранцвенні і тут жа падаюць долу.

— Памагчы з рэчамі, тата, ці без мяне дасцё рады? – пытаецца кіроўца.

— Колькі там тых рэчаў, — адказвае за старога Зінаіда і лагодна ўсміхаецца кіроўцу. – Галоўнае, не забыцца што з майткоў ды скласці ўсё як след, каб надта не пакамечылася... Дарога ж няблізкая.

— Ну, глядзіце самі, як лепей. А то магу памагчы, няцяжка...

Стары і прыбіральшчыца знікаюць у будынку. Дарашэнка яшчэ колькі хвілін застаецца ў альтанцы, пацепваючыся – на дварэ халаднавата, пранізліва-куслівы вецер так і гуляе па плячах – ідзе следам за імі. Падымаецца ў пакой, уключае тэлевізар. Але ледзь паспявае зірнуць на экран, як з двара зноў даносяцца галасы Зелянухі і прыбіральшчыцы. Ён падыходзіць да вакна, ды запозна. Аўто ўжо праязджае пад брамаю, і рука прыбіральшчыцы са сціснутаю між пальцаў шакаладкаю – няйначай, плата за турботы падчас збораў – весела махае яму наўздагон.

Дарашэнка колькі хвілін узіраецца ў аўто, затым вяртаецца да тэлевізара, у тупым здранцвенні ўтаропліваецца вачыма ў экран, дзе львіца мчыць па пустэльні з намерам упаляваць эмпалу. І хоць адлегласць паміж драпежніцай і ахвяраю то меншае, то, наадварот, павялічваецца, здаецца, зыход гонкі сумненняў не выклікае. І ўсё ж у апошні момант эмпале ўдаецца-такі ў нейкім неверагодным скачку пазбегнуць кіпцюроў пераследніцы, і яна, збіўшы львіцу з панталыку собскімі спрытам ды адвагаю, знікае ў прырэчным зарасніку. Тора са шкадаваннем глядзіць колькі хвілін услед уцякачцы, з выглядам істоты, за якою заўжды будзе апошняе слова, брыдзе ў логава прайда.

Гэта – апошняе, што Дарашэнка бачыць. Дрэма, цяжкая, як хмары за вакном, авалодвае ім, і ён паступова правальваецца ў сон. Адна з думак, што мільгае ў ягонай галаве ў гэты кароткі паміж яваю і забыццём момант, – пра тое, што дарэмна ён усё-такі не паразмаўляў з Мілаю Сцяпанаўнай. Ды пра тое, як чамусьці яму карцела, калі стаяў апошні раз на балконе, скочыць на дол і датыкнуцца да Зелянухі – лёгка-лёгенька, як колісь павуцініна да шчакі ў кароткую пару бабінага лета на вузкім лапіку пожні пры альтанцы насупраць кватэры дзядзькі Зюзялька і цёткі Карусі.

І калі Зінаіда ўваходзіць у ягоны пакой быццам каб штосьці запытацца, а насамрэч болей з ахвоты пагаманіць пра страхавітае здарэнне з Мілай Сцяпанаўнай, ён ужо так моцна спіць, што жанчыне нічога не застаецца, як расчаравана ўздыхнуць ды пакінуць яго ў спакоі.

Цягнік спыняецца, і Дарашэнка паспешліва – стаянка ўсяго пяць хвілін, а пасажыраў даволі шмат – улазіць у гарачы, напалены сонцам за дзень тамбур, ідзе калідорам да вызначанага правадніцай купэ. У абвешаным усцяж вокнаў гронкамі штучных кветак калідоры яшчэ гарачэй, як у тамбуры, і думка, што то будзе за ноч у гэткай задусе, дарэшты псуе ягоны і без таго маркотны настрой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.