Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Франц Сіўко

ВЫСПЫ

Падрыхтаванае на падставе: Франц Сіўко, Выспы — Мінск: Логвінаў, 2011. — 280 с.

ISBN 978-985-6991-36-6

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

Тыдзень вялікай коткі

Аповесць

I

— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які неспадзеўна згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. – Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і ўнукі таксама? А мы і чуць пра іх не чулі, і ведаць не ведаем. Пазнаёміў бы ўжо, ці што... Ёсць? Колькі? Ну, прызнайся!

Твар яе пярэсціцца плямамі, колер вачэй імкліва перамяняецца з шэрага на рудаваты — першая прыкмета, што прыступ злосці будзе працяглым. А гэта значыць — спрачацца не варта. Бо цяпер яна будзе гаварыць ды гаварыць, як заведзеная, аж пакуль не стоміцца, і кожнае ягонае неабачлівае слова толькі падліе масла ў агонь. Такая ўжо ў кабеціны заюшлівая натура, нездарма ж – нібыта мастачка.

Алуша вырабляе батык і прадае яго пасля прэзентацый у музеі прыватных калекцый праз ралет на кірмашы. Галоўным чынам гэта выявы дзявочых твараў і экзатычных кветак на тле бляклых пасаў дажджу ці, наадварот, да рэзі ўваччу яркіх сонечных прамянёў. Да таго, як заняцца батыкам, жонка працавала настаўніцай малявання ў школе для дзяцей з затрымкамі псіхічнага развіцця, што, відаць, і паўплывала, хоць сама яна так не лічыць і баронь Бог лішні раз нагадаць ёй пра тое, на яе творчую – або толькі чорнае, або толькі белае, і ні пядзі ўбок – палітру.

— Алуша, ну чаму нельга пагаварыць спакойна? – употай спелячы спадзеў хоць на якое, хоць на самае кволае замірэнне, прамаўляе Дарашэнка. – Мы ж не дзеці, здаецца... Можна высветліць усё цывілізавана...

— Во-во, цывілізавана! Цы-ві-лі-за-ва-на — о, як гэта ўпісваецца ў тваю тэзу: паводзіны ў адпаведнасці з узростам і каб усё пры тым было цывілізавана і ціха! А дакладней – шыта-крыта. І гэтаму ты моладзь вучыш? Нішто сабе навука!

Апошняе – намёк на Дарашэнкаву працу ў тэхнікуме, дзе ён па выхадзе на адпачынак, каб крыху падперці хісткі сямейны бюджэт, застаўся выкладаць на чвэрць стаўкі сваю фізіку. І хоць словы Алушыны па-ранейшаму гучаць злосна і твар яе ўсё яшчэ гарыць абурэннем, ён, аднак, не можа не заўважыць, што гэта ўжо не тыя неўтаймоўныя злосць і абурэнне, што былі напачатку. Значыць, неўзабаве яна супакоіцца, і прыступ агрэсіі зменіцца апатыяй. Вось толькі калі тое будзе?

І собіла яму вымкнуцца з тым двухгадовае даўніны Люсіным лістом! Быццам Люсі, з якою яны не бачыліся сорак з гакам год, адно і клопату, што чакаць ягонага прыезду. Ды і не адпісаў ён тады Люсі, хоць, папраўдзе, напачатку і карцела. Але як ты давядзеш Алушы, што ягоная пуцёўка менавіта ў той самы дом адпачынку, дзе два гады таму рабіла Люся, — чыстая выпадковасць. І што не дзеля спаткання з Люсяй, бо невядома, ці працуе яна яшчэ цяпер у гэным доме, а адзіна каб крыху падлячыцца ды пабыць у адзіноце, падалей ад абрыдлых хатніх клопатаў, ён туды выпраўляецца.

— Спадзяюся, ты хоць не забыўся пра наш заўтрашні візіт да Кірыкаў, — кажа Алуша, і перамена тэмы размовы, ды яшчэ ў такім неспадзявана ціхамірным тоне, міжволі прымушае Дарашэнку насцярожыцца. Алушын характар – як надвор’е ўвосень: на тыдзень зменаў восем. І галоўнае, ніколі не ведаеш, якім сюрпрызам абернецца праз хвіліну ўдаваная ціхамірнасць.

— Не забыўся.

— Ну, і на тым дзякуй... Хоць нешта ўрэшце...

Кірыкі – сям’я Алушынага стрыечнага брата-бізнесоўца Андрэя, неблагія, хоць, папраўдзе, не так ужо блізкія Дарашэнкам людзі. Узмажнеўшы ў бурапенны час перабудовы на вывазе ў Польшчу прасаў і рознага іншага побытавага прычындалля, Андрэй і Нэля, ягоная жонка, былая доктарка, так удала распарадзіліся займетымі ад таго паўлегальнага гандлю сродкамі, што сёння могуць дазволіць сабе рэчы, якія Дарашэнкам і не снілася. Да прыкладу, тую ж выправу ў Берлін і Прагу, з якой днямі вярнуліся, нагружаныя пад завязку бра ды люстрамі з праўдзівага чэшскага шкла. Заўтра спаўняецца дзесяць гадоў, як не стала малодшай дачкі Кірыкаў Олі, адной з дзвюх забітых нейкім маньякам з інтэрвалам у паўмесяца дзяўчын-падлеткаў. Злачынствы тады шмат нарабілі галасу ў мікрараёне і ва ўсім горадзе, ды так і засталіся, здаецца, дасюль не раскрытымі.

— Не забыцца купіць чаго-небудзь. Лікёру можна, Нэля любіць лікёр. Ці каньяку... Цукерак якіх, печыва альбо торт... А то заявімся без анічога, з пустымі рукамі, няёмка будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x