Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Музычны ўступ доўжыўся хвілін пяць. Але вось прагучаў апошні яго акорд, мелодыя сціхла. Зала ўзварухнулася. На залітую святлом сафітаў сцэну адзін за адным пачалі выбягаць падперазаныя пасамі дзеці ў стылізаваных пад даўніну, аздобленых арнаментамі ільняных кашульках-вышыванках, штоніках і андарачках. Згодна з праграмай наступным нумарам меўся быць літмантаж — цвік дзеі, мяркуючы па тлустасці шрыфту, якім гэтая частка канцэрта была ў праграме пазначаная. Дзеці пасталі паўкругам ля мікрафона, літмантаж пачаўся. Прэзідэнт адхінуўся плячыма на спінку крэсла, сцішана адкашляўся ў насоўку. Тыдзень таму, у час выязной нарады з кіраўнікамі рэгіёнаў ён крыху прастудзіўся і, нягледзячы на інтэнсіўнае лекаванне ў паўзах між бясконцымі паседжаннямі ды нарадамі, усё ніяк не мог з тае лёгкае, але дакучлівае прастуды выкараскацца.

Выступ дзяцей перасягнуў усе чаканні. І ў плане ўмельства дэкламавання вершаў, і ў плане рэжысуры ўсё было амаль бездакорна. Госці, сярод якіх вылучаліся адметнасцю вопраткі святары абедзвюх галоўных у краіне рэлігійных — праваслаўнай і каталіцкай – канфесій, па чарзе падыходзілі да дырэктаркі, дзякавалі за цікавую вечарыну, хвалілі дзяцей, рабілі закіды наконт магчымасці наведацца ў ліцэй яшчэ. Звыклая, відаць, да гэткіх кампліментаў жанчына адорвала прысутных удавана збянтэжанай і разам з тым крыху паблажлівай, хітраватай усмешкай: маўляў, канечне, абавязкова запросім, як толькі што – дык адразу, не сумнявайцеся... Затым, як і было загадзя дамоўлена перад пачаткам імпрэзы, яна дала слова прэзідэнту.

Яго прамова была кароткай, літаральна некалькі сказаў наконт вартасці падобных мерапрыемстваў у справе мацавання самасвядомасці нашых людзей – даходліва, без лішняга пафасу, падкрэслена сціпла, быццам мімаходзь. І ўсё адно ў плане зместу гэта было штосьці новае, адрознае ад чутага з ягоных вуснаў раней. Таму спіч, нават гэткі куртаты экспромт, бачна было, выклікаў у прысутных жывое зацікаўленне. Выслухаўшы на свой адрас колькі віншаванак з нагоды ўдалага выступу, прэзідэнт падышоў да дырэктаркі. Хваляванне дасюль яшчэ, відаць, не пакінула жанчыну, ледзь заўважнымі плямамі чырвані прабівалася на ілбе і шчоках, нагадвала пра сябе лёгкім тарганнем павек.

— Ну, вы задаволеная, як усё прайшло, Вольга Андрэеўна? – спытаў ён і датыкнуўся пальцамі да рукі дырэктаркі. Ад нечаканасці яна сумелася, тонкая кніжка ў мяккай вокладцы выслізнула ў яе з тэчкі, паляцела тарчма на дол. Жанчына памкнулася падняць кніжку, але прэзідэнт яе апярэдзіў.

— Алан Бэнэт[ 7 7 Алан Бэнэт (Alan Bennet), нар. у 1934 – англійскі празаік, драматург, акцёр. ]? – сказаў, выпростваючыся ды трымаючы кніжку перад сабой. — Што за ён? Не чытаў такога, здаецца… Не будзеце супраць, калі пагартаю?

— Канечне. Калі ласка, ніякага сакрэту няма…

— «Цяпер, калі ў мяне з’явілася магчымасць пагаманіць з вамі, — сказала каралева, усміхаючыся направа і налева, пакуль яны ішлі праз убраны ў прыгожыя строі натоўп, — я б вельмі хацела распытаць у вас пра пісьменніка Жана Жэнэ[ 8 8 Жан Жэнэ (Jean Genet), 1910–1986 – французскі празаік, драматург. ]» – прачытаў ён услых першую, што трапіла на вочы, фразу і падаў кніжку жанчыне. — Вось што, аказваецца, чытае наша настаўніцтва! Каралі, каралевы! Цікава. Не, каб пра нашага брата што-небудзь, пра прэзідэнта, — дзе там… Але не бянтэжцеся, гэта я так, жартам… Дык вы задаволеная мерапрыемствам?

— Задаволеная, канечне, — адказала Вольга Андрэеўна. – Асабліва... прабачце, вашым выступам задаволеная. Дзякуй вам вялікі!

— Што ж, пасеянае – узыдзе, ці не так? — сказаў ён, знарок ігнаруючы апошнюю фразу з яе рэплікі, і па-змоўніцку ўсміхнуўся жанчыне. — Дзякуй вам за брашурку, што далі мне мінулы раз… Я сёе-тое паспеў прачытаць з яе – вы гэта, спадзяюся, зразумелі падчас майго выступу?

— Канечне. Дарэчы, яшчэ адно: вы вельмі, вельмі добра казалі на мове. Вельмі! Проста выдатна.

— О, такі камплімент! Зрэшты, чаму б і не, я ж вучыў мову ў школе, і не адзін год. І потым, ведаеце, не толькі ж чужаземным амбасадарам ды святарам гаманіць па-нашаму, — адказаў ён і накіраваўся ў суправаджэнні аховы следам за астатнімі гасцямі ў гардэроб апранацца. Зірнуў на гадзіннік пры ўваходзе: без чвэрці пяць, акурат можна яшчэ праглядзець сёе-тое з папер да міжурадавай сустрэчы ў Сеуле па пытаннях удасканалення пенітэнцыярнай сістэмы і барацьбы з кіберзлачынствамі.

Ён выпрастаў пад сталом заплылыя ад доўгага сядзення на адным месцы ногі, пазяхнуў. Хацелася спаць — нагадвала аб сабе стома ад учорашняга шматгадзіннага пералёту з Сеула. Ды які сон, калі вунь колькі паперак на стале чакае прагляду ды подпісу. Так шмат іх неўпрыцям набегла, тых паперак, за тры дні ягонай адсутнасці, што, хоць і карпее ён над імі ад самага рання, здаецца, ім не будзе канца. Адных толькі дакументаў да саміту прэзідэнтаў у Турыне з нагоды каардынацыі фінансавых спраў у межах Еўразвязу не меней дзясятка. Але куды дзенешся, такі ўжо прэзідэнцкі лёс. Адно, што кепска зрабіў, – не паслухаў жонкі, пацягнуўся, замест таго, каб застацца ў рэзідэнцыі, дасвеццем у кабінет у будынку Адміністрацыі. Выспаўся б дома як след, то зараз, пэўна, іначай бы сябе адчуваў. А то хоць зашчапляй знутры дзверы ды кладзіся на канапу, як рабіў колісь, на пачатку працоўнай кар’еры, падчас самотнага шчыравання ў заводскай лабараторыі. Ото быў час! Чвэрць гадзіны кімарнуў употайкі ад калег на ссунутых абапал стала зэдлях ці ў крэсле – і зноў як новы, быццам і не было ніякай стомы. Ды тут, у гмаху Адміністрацыі, дзе што ні крок, то староннія вочы-вушы, даць волю гэткай слабасці наўрад магчыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.