Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Чытаючы Гарэцкую [ 59 59 Маецца па ўвазе жонка Максіма Гарэцкага, пісьменніца Леаніла Чарняўская (1893—1976), і яе кніга «Апавяданні», выдадзеная ў 1983 г.. ], успомніў кароценькае пісьмо, якім канчалася падборка франтавых пісьмаў яе адзінага сына: «Галя, загінуў наш Лёня. Адна ты засталася ў мяне, дачушка...» І гэта — пасля ўсіх пакут, перад яшчэ трыццаццю нялёгкімі гадамі. А яшчэ ж і пісаць ёй трэба было. І нядрэнна пісала. Асабліва тое, што для душы, з веданнем сялянскага, жаночага, дзіцячага. «Бяздзетуха», «Варка», «Юльчыны ўспаміны»...

Шкада, што няма ўжо не толькі Маўра, Лынькова, але і Якімовіча, Пальчэўскага,— не спытаешся пра гэтую гаротную ды мужную жанчыну, якую яны, як кажуць яе родныя, у бядзе не пакінулі.

*

Думаў нядаўна пра тое, што варта, можа, неяк спалучаць некаторыя запісы з іх своеасаблівым, значным працягам. Скажам, да запісу пра знаёмства з Нэндзай Кубінцам [ 60 60 Нэндза-Кубінец Станіслаў (1897—1976) — польскі паэт, селянін, з якім Я. Брыль пазнаёміўся ў жніўні 1975 года.. ] і чытанне яго вершаў у Закапаным дадаць пісьмо яго дачкі або расказ пра тое пісьмо і пра цяжкі канец самога Нэндзы... Ёсць і другое падобнае, што варта было б такім ці іншым чынам прадоўжыць.

*

Не магло ж яно так быць, каб чалавек пражыў так доўга і ў яго не было ўспамінаў. За што ні зачэпішся — да ўсяго падыходзіць нейкі ўспамін.

Чытаў кніжыцу пра лясныя травы, а ў ёй пра «затяжную январскую оттепель» 1925 года, калі і на поўначы ад Пскова зацвілі былі пралескі, што зацвітаюць пры шасці-сямі градусах плюс. І ўспомніў, як наш сусед, мой ніжнебайдунскі Захара Качко, на калядную куццю, значыцца, 6 студзеня спецыяльна запрог у плуг кабылу і прайшоў па загуменні дзве баразны, туды і назад. «Каб помніць, перакувырку яго!» І не думаў, вясёлы бывалец, што гэта будзе помніцца так доўга...

*

Сказаць пра страшнае?

У сорак першым жанчына выратавала палоннага чырвонаармейца, выбраўшы ў лагеры самага нядошлага, спакутаванага. Адратавала яго, як маці або сястра старэйшая, што называецца з апошняга, адрываючы дзецям ад рота. І ён пасля стаў... самым крывавым, самым агідным паліцаем. Заслужаным, старшым над імі.

Пра гэта пачуў я па Віцебшчыне, улетку семдзесят другога года. Ды вось успомнілася з новай сілай. І напісаць бы пра гэта, каб не так яны ўжо агідлі — здраднікі, свае...

*

У жнівеньскім «Полымі» прачытаў добрыя, з добрым веданнем справы, артыкулы — Зуёнка пра Барадуліна і Казько пра Жука. І ўспомніў прачытаныя днямі ў «Литературной России» словы Тургенева, якія хочацца запісаць.

«Для начинающего писателя сочувствие молодого поколения, его сверстников, конечно, драгоценно: оно служит ему сильным поощрением; не для писателя стареющего, уже готовящегося покинуть свое поприще, это сочувствие так выраженное, есть, скажу прямо, величайшая, единственная награда, после которой ужо ничего не остается желать. Оно доказывает ему, что жизнь его не прошла даром, труды не пропали, брошенное им семя дало плод».

Хочацца слова праўды пра зробленае табой, а яго не заўсёды пачуеш, як быццам яно ўжо табе, немаладому, і не патрэбна. Імкнешся да тое славы, тое вядомасці, а тады будзеш жадзён хоць якому праўдзіваму слову... Чакай, хвалюйся, ный, бо сорамна ж пытацца: «Ці прачыталі вы (ці ты) маю апошнюю рэч?..»

*

Па дарозе ў вёску, думаючы пра сваё новае, то задаволенасць, то сумненні вакол яго нязначнасці, успомніў (з часопіснай каляровай вокладкі) «Дзяўчынку з персікамі» Сярова. Ну, і што там за значнасць, за змест? Дзяўчынка і на стале перад ёю тры персікі. Аднак...

Абы было аднак!

*

Часта цытую тое, што ўразіла на чужых старонках. Часамі, можа, і зашчодра выпісваю. Гэта — калі, запісанае перш за ўсё для сябе, друкаваць. Навошта? Каб падзяліцца тым, што мне блізка, патрэбна, каб ён спатрэбіўся і іншаму камусьці, мой «чытацкі дзённік».

*

Сабраныя ў кніжку, яны прагучалі для мяне інакш — вершы таленавітага ва ўсім Стральцова [ 61 61 Міхась Стральцоў. «Яшчэ і заўтра». ].

Толькі што прыйшоў з вёскі. Які харошы верасень, вечар, пачатак ночы,— ажно не ведаеш, што яшчэ, як яшчэ пра яго сказаць. Вецер дзьме ўздоўж ракі, і вада ў ёй як быццам яшчэ больш спяшаецца, быстры Нёман стаў яшчэ быстрэйшым, ажно я збочыў і пастаяў.

Кніжка Стральцова настроіла на светлы, працавіты лад. І гэта не «кніжнасць», а жыццё ад жыцця ў нас абодвух. Думалася ў дарозе, што не трэба чакаць яшчэ лепшага часу, яшчэ лепшых умоў для працы, бо яны ў мяне цяпер найлепшыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x