Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ў свеце што робіцца!.. «Ці маўчаць, ці мычаць, ці рогі крутыя ў кроў мачаць?..» [ 62 62 Радкі з ваеннага верша Пімена Панчанкі «Зубры». ] Ці проста спакойна рабіць сваю справу без панікі і адчаю?..

*

«Міжнародныя правілы руху».

Чытаючы балгарына Хайтава («Дерево без корня»), успомніў паляка Ружэвіча («На Дыпламатычным пасту») і многа іншых падобных апавяданняў, таксама менш і больш таленавітых, якія ў маёй памяці страцілі сваё размежаванне назвамі ды аўтарамі, зліліся ў нейкую аднатэмную ці тэмападобную масу. «Дрэва, перасаджанае ў старасці» — бацька ці маці, прывезеныя дзецьмі з вёскі ў горад, дзе яны аніяк не могуць прыжыцца.

І гэта, як славутае апусценне вёсак, стала нашай, можна сказаць, міжнароднай тэмай, і адкрываць тут штосьці не прыходзіцца.

І сапраўды — патрэбны міжнародныя правілы руху ў літаратуры: начытанасць, ці што, каб не быць меншым ці большым міжнародным правінцыялам.

*

Зноў да таго, што замнога цытую.

Я раблю гэта з думкай пра нашу чалавечую агульнасць, пра тое, што мы як быццам саромеемся называць братэрствам людзей і народаў, да якога яшчэ так далёка, а ўсё ж дзеля чаго толькі і варта жыць.

Тут, можна зноў жa прывесці цытату, адно з выказванняў Чэхава, словы далікатнага, душэўнага Антона Паўлавіча, што, сустрэтыя ў газеце, уразілі сваёй мудрай, здаровай суровасцю:

«Кто искренне думает, что высшие и единственные цели человеку нужны так же мало, как корове, что в этих целях «вся наша беда», тому остается кушать, пить, спать, или, когда это надоест, разбежаться и хватить лбом об угол сундука».

...А цытую, выпісваю я — перш за ўсё — таму, што гэта ўразіла мяне, што гэта мне блізка, патрэбна.

*

Сябрую з чалавекам, можна сказаць, даўно. Хоць і жывем далёка адзін ад аднаго, і сустракаемся рэдка, перш за ўсё ў Маскве, і перапісваемся вельмі мала. А чытаў я ў яго, здаецца, толькі адну дзіцячую аповесць. Ненармальна. Вось прачытаў у прысланай ім кнізе два раманы ў новым перавыданні. Якраз і напісаць бы таварышу пра добрае ўражанне ад іх, але... Але сорамна прызнацца, што дагэтуль іх не чытаў. Лепш ужо пры выпадку даць яму знаць нейкім чынам, што я ведаю гэтыя рэчы, цаню іх.

Такое — не з гэтым адным...

*

Зімой саракавога — сорак першага года ў верхнепфальцкіх лясістых гарах было многа снегу. Мы, палонныя, капалі ў ім глыбокія дарогі. Нейкі цывільны немец, пажылы і рабочага выгляду, што стаяў над намі разам з вахманам, але без карабіна, выбраў момант, калі мы з ім засталіся воддаль ад усіх іншых, і спытаўся, ці праўда гэта, што я — «комупістышэ шрыфтштэлер»? Я ведаў слова «дыхтэр», паэт, а незнаёмае «шрыфтштэлер», пісьменнік, здалося нечым накшталт наборшчыка ці друкара, чалавека, які стаўляе шрыфт. Немцу я, вядома, сказаў, што «ніксфарштэйн», а ён, здалося, не паверыў, Сёння хочацца думаць, што нават пакрыўдзіўся. Сёння трэба таксама сказаць, што гэта хтосьці з легкадумнейшых сяброў не вытрываў — сказаў, што я пісаў, друкаваўся дома, і гэта са шталага прыпаўзло за мною ў далёкую арбайтскаманду.

*

Тры мінус. Сонца толькі што ўзышло. Верасень развітваецца холадна, але светла. Жытняя рунь на нядаўнім ячнішчы, нягледзячы ні на што, ідзе дружна, роўна. Новую сцежку мы пратапталі добра. Спыніўся на ёй, пасярод зялёненькай прасторы, і азірнуўся навокал. Лес, лугі са стагамі, рака ў дрэвах, наш лясны бераг — спакойна вечнае.

Учора ўвечары і сёння, пакуль выйсці, чытаў якуцкія апавяданні Івана Ласкова. Учарашні ясна-халодны вечар і такая ж раніца цяпер — нібы дарэчы «якуцкія». Здаецца, хлопец сур'ёзны. Пасля маіх юнацкіх Серашэўскага і Караленкі — наш пра Якуцію. І добра. Напішу яму: і таму, што варта, і што яго «Чароўны камень» дайшоў сюды праз та-ку-ю краінішчу.

*

Малады вясковы дурыла ад першага сутыкнення з медыцынай, як студэнт-першакурснік, гаварыў калісьці, нешта хутка пасля вайны: «А што там ваш N.? Падумаеш — паэт! Усё роўна да нас, у анатамічку, прывязуць!..» З той самай мудрасцю ён, пераростак, ужо не юнак, а мужчына, пазычыў у мяне даволі ладную суму «на тыдзень, па-зямляцку», каб ніколі, як аказалася, не паказацца, ні з грашыма, ні так сабе.

А N., паэт, таксама даўно ўжо прайшоўшы апошні раз медыцыну, шчырым словам сваім жыве і далей. Як той араты — з акна аўтобуса на маляўнічай Любліншчыне,— што ціха, спакойна, вечна ідзе за плугам, пакуль у свеце такія жахі... [ 63 63 Гэты і наступны запісы зроблены ў Познані. ].

*

На шчэцінскіх ваенных могілках — вялікі помнік для ўсіх, што тут пахаваны, вялікія дрэвы, большасць якіх памятае абедзве сусветныя вайны, вялізная прастора нізкіх, шэра-бетонных пірамідак з зоркамі і крыжоў, на сцішным мностве якіх выбіта слова Nieznany. Навокал, скрозь — тыя самыя аднатонныя бяссмертнікі, палосы цёмна-зялёнай туі, падстрыжанай з геаметрычна-сумнай акуратнасцю... І ў маленькім зацішку, перад адным толькі словам Nieznany схаваўся маленькі стэарынавы каганчык, znicz. Нейчы вялікі і адначасна маленькі ў вялізным свеце смутак, агеньчык нейчага сэрца, які мы не маем права не бачыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x