Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Днямі зноў думалася пра крыніцу — родную мову, якой служу і буду служыць як першааснове выхаду ў агульналюдскае. І не таму, што без гэтага мяне не будзе, а таму, што толькі так, толькі кожны ад свайго, ад сыноўняй любасці, ад мудрай пашаны да свае крыніцы, да свайго карэння па-сапраўднаму выходзяць да ўсіх людзей.

*

Ціхае шчасце сціпласці патрэбна нам для разумнай свабоды паводзін, для найбольш плённага назірання жыцця — з самай сярэдзіны. А тут уваходжу ў тралейбус, а N.. што можа сёе-тое зляпаць, збоцькаць, згарадзіць у так званай літаратуры, убачыў мяне і крычыць з другога канца поўнага вагона: «Прывітанне!.. (З падкрэсленай выразнасцю — імя і па бацьку.) Над чым працуеце? Я канчаю раман...» Прыйшлося без пары, на наступным прыпынку выйсці.

*

Перакладаючы нядаўна «Дым» Канапніцкай,— зноў жа, як з Прусам было, з удзячнасцю за перажытае над гэтымі старонкамі ў маленстве,— яшчэ раз ясна бачыў, што галоўнае ў творы — укладзенае ў яго пачуццё. У гэтым выпадку — пачуццё шчырай любові да простага, працоўнага, беднага чалавека, жаночае разуменне, адчуванне матчынай радасці, матчынага гора.

*

Торнтан Уайдлер, «Мост караля Людовіка святога» і «Дзень восьмы».

Многа агульнага, у сэнсе інтэрнацыянальнага ў бачанні галоўнага, што не павінна бянтэжыць і стрымліваць. Гавары сваё і па-свойму, гавары перажытае, і галоўнае — у гэтым.

*

На перадплеччы маладога, вусаценькага шабашніка татуіроўка: «Тот не знает цены свободы, кто не был ее лишен». Рука праз краты выпускае голуба, а над кратамі і пад імі на палавіне гэтай фразы, калісьці вельмі змястоўнай для маладога чалавека. Убачыўшы гэта, я ўспомніў адразу свае гады палону, Пестраковы адзінаццаць год турмы... А сёння зноў вось успомніў тую татуіроўку, прачытаўшы пра Дастаеўскага,— як ён мог, умеў, хацеў у кожным бачыць чалавека.

*

Маміна «грашней таму, у каго прапала»,— колькі ў ім мудрых варыянтаў!..

*

«Прыйдзе пара і вырасце трава». Згадалася, прычапілася прыказка, якую пачуў і запісаў падлеткам. Такая простая, а вось не выходзіць з памяці некалькі дзён. Нават як быццам і смак рыфмы адчуваецца па-народнаму.

*

Ноччу быў такі лівень, што здавалася: ну, усё ўжо, па ўсім, і не выбрацца будзе нашым адгэтуль, і мне не дайсці ў вёску па малако. А выйшаў у 6.30 на двор — як хораша, як шчодра напоена і адмыла ўсё навокал! Ажно ўспомніўся пушкінскі радок: «Чай теперь твоя душенька довольна?» І цёпла так. Усё не толькі вушы падняло, але ж расце, расло ўсю ноч.

Учора нашы ездзілі ў далёкія суніцы, а я тры гадзіны быў з госцікам. Карміў яго, заношваў і, калі ён спаў на маёй тахце, любаваўся ўнучкам, успамінаючы бацьку яго ў такіх... месяцах. Учора якраз яму было іх дзесяць. Потым катаў яго ў калясцы каля дарогі, і было вельмі хораша на душы. Ажно вось зноў вярнулася... Мо і напішацца нешта пра гэта, калі не асобна мініяцюрай, дык у нечым большым. «Пра гэта» — пра несмяротнасць жыцця ў яго паўтарэннях.

*

Успамінаў неяк старога К. у бальніцы. Як ён збіраўся «паразумнець» — не працаваць так многа і цяжка. Расказ быў пра тую сваю незвычайную працавітасць, і дома, і ў полі. «Усё жыццё ўсё спяшаўся, спяшаўся. Каб як найбольш зрабіць. Іду ў поле, спяшаюся, а потым азірнуся, ці бачыць хто мяне. Няма нікога. І падбягу тады, каб хутчэй!..»

Усмешка — у канцы дзевятага дзесятка. Яшчэ ўсё з жаданнем нарэшце пачаць усё інакш... Як аказалася, за тыдзень да канца.

*

Дзве лічбы — 6.45 раніцы і 4 вышэй нуля. Церпка і сонечна. Вельмі звычайнае, будзённае — сцяна ельніку, дарога, ячменнае поле, за ім дубы і алешыны над Нёманам, а над ракой і зарэчнымі лугамі густы туман. Калі крыху дакладней, дык яліны, што стаяць узбоч дарогі густа і высока, асветлены сонцам неяк нібы незвычайна, па-святочнаму; дарога пасля нядаўняга ліўня яшчэ не пыліць, а стракаціць пратэктарнымі ўзорамі, ісці па ёй лёгка і спорна; ячмень, яшчэ зялёны і нашчацінены калоссем угару, мігціць безліччу халодных, сонечных расінак на вусіках; туман, з якога вытыркаюцца за Нёманам кроны дубоў, нібы спецыяльна выдзеліў для агляду ячменнае поле, дарогу і ельнік. І гэтага, выдзеленага, так нямала, што я, ледзь не сонна яшчэ шлэбаючы на дарозе са сваім чырвоным бідончыкам, спыніўся і нават сказаў: «Як хораша!»

Нагадалася,— Фёдар Абрамаў, які ўжо не любуецца [ 55 55 Ф. А. Абрамаў памёр у маі 1983 года. ], халаднаватай красой роднай Поўначы, і словы Льва Мікалаевіча пра тое, што назначэнне жыцця — радавацца.

Радавацца і працаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x