Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Смачна даведвацца пра такое, пра такую сувязь літаратуры з жыццём, зусім да цябе блізкім.

*

Над рукапісамі Гарэцкага.

Першы сшытак «Камароўскай хронікі». У касую лінейку.

Людзей шмат, іх яшчэ не запамінаеш, а жыццё іх ужо бачыш, усяму ўжо верыш.

Як голле на дрэве, дзе кожная галіна ды галінка ідзе ў свой бок, так і ў яго лёсы разыходзяцца, кожны па-свойму, не паўтараючыся, не падобныя адзін да аднаго.

Мова — народным голасам расказвае.

...У гісторыю, хроніку ўжо ўплятаюцца залацінкі, мастацкія дэталі, унесеныя туды чулым сэрцам пісьменніка. Стары аддзяліў сына з нявесткай, а назаўтра, сустрэўшы іх на дварэ, паміж сваёю, старою хатай і іхняй, новай, сам першы павітаўся: «Добры дзень, дзеткі!» і заплакаў. У другім месцы — пра тое, як ездзілі на агледзіны ў сям'ю жаніха, вельмі ж пабожную, і бацька нявесты сказаў: «Не аддам, бо замоляць»...

Упэўненасць, з якою ён гаворыць пра дні, тыдні, месяцы такая, што верыш, як дакументальнаму.

З кнігі Пшыбася [ 52 52 Пшыбась Юльян (1901—1970) — польскі паэт і эсэіст. Вытрымкі перакладзены з яго кнігі лірычных запісаў «Zapiski bez daty». ]:

«Часцей трэба карыстацца зброяй найбольш дзейснай і смяяцца з самога сябе, калі бывае так, што праціўнікі маюць хоць крышку рацыі, а на зачэпкі і адкрытую ману трэба адказваць пагардлівым маўчаннем.

...Каб не адчуваць агіды да самога сябе, трэба любіць хоць аднаго бліжняга.

...Уфф! Не магу! Не магу чытаць раманаў, нават класічных, шэдэўраў. Колькі ж я задаваў сабе прыкрай работы, пакутуючы над бягучай польскай белетрыстыкай, рэцэнзуючы яе. Хопіць! Цяпер буду разбіраць эсэ, нарысы, вершы, а вытворчасць фікцыі абмінаць!

...Трэба хоць раз у жыцці папрацаваць сумленна, як рабочы і селянін, каб пазбыцца сораму, што пяро лягчэйшае за молат і серп.

...Трэба слова спачатку суцішыць, вызваліць ад шуму штодзённай гаварыльні, каб пачуць яго чыстае і поўнае гучанне; трэба яго акружыць цішынёй і абагаціць маўчаннем».

Кніга гэтая, здадзеная ў выдавецтва самім аўтарам, выйшла месяцы праз два пасля яго смерці. Добра думалася пра старэйшага таварыша, сяброўства з якім было пачалося.

*

Караленка:

«Я старался только не закрывать своими чувствами того внутреннего ужаса, который заключен в этом явлении и отразился в непосредственных записях».

Гэта — пра «Бытавое явление», у пісьме Льву Мікалаевічу ад 7.IV.1910 г.

Запісваю, бо падумаў, што так і мы стараліся, робячы сваю «Я з вогненнай вёскі...».

*

Зноў паўтараецца «не тое», «не тое»... Як быццам, каб зноў пачаў жыццё спачатку, было б толькі тое, што трэба. Трэба жыць, давай, што можаш даць, бяры, што засталося на твой узрост, і дзякуй добраму лёсу.

*

Першая чырванагрудая ластаўка на драціне, толькі што праведзенай ад вугла нашага доміка да слупа. Як прывітанне даўняга, вясковага, як знак абжытасці гэтага кутка [ 53 53 Гэты і далейшыя запісы — у пасёлку Крынічнае на Міршчыне. ].

*

Як прывітанне з вёскі, ад N., зайшлі дзве яго маладыя сваячкі. Правадніца экспрэса Мінск — Масква, чарнявая красуня, і работніца намярнога завода, таксама ў сталіцы. На аднолькава новых веласіпедах, купленых у сельмагу (нікель і светла-зялёнае). Прывезлі некалькі каліваў сунічнай расады. Пасадзілі мы іх у місе, пакуль мая гаспадыня вернецца з Мінска. Чарнявая замужам за хлопцам з Гомельскай вобласці — так мы з ёю ішлі далей, удакладняючы,— Петрыкаўскага раёна, са станцыі Капцэвічы, побач з якой, у вёсцы Слабада (яна, маладзічка, дапамагла мне ўспомніць) мы калісьці запісвалі мудрую бабку Булаву [ 54 54 Я з вогненнай вёскі...», раздзел «Дзіця бяжыць разораю». ]. Свет і сапраўды цесны ці, лепш сказаць, людзі так дзіўна распаўзаюцца ды збіраюцца — па ўсёй краіне і зноў па родных кутках.

Пасадзілі паненкі расаду, развіталіся міла і паехалі цераз лес, па пясчанай і не пясчанай дарозе ў зноў амалоджаных маем дрэвах.

*

Неўзабаве пайду па полі даўно знаёмаю сцежкаю, мінаючы ціха-гудлівыя слупы, яшчэ без ластавак на дратах. І калі нават хмарна будзе і далей, буду бачыць нізка над лугамі і лесам за ракою сонца, вялікае сонца яшчэ адной ранняй раніцы. Буду бачыць — успамінаючы мой першы сёлета праход на толькі што натупанай сцежцы, першае сонца ў гэтых родных мясцінах, першую рунь не зводдаль, не з дарогі, а пад сабой і навокал сябе, ідучы пасярэдзіне маладзонька-зялёнай ячнай прасторы. Успамінаючы радасць жыцця, свабоды, здольнасці на патрэбнае людзям. Дарма, што ў свеце столькі сумнага, жахлівага, балючага — што ўжо было, што ёсць, што можа быць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x