Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусім іншая справа — светлая, звонкая радасць першай сустрэчы — у выкананні той самай моладзі — з песняй, якая і сёння хвалюе: «Там вдали за рекой...», і з іншымі песнямі, пачутымі па савецкім радыё ці таямніча прынесенымі з-за мяжы, прафесійнымі («Мы рождены, чтоб сказку сделать былью...») і народнымі.

Гэтая музыка маладосці спалучана ў памяці з вобразамі людзей, сярод якіх было добра.

*

Мора сёння ў 7.30 раніцы прысцёбвала лёгкай хваляй неяк нібы абыякава, з няроўнымі паўзамі, толькі для ліку, што яно не спіць. Падумалася ў паўзмроку, што гэта пены намыла на стыку хвалі з берагам, а праверыў — белая, крышталічная намаразь.

Над соснамі на абрывістай градзе — яшчэ далекаваты сонечны ўсход, зара. А высока на паўднёвым захадзе, у лёгкай марознай замурзанасці неба — асколак нядаўняй поўні.

Мама сказала б: «Схода месяца».

*

Шагінян пра Шаўчэнку. Грунтоўна аўтарытэтнае сцверджанне велічы Кабзара.

Прыемна прачытаць такое:

«Он никогда не выдумывал материала своей прозы. Фабулу он, конечно, сочинял, очень нехитрую и несложную, но его описания достоверны, как документ; в них нет и тени вымысла (кроме разве переноса положений)».

...«Брюллов приучил Шевченко к одному из прекраснейших занятий и лучшему способу выработки личной и бытовой культуры — к чтению вслух».

Гэтым і я займаўся нямала.

І свае новыя рэчы блізкім чытаў. Яшчэ і ў шэсцьдзесят шостым годзе, прыехаўшы з Каралішчавіч, чытаў Ніне, Калесніку і Янкоўскаму свежанькія «Апоўначы» і «Глядзіце на траву». Сам хваляваўся і рад быў бачыць крадком хваляванне слухачоў.

Чаму цяпер не чытаю сябрам свежанапісанае, што адбіла ад гэтага?

...Дома трэба будзе, нарэшце, прачытаць усю прозу Шаўчэнкі. Толькі дзённік яго чытаў і перачытваў (пасля падарожжа па Волзе), а іншае і мне здавалася не на ўсю сілу ягоным.

Апошнім часам часта думаю (па-руску сказаў бы: с нежностью думаю) пра Якубаву кнігу. Як помнік яму, у нейкай меры ўзняты і ўгрунтаваны і маімі рукамі. Чакаю, узвальваю на далоні, гартаю — пакуль што ў думках... [ 45 45 «Маё маўклівае сэрца», кніга літаратурнай спадчыны Якуба Міско, выйшла на пачатку 1983 года. ]

*

Бессістэмнае чытанне? Што ж, і жыццё наша ў пераважнай большасці «бессістэмнае»,— штосьці прыходзіць, з нечым незапланаваным мы сустракаемся штодня, штогадзіны, і строга планаваць сваё і жыццё, і чытанне проста немагчыма.

*

Сустрэў у часопісе прозвішча Рахманінава і ўспомнілася, як у пачатку пяцідзесятых выпадкова купіў пласцінку з яго песняй на словы Пушкіна — «Не пой, красавица, при мне...». Ноччу ўставаў да праігрывальніка, каб ціхенька паслухаць яшчэ раз.

*

Васьмідзесяцігадовая сястра Цвятаевай — перад абліччам вечнасці — піша пра Марыну Іванаўну, што «основной тон ее жизии была — тоска».

Ведаю гэта і я — прыступы жудасна-горкай тугі... Даўнавата яе не было, ды вось зноў прыйшла. Прачнуўся ў тры гадзіны, каля гадзіны ляжаў без агню...

Успомніўся Якуб,— як ён (Таня казала) паміраў у страшэнных пакутах, клічучы маці. Мужны, стрыманы, з маўклівым сэрцам усё сваё нялёгкае жыццё.

Успомніўся запіс Льва Мікалаевіча,— старэнькага, стомленага і замучанага, адным любімага, другім ненавіснага, праслаўленага на ўвесь свет тытана думкі, тытана душы,— як ён па-дзіцячы маліўся сваёй «маменьке», якое ніколі не бачыў...

«Не тое, не тое, не тое»,— як часта, як балюча я адчуваў гэта ў сваім юнацтве і пазней як адчуваю цяпер, калі ўспаміны і сапраўды самі развіваюць перад табой «свой свиток»...

Як светлае, як паратунак нейкі, успомніў перадсмяротнае пісьмо Жалезняковіча [ 46 46 П. Жалезняковіч (1906-1971) — адзін з актыўных удзельнікаў заходнебеларускага камуністычнага падполля, герой нарыса Я. Брыля «Сэрца камуніста». ], якое ўжо ён сам не мог мне напісаць, а дыктаваў прыяцельцы іхняй сям'і, пажылой супрацоўніцы райкома, якая прыслала мне тое пісьмо, калі Паўла Арсеньевіча ўжо не было.

Ведаю, ведаю я, што трымацца можна толькі за адно — за жаданне быць лепшым, за жаданне ісці наперад.

«Благочестивого старца» з мяне не атрымаецца. У якіх пакутах я буду адыходзіць — не вядома. І не запішаш іх, не будзеш, як акадэмік Паўлаў, працаваць да самага канца. І прыкладу камусьці іншаму не дасі, бо так жа многа ў кожнага ў нас толькі свайго — і гадкага, і светлага.

«І не запішаш...» Вось толькі ўключыў святло і стаў пісаць,— і многае, што адчувалася на ўсю жудасную глыбіню, да поўнай балючай аголенасці, цяпер, нібы нават адразу, адышло, а ты — як выплыў, вынырнуў адтуль. Ужо з палёгкай, ужо як быццам з веданнем, што табе рабіць, ужо і з пэўным самалюбаваннем...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x