І яшчэ раз — каторы ўжо раз! — падумалася, якія людзі пайшлі з нашай культуры... І Жыновіч, і Шырма, і купалаўцы, і ад нас, літаратараў, колькі, дый якіх!.. А пакуль яны жылі — здавалася, што так і будзе заўсёды, нават яшчэ лепш...
*
Жах, адчуты на аўтобусным вакзале:
Увесь наш свет некуды ўсё едзе. З самага ранку да позняй ночы.
А хто ж працуе? Што будзе далей?..
*
Перагортваючы чарговую кніжную старонку, на якой будзе таксама надзейна добры, прыгожы і разумны змест, падумалася: як жа гэта прыемна!.. Такіх старонак было ўжо вельмі многа. Думаецца, што і будзе іх шмат.
*
У першай, якая трапіла ў яго рукі, лацінскай хрэстаматыі вялікі Пірагоў быў уражаны такім простым выслоўем: «Вселенная делится на две части — небо и землю».
Чытаю гэта і ўспомнілася, як у вясковай пачатковай школцы пажылы настаўнік тлумачыў нам, што такое вецер,— рух паветра.
Паўвека помніцца. Чаму?
«Парус» Лермантава. Што значыць адпаведная музыка! Убачыўшы першыя радкі верша, я не чытаю яго, а спяваю ў душы, захоплена ўздымаючы іх цудоўнай, сонечнай мелодыяй.
*
Паўло Тычына:
Товариство, яке мені діло,
Чи я перши поэт чи останні?..
І швейцарац Макс Фрыш:
«Неверно даже то, будто я всегда описываю только самого себя. Самого себя я никогда не описывал. Я себя только предавал».
*
Фрыш пераказвае Гейнэ:
«Он кажется себе двуличным — чувство, которое пристало бы столь многим поэтам. Гейне честен и постольку ценен. не следующий шаг, пожалуй,— стать еще честнее: не сочинять то, что предки в соответствии со своим сознанием принесли в поэзию, а действительно творить, воссоздавать наш мир».
А далей ён цытуе Брэхта:
«Что же это за времена, когда разговор о деревьях кажется преступлением, ибо в нем заключено молчание о зверствах!»
Фрыш пераказвае, цытуе, а я, чытач, удзячны яму, бо і я багацею.
І яшчэ адно,— калісьці я напісаў пра сваё нахабства: сам друкую свае запісы, не пакідаючы іх на вырашэнне нашчадкаў. Я там пытаўся: няўжо я першы так раблю? Аказваецца — не. І гэта таксама прыемна.
...І яшчэ адзін «дзённікавец» — Э. Калдуэл:
«Я собираюсь издать многочисленные автобиографические заметки в виде дневника, где, наряду с моими личными переживаниями, должны отразиться и настроения людей, живущих рядом со мной».
*
Патрык Д. Сміт:
«Если мои незатейливые романы могут тронуть всего лишь одно человеческое сердце в каком-нибудь отдаленном уголке мира и вызовут в читателе чувство братства, дружбы н понимания, тогда все разочарования, муки, которые испытываешь, работая над дорогой для тебя книгой, в конце концов не напрасны».
Ні ў літаратурнай, ні ў польскай энцыклапедыі гэтага Сміта няма, а думае чалавек як след. І хай бы ж ён ведаў, што слова яго «трогает сердце», як блізкае, і яшчэ аднаму!..
*
Кнігу апавяданняў не пішуць — яе складаюць з апавяданняў напісаных, з думкай пра кожнае з іх паасобку. Бачыць добры том апавяданняў,— як у Альгірдаса Поцюса, як у Зігфрыда Ленца,— гэта прыемна. І мне разоў колькі хацелася сабраць такі том, выдаць адразу вялікую кнігу апавяданняў, але пакуль што не змог.
*
Два месяцы прайшло, і ён сяды-тады вылушчваецца ў памяці жывым, усмешлівым, сур'ёзным хлопцам, паэтам, работнікам,— Грыша [ 42 42 Рыгор Семашкевіч трагічна загінуў 11. VI.1982.
]. І боль паўтараецца...
*
Чамусьці захацелася перачытаць «Яна і я». І чытаў яе — як не адзін: з прысутнасцю Валі Таўлая і нашага Грышы. Упершыню здалася мне іхняя падобнасць — усмешлівай ціхасцю.
Яшчэ раз (пасля «Жалейкі» ў шэсцьдзесят шостым годзе) ясна стала, як нялёгка было Купалу, з яго талентам, прабівацца ў такой «нявырабленай» (як поле нявырабленае) мове. Адчувалася нават краса, прывабнасць ледзь не дзіцячай словатворчасці.
І прыгадалася даўно пачутае ад кагосьці, што Чорны хацеў перапісаць «Новую зямлю» прозай. Купалу прозай не перапішаш.
*
Л. Талстой («На каждый день», 24 лістапада):
«Радоваться! Радоваться! Назначение жизни — радость. Радуйся на небо, на солнце, на звезды, на траву, деревья, животных, людей. Нарушается эта радость, значит, ты ошибся где-нибудь, ищи эту ошибку и исправляй».
*
Аднойчы на нейкім большым пасяджэнні я выйшаў на трыбуну, пачаў гаварыць пра нашу паэзію, закрануў паэзію Панчанкі, і тады толькі заўважыў яго ў зале. Я сядзеў даволі далёка за ім, не бачыў яго, а праходзячы да трыбуны, не заўважыў. А ўбачыўшы зверху — не вытрываў, сказаў: «Здароў, Пімен!» У зале засмяяліся, ён — стрымана — таксама.
Читать дальше